Прушкаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія, стыль
Радок 88: Радок 88:
* [https://www.pruszkow.pl/ Афіцыйны сайт]
* [https://www.pruszkow.pl/ Афіцыйны сайт]
* [http://www.zniczpruszkow.com.pl/strona-glowna/ Футбольны клюб Зьніч Прушкаў]
* [http://www.zniczpruszkow.com.pl/strona-glowna/ Футбольны клюб Зьніч Прушкаў]

[[Катэгорыя:Прушкаў| ]]

Вэрсія ад 23:37, 23 сакавіка 2020

Прушкаў


Краіна: Польшча
Плошча:
  • 19,15 км²
Насельніцтва: 65 283 чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 05-800, 05-803, 05-804
Нумарны знак: WPR
Геаграфічныя каардынаты: 52°10′0″ пн. ш. 20°48′0″ у. д. / 52.16667° пн. ш. 20.8° у. д. / 52.16667; 20.8Каардынаты: 52°10′0″ пн. ш. 20°48′0″ у. д. / 52.16667° пн. ш. 20.8° у. д. / 52.16667; 20.8
Прушкаў на мапе Польшчы
Прушкаў
Прушкаў
Прушкаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.pruszkow.pl/

Прушкаў (па-польску: Pruszków) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтар Прушкоўскага павету Мазавецкага ваяводзтва. Уваходзіць у Варшаўскую аглямэрацыю.

Гісторыя

Першыя згадкі датуюцца пачаткам XV ст.[1] У рукапісе Мазавецкай мэтрыкі часоў Януша Мазавецкага можна прачытаць пра рыцара з "de Praskow".

Увод варшаўска-венскай чыгункі ў XIX ст. станоўча паўплываў на разьвіцьцё горада. Падчас Студзеньскага паўстаньня ў ноч з 1 на 2 лістапада 1864 г. дзьве паўстанцкія эскадры пачалі штурм расейскіх вайсковых пастоў, размешчаных на чыгуначных станцыях у Прушкаве і Гродзіску-Мазавецкім.

У 1889 г. была створана фабрыка для ліцьця жалеза.

У 1923 г. быў заснаваны спартыўны клюб Znicz Pruszków[2].

У 1927 г. былі запушчаны электрычныя цягнікі. Уведзена ў эксплуатацыю муніцыпальная электрастанцыя, адбылася рэканструкцыя чыгункі, а фабрыка была пераўтворана ў станкавы завод. У зьвязку з эканамічнай крызай, у 1931 г. пачалася вялікая хваля працоўных забастовак.

Падчас Варшаўскага паўстаньня, у жніўні 1944 г. нямецкія акупанты арганізавалі транзітны лягер для жыхароў Варшавы і навакольля, вядомы як Durchgangslager 121 (Dulag 121), на закрытым заводзе па рамонце цягнікоў у Прушкаве. Праз лягер прайшло ад 390 000 да 410 000 чалавек. Гэтыя падзеі адлюстраваныя ў музэі Дулаг 121, адкрытым у 2010 годзе.

Насельніцтва

  • 1939 – 28 000
  • 1946 – 25 096
  • 1950 – 27 583
  • 1955 – 34 411
  • 1960 – 38 016
  • 1961 – 37 000
  • 1962 – 37 200
  • 1963 – 37 700
  • 1964 – 38 600
  • 1965 – 39 185
  • 1966 – 39 200
  • 1967 – 43 000
  • 1968 – 43 300
  • 1969 – 43 500
  • 1970 – 43 366
  • 1971 – 43 503
  • 1972 – 44 500
  • 1973 – 45 400
  • 1974 – 46 371
  • 1975 – 47 217
  • 1976 – 47 800
  • 1977 – 47 900
  • 1978 – 48 500
  • 1979 – 49 000
  • 1980 – 49 343
  • 1981 – 50 293
  • 1982 – 50 862
  • 1983 – 52 076
  • 1984 – 52 641
  • 1985 – 52 902
  • 1986 – 53 202
  • 1987 – 53 711
  • 1988 – 52 578
  • 1989 – 52 908
  • 1990 – 53 652
  • 1991 – 53 242
  • 1992 – 52 944
  • 1993 – 53 503
  • 1994 – 53 031
  • 1995 – 52 942
  • 1996 – 53 054
  • 1997 – 53 314
  • 1998 – 53 336
  • 1999 – 53 295
  • 2000 – 53 427
  • 2001 – 53 605
  • 2002 – 54 615
  • 2003 – 54 727
  • 2004 – 54 968
  • 2005 – 55 244
  • 2006 – 55 371
  • 2007 - 55 621
  • 2008 - 55 971
  • 2009 - 56 515
  • 2010 - 56 929
  • 2011 - 58 494
  • 2012 - 59 025
  • 2016 - 60 866
  • 2017 - 61 237

Адметныя мясціны

  • Касьцёл сьв. Казімера
  • Гарадзкі парк
  • Музэй Дулаг-121
  • Музэй старажытнай мазавецкай металургіі імя С. Вуды.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі