Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Савецкі раён (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎За: .+Дзякую.
Радок 11: Радок 11:
* {{Падтрымліваю}} -- [[Удзельнік:AlesKlocak]]
* {{Падтрымліваю}} -- [[Удзельнік:AlesKlocak]]
* {{Падтрымліваю}} --'''[[Удзельнік:Dymitr|Dymitr]]''' 13:12, 23 сакавіка 2020 (+03)
* {{Падтрымліваю}} --'''[[Удзельнік:Dymitr|Dymitr]]''' 13:12, 23 сакавіка 2020 (+03)
* {{Падтрымліваю}} [[Удзельнік:DobryBrat|DobryBrat]] ([[Гутаркі ўдзельніка:DobryBrat|гутаркі]]) 12:10, 24 сакавіка 2020 (+03)

==Супраць==
==Супраць==

Вэрсія ад 12:10, 24 сакавіка 2020

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

• Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
• Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
• Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
• Абавязкова падпісвайцеся.
• Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (…), але не выдаляйце.
• Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
• Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

За

Супраць

Дапрацоўкі

Камэнтары

Варта разумець, што абы-як вызначаныя межы (пра што піша пан Вячорка і што тычыцца большасьці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, створаных расейскімі камуністамі і іх мясцовымі памагатымі) — гэта значная праблема, замоўчваньне якой супярэчыць прынцыпам ВП:НПГ, я ўжо не кажу пра вар'яцкія сатанінскія назвы, прызнаныя экстрэмісцкімі на афіцыйным узроўні ў шэрагу свабодных і дэмакратычных краінаў. Адпаведна, уся гэтая інфармацыя мусіць падавацца ў прэамбуле, бо гэта рэальная праблема, якая сама сабой нікуды не зьнікне. А Вікіпэдыя мае ўзьнімаць і апісваць праблемы, а не замоўчваць іх на загад аднаго інтэлектуальна абмежаванага — як гэта робіць афіцыёз. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:53, 16 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]

Вялікі дзякуй за камэнтар і крыніцу. Буду ўдзячны за яшчэ адну датычна прапановы перайменаваньня, як у выпадку зь іншым раёнам (Мянчук узяўся за беларусізацыю Маскоўскага раёна сталіцы // Хартыя'97, 9 жніўня 2017 г.). Межы Савецкага раёну Менску супадаюць з гістарычнымі мясцовасьцямі: «Улучаў 5 мікрараёнаў: Залатая Горка, Зялёны Луг, Камароўка, Пярэспа і Старажоўка». Праблема, як слушна заўважана ў крыніцы, у тых назвах.--Удзельнік:W 13:35, 17 сакавіка 2020 (UTC+3)
Аднак відавочным ёсьць тое, што межы не супадаюць: Зялёны Луг і Залатая Горка уваходзяць толькі на палову, ад Пярэспы — толькі невялікая частка, Старажоўка — увогуле, практычна не ўваходзіць. На афіцыйнай старонцы, адкуль паходзіць гэтая інфармацыя, звычайная для афіцыёзу прафанацыя (спроба схаваць праблему празь перакручваньне рэальнай сытуацыі) — прывёў мапу гістарычных мясцовасьцяў тут, можаце самі супаставіць: Камароўская вуліца — мяжа Старажоўкі — адпавядае цяперашняму пр. Машэрава (т.ё. фактычна ўся Старажоўка засталася па-за раёнам), Даўгінаўскі і Старавіленскі (Даўмана) тракты, уздоўж якія ідзе Пярэспа — па-за межамі раёну, Даўгабродзкая (Казлова) — што падзяляе Залатую Горку папалам — мяжа раёну. На жаль, простае перайменаваньне праблемы не разьвяжа, бо межы праводзіліся цалкам бязглузда і гэтая інфармацыя мае прысутнічаць у артыкуле. Таму не існуе і грунтоўных прапановаў аб перайменаваньні, бо ў іх няма сэнсу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:32, 17 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]
Вялікі дзякуй за ўважлівасьць да межаў. Дадаў мікрараёны Сельгаспасёлак і Цна. Пазначыў палову Зялёнага Лугу. Згадаў перадачу прадмесьцяў Пярэспа і Старажоўка ў Цэнтральны раён. На Мапах Гугла былыя прадмесьці Камароўка і Залатая Горка займаюць меншую плошчу за аднайменныя мікрараёны, у якія тыя пераўтварыліся. Мабыць варта дадаць апошнія ў Шаблён:Мікрараёны Менску для разьвязаньня супярэчнасьці.--Удзельнік:W 11:04, 20 сакавіка 2020 (UTC+3)