Ўіган Атлетык: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д абнаўленьне зьвестак
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Радок 3: Радок 3:
|ПоўнаяНазва =
|ПоўнаяНазва =
|Горад = [[Ўіган]], [[Ангельшчына]]
|Горад = [[Ўіган]], [[Ангельшчына]]
|Лягатып = Wigan Athletic.png
|Лягатып = Wigan Athletic.svg
|Заснаваны =
|Заснаваны =
|Стадыён = [[DW Стэдыюм]]
|Стадыён = [[DW Стэдыюм]]

Вэрсія ад 16:50, 26 лютага 2020

Ўіган Атлетык
Поўная назва па-ангельску: Wigan Athletic Football Club
Заснаваны 1932
Горад Ўіган, Ангельшчына
Стадыён DW Стэдыюм
Умяшчальнасьць: 25 138
Прэзыдэнт Дэйвід Шарп[d]
Кіраўнік Дэйв Ўілан[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2022—2023 Футбольная ліга, 24 месца (паніжэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
wiganathletic.com (анг.)

«Ўі́ган Атле́тык» (па-ангельску: Wigan Athletic Football Club) — прафэсійны ангельскі футбольны клюб з гораду Ўігану, які належыць да яглямэрацыі Вялікі Манчэстэр.

«Ўіган» праводзіць свае хатнія матчы на стадыне «DW Стэдыюм» з 1999 году, падзяляючы стадыён з рэгбійным клюбам «Ўіган Ўарыёрз»[2]. Да 1999 году свае матчы клюб праводзіў на стадыёне «Спрынгфілд Парк»[3]. Мянушкай клюбу зьяўляецца «Латыкс» (анг. Latics), атрыманая ад скарачэньня слова «Атлетыкс».

Гісторыя

Першыя гады

«Ўіган Атлетык» быў заснаваны ў 1932 годзе й на сёньняшні дзень зьяўляецца адной з самых маладых камандаў, якія калі-небудзь выступалі ў ангельскай Прэм’ер-лізе. Да пачатку 1930-х гадоў горад Ўіган славіўся толькі сваімі рэгбійны дасягненьнямі, дзякуючы мясцовай камандзе «Ўіган Ўарыёрз». Сфармаваць футбольны клюб атрымалася толькі пасьля шасьці няўдач, да гэтага распалася пяць футбольных камандаў, як то «Ўіган Каўнці», «Ўіган Юнайтэд», «Ўіган Таўн», «Ўіган Ровэрз» і «Ўіган Бора». У выніку менавіта шостая спроба аказалася самай доўгатэрміновай.

«Спрынгфілд Парк» былы стадыён каманды «Ўіган Бора» ў выніку стаў хатняй арэнай «Ўіган Атлетыку» й неўзабаве пасьля гэтага клюб быў залічаны ў лігу графства Чэшыр (Паўночна-заходняя мясцовая футбольная ліга). У сваёй раньняй гісторыі «Ўіган Атлетык» дамогся свайго самага значнага посьпеху ў Кубку Ангельшчыны. У сэзоне 1934—1935 гадоў клюб перамог «Карлайл Юнайтэд» зь лікам 6:1, усталяваўшы рэкорд Кубка Ангельшчыны — самы буйны лік пры перамозе аматарскай каманды над прафэсійнай, аднак пазьней гэты рэкорд быў паўтораны ў 1955 годзе «Бостанам Юнайтэд» і ў 1957 годзе «Гэрэфордам Юнайтэд». У 1945 годзе «Ўіган Атлетык» прабіўся ў лігу Ланкашырскай камбінацыі.

Дасягненьні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Ўіган Атлетыксховішча мультымэдыйных матэрыялаў