Гарадзенскі павет: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Крыніцы: пунктуацыя
Радок 75: Радок 75:


== Дэмаграфія ==
== Дэмаграфія ==
[[Файл:Chorągiew grodzieńska.JPG|міні|Павятовая харугва, 1619]]
[[Файл:Horadnia, Pahonia. Горадня, Пагоня (XVII).jpg|міні|Павятовая харугва, 1619 г.]]


У сярэдзіне XVII ст. у Гарадзенскім павеце налічвалася 25 тыс. [[дым (адзінка падаткаабкладаньня)|дымоў]] (што адпавядала колькасьці насельніцтва каля 170 тыс. чалавек<ref name="evkl506">[[Вячаслаў Насевіч|Насевіч В.]] Гарадзенскі павет // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 506.</ref>. Паводле сучасных падлікаў, да [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 174 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 115 тыс. чал.<ref>{{Літаратура/Невядомая вайна: 1654—1667|к}}</ref> (17,7 тыс. дымоў).
У сярэдзіне XVII ст. у Гарадзенскім павеце налічвалася 25 тыс. [[дым (адзінка падаткаабкладаньня)|дымоў]] (што адпавядала колькасьці насельніцтва каля 170 тыс. чалавек<ref name="evkl506">[[Вячаслаў Насевіч|Насевіч В.]] Гарадзенскі павет // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 506.</ref>. Паводле сучасных падлікаў, да [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 174 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 115 тыс. чал.<ref>{{Літаратура/Невядомая вайна: 1654—1667|к}}</ref> (17,7 тыс. дымоў).

Вэрсія ад 22:54, 26 лютага 2020

Гарадзенскі павет
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Горадня
Дата ўтварэньня XIV стагодзьдзе
Дата скасаваньня 1795
Старосты Старосты гарадзенскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 11,7 тыс. км²
Час існаваньня кан. XIV ст. — 1795
Месцазнаходжаньне Гарадзенскага павету
Гарадзенскі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гарадзе́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Троцкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 11,7 тыс. км²[1]. Сталіца — места Горадня.

Гісторыя

Утварыўся ў канцы XIV ст. на аснове Гарадзенскага княства[1]. У 1413 годзе ўвайшоў у склад Троцкага ваяводзтва.

У 1528 годзе шляхецкае рушаньне Гарадзенскага павету налічвала 320 коньнікаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў да Гарадзенскага далучылі частку Мерацкага павету зь Бержнікамі, Вяйсеяй і Лейпунамі. У канцы XVI ст. Мастоўская і Ражанкоўская воласьці адыйшлі да Лідзкага павету[2].

У 1793 годзе, паводле пастановы Гарадзенскага сойму, утварылася Гарадзенскае ваяводзтва, у склад якога ўвайшлі Гарадзенскі і Мерацкі паветы. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) спыніў сваё існаваньне разам з Гарадзенскім ваяводзтвам.

Геаграфія

Панарама Горадні, 1575 г.

На поўначы межаваў з Прусіяй і Троцкім паветам Троцкага ваяводзтва, на ўсходзе — зь Лідзкім паветам Віленскага ваяводзтва і Слонімскім паветам Наваградзкага ваяводзтва, на поўдні — з Ваўкавыскім паветам Наваградзкага ваяводзтва, на ўсходзе — з Падляскім ваяводзтвам.

У склад Гарадзенскага павету ўваходзіла тэрыторыя Гарадзенскага гродавава, Васількоўскага, Прывальскага, Прырослеўскага і Філіпаўскага старостваў, а таксама прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.

На тэрыторыі павету знаходзіліся месты і мястэчкі Адэльск, Азёры, Алекшыцы, Бакаларава, Бержнікі, Бераставіца Вялікая, Васількаў, Віжайны, Вяйсея, Галынка, Гарадок, Гожа, Горадня, Друскенікі, Дуброва Гарадзенская, Дубна, Еленева, Заблудаў, Індура, Каменка, Карыцін, Крынкі, Кузьніца, Лейпуны, Ліпск, Лішкаў, Лунна, Масты, Новы Двор, Пераросьля, Прывалка, Рачкі, Саколка, Сапоцкін, Сейны, Сідра, Скідзель, Сувалкі, Супрасьля, Сухаволя, Філіпаў, Хорашч, Штабін, Шчэбра, Янаў. Магдэбурскае права мелі Бакаларава (XVI ст.), Бераставіца Вялікая (1754), Васількаў (8.12.1566), Віжайны (11.05.1693), Гарадок (XVI ст.), Горадня (1391), Дуброва Гарадзенская (XVII ст.), Заблудаў (XVI ст.), Крынкі (22.11.1569), Ліпск (8.12.1580), Новы Двор (12.08.1579), Пераросьля (21.11.1576), Прывалка (27.02.1792), Саколка (10.01.1609), Сувалкі (1720), Хорашч (1507).

Дэмаграфія

Павятовая харугва, 1619 г.

У сярэдзіне XVII ст. у Гарадзенскім павеце налічвалася 25 тыс. дымоў (што адпавядала колькасьці насельніцтва каля 170 тыс. чалавек[3]. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 174 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 115 тыс. чал.[4] (17,7 тыс. дымоў).

На 1775 год павет налічваў 29 327 дымоў[5], што адпавядала колькасьці насельніцтва каля 240—250 тыс. чал.[3]

Ураднікі

Асноўны артыкул: Старосты слонімскія

Павятовы соймік праходзіў у Горадні, тамака ж месьціліся падкаморскі, земскі і гродзкі суды, склікалася паспалітае рушаньне. Гарадзенская шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 году дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад Вялікага Княства Літоўскага намінавалі кашталяна гарадзенскага шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Казімер Вольмэр. Ён атрымаў прывілей 26 кастрычніка 1793 году, а ўжо ў сьнежні таго ж году ў выніку новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы Рэчы Паспалітай утварылася Гарадзенскае ваяводзтва з адпаведным кашталянам.

Архітэктура

Сакральная архітэктура

На тэрыторыі Гарадзеншчыны склалася даўняя традыцыя драўлянага і мураванага дойлідзтва. У XVII ст. у тутэйшую мураваную архітэктуру прыйшла стылістыка барока, у XVIII ст. — віленскага барока і клясыцызму.

Грамадзянская архітэктура

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ а б Насевіч В. Гарадзенскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 505.
  2. ^ Камінскі М., Шаблюк В. Гродзенскі павет // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 138.
  3. ^ а б Насевіч В. Гарадзенскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 506.
  4. ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
  5. ^ Jelski A. Powiat grodzieński // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 339.

Літаратура