Грып: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д {{Вірусныя захворваньні}}
д новы ключ для Катэгорыя:Грып: « » з дапамогай HotCat
Радок 20: Радок 20:
{{Вірусныя захворваньні}}
{{Вірусныя захворваньні}}


[[Катэгорыя:Грып]]
[[Катэгорыя:Грып| ]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]

Вэрсія ад 19:45, 17 сакавіка 2020

Мікрафатаздымак віруса грыпа, зьняты пры дапамозе электроннага прасьвечвальнага мікраскопа, павялічаная прыкладна ў сто тысячаў разоў

Грып — вострае інфэкцыйнае захворваньне дыхальных шляхоў, якое выклікаецца вірусам грыпа. Уваходзіць у групу вострых рэсьпіраторных вірусных інфэкцыяў (ВРВІ). Пэрыядычна распаўсюджваецца ў выглядзе эпідэміяў і пандэміяў. У цяперашні час выяўлена болей за 2000 варыянтаў віруса грыпа, якія адрозьніваюцца паміж сабой антыгенным спэктрам[1].

Нярэдка словам «грып» ва ўжытку таксама называюць любое вострае рэсьпіраторнае захворваньне (ВРВІ), што памылкова, балазе акрамя грыпу на сёньняшні дзень апісана яшчэ болей за 200 відаў іншых рэсьпіраторных вірусаў (адэнавірусы, рынавірусы, рэсьпіраторна-сынтыцыйныя вірусы і інш.), якія выклікаюць грыпападобныя захворваньні ў чалавека[2].

Цягам 1991—2011 гг. прадугледжаны лябараторыямі Сусьветнай арганізацыі здароўя склад прышчэпкі ад грыпу ў больш як 90% выпадках супадаў з выяўленымі варыянтамі вірусаў[3].

Папярэджаньне

Хваробу прадухіляе прышчэпка, уніканьне зборышчаў людзей, нашэньне хворымі масак пры здаровых людзях, уніканьне дотыку да носа і рота, частае мыцьцё рук, прагулкі па вуліцы, штодзённае скразное праветрываньне памяшканьняў, мыцьцё падлогі і ўвядзеньне салявога раствору ў насавыя хады[4].

Беларусь

Штогод ад хваробы церпяць каля 3% насельніцтва Беларусі. У 2011 г. прышчэпку ад грыпу зрабілі каля 32% жыхароў краіны[3]. У 2015 г. ад грыпа прышчапілі 41% жыхароў, што прывяло да скарачэньня захворваньня да 0,06% насельніцтва[5].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Грыпсховішча мультымэдыйных матэрыялаў