Новае Места (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 76: Радок 76:
Miensk, Novaje Miesta. Менск, Новае Места (1901-17) (2).jpg|да 1918
Miensk, Novaje Miesta. Менск, Новае Места (1901-17) (2).jpg|да 1918
Miensk, Novaje Miesta. Менск, Новае Места (1901-17) (4).jpg|да 1918
Miensk, Novaje Miesta. Менск, Новае Места (1901-17) (4).jpg|да 1918
Miensk, Novaje Miesta. Менск, Новае Места (1901-17) (5).jpg|да 1918
Miensk, Novaje Miesta. Менск, Новае Места (1901-17) (3).jpg|да 1918
</gallery></center>
</gallery></center>



Вэрсія ад 00:23, 27 лютага 2020

Плян Новага Места, 1804

Новае Места — гістарычная мясцовасьць у цэнтры Менску, разьмешчаная на вялікім ўзгорку. Архітэктурнымі дамінантамі мясцовасьці былі комплекс архірэйскага падвор’я з Пакроўскай царквой, Мескі тэатар, Лютэранская кірха, Віленскі вакзал, Харальная сынагога і Чырвоны Касьцёл.

Мескі сквэр. Фота А. Астанковіча, 1903

На поўнач ад Новага Места пачынаецца Высокі Рынак, на паўночны ўсход — Валокі Полацкія, на паўднёвы ўсход — Стромкі Бераг, на поўдзень — Кашары, на паўднёвы захад — Ляхаўка, на захад — Уборкі.

Гісторыя

У XIX ст. Менск пачаў рэгулярна забудоўваецца ў адпаведнасьці з пэрспэктыўным плянам. Новыя вуліцы былі прайшлі на поўдзень ад Высокага Рынку. Праз усю паўднёвую частку Менску пралягла вуліца Захараўская (цяпер праспэкт Незалежнасьці). У сярэдзіне XIX ст. пачалі забудоўвацца мураванымі дамамі вуліцы Падгорная (К. Маркса), Магазынная (Кірава), Шпітальная (Фрунзэ) і іншыя. На месцы цяперашняга Аляксандраўскага сквэру ў пачатку XIX ст. узьнік гандлёвы пляц. Яго і ўвесь гэты раён назвалі Новым Местам. Паступова тут пачаў утварацца новы мескі цэнтар Менску.

У пачатку ХХ ст. Новае Места ўваходзіла ў першую паліцэйскую частку места.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Валадарскага вуліца Лошыцкая вуліца Серпухаўская вуліца (1866—1922)
Камсамольская вуліца Фэліцыянаўская вуліца Багадзельная вуліца (1866—1922)
Карла Маркса вуліца Падгорная вуліца Базарная вуліца (1866—1881)
Кастрычніцкая плошча Новае Места пляц
Навамескі пляц
Цэнтральная плошча (?—1984)
Кірава вуліца Магазынная вуліца Унівэрсытэцкая вуліца (?—1934)
Леніна вуліца Францішканская вуліца Губэрнатарская вуліца (1866—1922)
Ленінская вуліца (1922—1945)
Незалежнасьці праспэкт Захараўская вуліца Адама Міцкевіча вуліца (8.08.1919—11.07.1920)[1]
Савецкая вуліца (1922[2]—1952, частка)
Пушкінская вуліца (частка, да 1952)
Галоўная вуліца (ням. Hauptstraße, 1941—25.03.1944)
25 сакавіка вуліца[2] (25.03.1944—27.07.1944)
Сталіна праспэкт (1952—1961)
Ленінскі праспэкт (1961—1991)
Францішка Скарыны праспэкт (1991—2005)
Сьвярдлова вуліца Ігуменская вуліца Каломенская вуліца (1866—1919)
Чырвонаармейская вуліца Кашарская вуліца Батальённая вуліца (1866—1882)
Скобелеўская вуліца (1882—1919)
Энгельса вуліца Дамініканская вуліца Петрапаўлаўская вуліца (1866—1922)
Янкі Купалы вуліца Траецкая вуліца (частка)
Ягораўская вуліца (частка)
Набярэжная вуліца (частка)
Паліцэйская вуліца (частка, 1866—1919)
Пралетарская вуліца (частка)
Кастрычніцкая вуліца (1919—1948)
Івана Луцкевіча вуліца (частка, 1941—1944)

Галерэя

Сквэр

Капліца

Фантан

Крыніцы

  1. ^ Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз) // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. Крэнь, І. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007.
  2. ^ а б Леанід Маракоў: «У Менску існавала вуліца 25 Сакавіка» // «Радыё Свабода», 15 кастрычніка 2010

Літаратура

  • Пазняк З. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Менск: Нар. асвета, 1985. — 111 с.: іл.

Вонкавыя спасылкі