Аляксандар Дзядзюшка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне зь Зьміцер Дзядзюшка
Няма апісаньня зьменаў
Радок 68: Радок 68:
* [http://adedushko.ru/ Афіцыйны сайт актора Аляксандра Дзядзюшкі]
* [http://adedushko.ru/ Афіцыйны сайт актора Аляксандра Дзядзюшкі]
* [http://forum.volkovysk.org/viewtopic.php?f=4&t=84 Старонка прысвечаная Аляксандру на форуме Ваўкавыску]
* [http://forum.volkovysk.org/viewtopic.php?f=4&t=84 Старонка прысвечаная Аляксандру на форуме Ваўкавыску]

{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Дзядзюшка, Аляксандар}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Дзядзюшка, Аляксандар}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ваўкавыску]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ваўкавыску]]

Вэрсія ад 13:58, 27 красавіка 2020

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дзядзюшка.
Аляксандар Дзядзюшка
Дата нараджэньня 20 траўня 1962
Месца нараджэньня Ваўкавыск, БССР
Дата сьмерці 3 лістапада 2007 (45 гадоў)
Месца сьмерці Уладзімерская вобласьць, Расея
Прычына сьмерці дарожна-транспартнае здарэньне
Месца пахаваньня
Грамадзянства Расея
Месца вучобы
Занятак актор
Гады дзейнасьці 19872007
Узнагароды
Prize of the Federal Security Service of Russia
IMDb ID nm1747486
Сайт adedushko.ru

Алякса́ндар Ві́ктаравіч Дзядзю́шка (20 траўня 1962, Ваўкавыск, БССР — 3 лістапада 2007, Уладзімерская вобласьць) — беларускі і расейскі актор тэатру і кіно.

Біяграфія

Аляксандар Дзядзюшка нарадзіўся 20 траўня 1962 году ў горадзе Ваўкавыск Гарадзенскай вобласьці.

У школьныя гады захапляўся мастацкай самадзейнасьцю: займаўся ў танцавальных ансамблях, гуляў у «капусьніках», добра чытаў вершы. Але паступіць у інстытут адразу пасьля школы не атрымалася: год працаваў аўтасьлесарам. Затым тры гады служыў на Балтыйскім флёце (на кабэлеўкладчыку «Данецк»). Пасьля службы год працаваў цэхавым фізоргам на заводзе ЗІЛ. У наступным годзе паступіў у Горкаўскаю тэатральную вучэльню, якую скончыў праз 3,5 году. Паўгады працаваў у тэатры Менску, затым шэсьць сэзонаў ва Ўладзімерскім драматычным тэатры (больш за палову роляў — галоўныя).

Першая эпізадычная роля ў кіно — начальнік патруля ў вайсковай камэдыі «ДМБ». Першая сур’ёзная роля — у «Дырэкторыі сьмерці» (1999). У 2003 годзе зорнай гадзінай Аляксандра Дзядзюшкі стала роля ў сэрыяле Ігара Талпы «Апэратыўны псэўданім». У далейшым здымаўся ў асноўным у вострасюжэтных тэлесэрыялах.

Загінуў 3 лістапада 2007 году ў аўтакатастрофе разам зь сям’ёй (жонкай і сынам).[1] Аляксандар Дзядзюшка на сваім аўтамабілі перасёк дзьве суцэльныя лініі і выехаў на сустрэчную паласу, дзе на крайняй левай паласе сустрэчнага руху сутыкнуўся з грузавіком Scania. Кіроўца грузавіка застаўся ў жывых.

Аляксандар Дзядзюшка быў пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве разам з жонкай Сьвятланай Чарнышковай і сынам Зьмітром Дзядзюшкам (1999 году нараджэньня). Сын Зьміцер таксама здымаўся ў кіно: тэлесэрыял «Сармат», фільмы «Рэальны тата» і «Вячэрняя казка».

Фільмаграфія

Прэміі і ўзнагароды

  • Прэмія ФСБ за 2007 год у намінацыі «Акторская праца» (пасьмяротна) за фільмы «Псэўданім „Альбанец“», «Сармат», «Апэратыўны псэўданім».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі