Іван Пташнікаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні 178.121.134.164 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Andrej Buka
Метка: Адкат
Радок 35: Радок 35:


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў тры клясы Задрозьдзенскай пачатковай школы. Пасьля вайны скончыў Крайскую сямігодку, Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу ([[1951]]). Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газэты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. У [[1957]] скончыў аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэта [[БДУ]].
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў тры клясы Задор еускай пачатковай школы. Пасьля вайны скончыў Крайскую сямігодку, Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу ([[1951]]). Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газэты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. У [[1957]] скончыў аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэта [[БДУ]].


Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР ([[1957]]—[[1958]]), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосьць» ([[1958]]—[[1962]]), з [[1962]] — рэдактар аддзела прозы часопіса «[[Полымя (часопіс)|Полымя]]». Член [[Саюз пісьменьнікаў БССР|Саюза пісьменьнікаў БССР]] (з 1959).
Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР ([[1957]]—[[1958]]), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосьць» ([[1958]]—[[1962]]), з [[1962]] — рэдактар аддзела прозы часопіса «[[Полымя (часопіс)|Полымя]]». Член [[Саюз пісьменьнікаў БССР|Саюза пісьменьнікаў БССР]] (з 1959).

Вэрсія ад 01:35, 26 лютага 2020

Іван Пташнікаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 кастрычніка 1932
в. Задрозьдзе, Лагойскі раён, Менская вобласьць
Памёр 28 ліпеня 2016 (83 гады)
Менск
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік
Кірунак апавяданьне, аповесьць, раман
Мова беларуская
Дэбют верш «На полі родным» (1952)
Прэміі Ляўрэат дзяржаўнай прэміі Якуба Коласа (1978)
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны
Творы на сайце Knihi.com

Іван Мікалаевіч Пташнікаў (7 кастрычніка 1932; в. Задрозьдзе, Лагойскі раён, Менская вобласьць28 ліпеня 2016, Менск) — беларускі празаік. Ляўрэат дзяржаўнай прэміі Якуба Коласа за аповесьць «Найдорф» (1978). Заслужаны работнік культуры Беларусі (1983).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў тры клясы Задор еускай пачатковай школы. Пасьля вайны скончыў Крайскую сямігодку, Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951). Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газэты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. У 1957 скончыў аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэта БДУ.

Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (19571958), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосьць» (19581962), з 1962 — рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Член Саюза пісьменьнікаў БССР (з 1959).

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», мэдалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Творчасьць

Дэбютаваў у 1952 вершам «На полі родным». Першы празаічны твор — аповесьць «Чачык» апублікаваў у 1957 (часопіс «Полымя»). Аўтар зборнікаў аповесьцей і апавяданьняў «Зерне падае не на камень» (1959) і «Сьцяпан Жыхар са Сьцешыц» (1966), аповесьцей «Лонва» (1965, 1982), «Тартак» (1968, паводле сцэнара аўтара пастаўлены ў 1973 г. аднайменны тэлефільм), «Найдорф» (1976), раманаў «Чакай у далёкіх Грынях» (1962), «Мсьціжы» (1972), «Алімпіяда» (1985, пастаўлены аднайменны тэлеспэктакль, 1989). У 1980 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 19901992 — збору твораў у 4 тамах.

Многія творы пісьменьніка перакладзены на замежныя мовы. Па аповесьці «Тартак» на беларускім тэлебачаньні ў 1974 пастаўлены аднайменны тэлефільм (сцэнар аўтара), а ў 1989 па раману «Алімпіяда» — аднайменны тэлеспэктакль.

Творчая прыхільнасьць І. Пташнікава-празаіка — вясковая тэматыка, веданьне паўсядзённага побыту, звычаяў, псыхалёгіі вяскоўцаў, здольнасьць аўтара грунтоўна і ўсебакова паказаць дыялектыку характараў, праўду рэальных абставін. У яго апавяданьнях («Алёшка», «Алені», «Бежанка»), аповесьці «Лонва» ўпершыню пачала праяўляцца асаблівая ўвага да ўнутранага стану чалавека, загучаў матыў вайны ў лёсах людзей. Тэма вайны займае ў творчасьці пісьменьніка значнае месца. Трагедыі спаленых разам зь людзьмі вёсак, такіх, як Дальва (аповесьць «Тартак», 1968), барацьба партызан і жыхароў акупаванай Беларусі супраць акупантаў (аповесьць «Найдорф», 1976), антываенны пафас многіх апавяданьняў сьведчыць пра тое, што вайна ў І. Пташнікава свая, перажытая ў дзяцінстве.

Літаратура

  • Пташнікаў Іван // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 75—76. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
  • Пташнікаў Іван / Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • Тартак / Пташнікаў І. — Мн.:, Мастацкая літаратура, 2000.

Вонкавыя спасылкі