Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў (Ворша): розьніца паміж вэрсіямі
→Гістарычныя здымкі: дзеля пераносу файла |
→Гістарычныя здымкі: дзеля пераносу файла |
||
Радок 68: | Радок 68: | ||
Vorša, Mahiloŭskaja, Trynitarski. Ворша, Магілёўская, Трынітарскі (1901-18).jpg|1900 |
Vorša, Mahiloŭskaja, Trynitarski. Ворша, Магілёўская, Трынітарскі (1901-18).jpg|1900 |
||
Vorša, Dniapro. Ворша, Дняпро (1904).jpg|1904 |
Vorša, Dniapro. Ворша, Дняпро (1904).jpg|1904 |
||
Vorša, Dniapro. Ворша, Дняпро ( |
Vorša, Dniapro. Ворша, Дняпро (M. Astankovič, 1890-99) (2).jpg|да 1900 г. |
||
⚫ | |||
Vorša, Zaaršyńnie. Ворша, Зааршыньне (1907).jpg|1907 |
Vorša, Zaaršyńnie. Ворша, Зааршыньне (1907).jpg|1907 |
||
Vorša, Dniapro. Ворша, Дняпро (1913) (2).jpg|1913 |
Vorša, Dniapro. Ворша, Дняпро (1913) (2).jpg|1913 |
||
Радок 75: | Радок 76: | ||
Vorša, Mahiloŭskaja, Trynitarski. Ворша, Магілёўская, Трынітарскі (1901-18) (2).jpg|да 1918 |
Vorša, Mahiloŭskaja, Trynitarski. Ворша, Магілёўская, Трынітарскі (1901-18) (2).jpg|да 1918 |
||
Vorša, Rynak. Ворша, Рынак (1901-18).jpg|да 1918 |
Vorša, Rynak. Ворша, Рынак (1901-18).jpg|да 1918 |
||
⚫ | |||
Vorša, Dniapro. Ворша, Дняпро (1918).jpg|1918 |
Vorša, Dniapro. Ворша, Дняпро (1918).jpg|1918 |
||
Vorša, Mahiloŭskaja, Trynitarski. Ворша, Магілёўская, Трынітарскі (1944-49).jpg|1940-я |
Vorša, Mahiloŭskaja, Trynitarski. Ворша, Магілёўская, Трынітарскі (1944-49).jpg|1940-я |
Вэрсія ад 19:19, 25 лютага 2020
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў
| |
Кляштар трынітарыяў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Ворша |
Каардынаты | 54°30′34.36″ пн. ш. 30°25′32.14″ у. д. / 54.5095444° пн. ш. 30.4255944° у. д.Каардынаты: 54°30′34.36″ пн. ш. 30°25′32.14″ у. д. / 54.5095444° пн. ш. 30.4255944° у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] і клясыцыстычная архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Воршы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, якія атачаў высокі мур з 2 брамамі ў стылі клясыцызму. У наш час у кляштарным корпусе месьціцца адміністрацыйная ўстанова.
Гісторыя
У 1714 годзе браты Адам і Ўладзіслаў Саковічы фундавалі ў Воршы кляштар трынітарыяў. Першыя будынкі кляштару былі драўлянымі. Да сярэдзіны XVIII ст. на месцы драўляных збудавалі мураваныя касьцёл і жылы корпус.
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна ліквідавалі кляштар. У 1835—1840 гады кляштарны корпус перабудавалі пад Акруговую лячэбніцу (дабудавалі новае крыло). У 1836 годзе касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву (Васкрасенскі сабор) Маскоўскага патрыярхату[1].
У 1920-я гады былы касьцёл пераабсталявалі пад аэраклюб (помнік пазбавілі вэртыкальных дамінантаў — 4 кутніх вежаў). У канцы 1950-х гадоў савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл.
Архітэктура
Касьцёл — 3-нэфавая 4-вежавая базыліка.
Кляштар — П-падобны ў пляне 2-павярховы будынак пад вальмавым дахам, адзін тарэц якога закрывае фігурны барокавы франтон. Франтальнае вулічнае крыло мае выгляд прастакутнага ў пляне аб’ёма пад вальмавым дахам. Вось сымэтрыі фасаду вылучаеццца шырокім 5-восевым рызалітам, завершаным ступеньчатым атыкам. Роўнічны фасад рытмічна падзяляецца прастакутнымі аконнымі праёмамі, дэкараванымі на першым паверсе сандрыкамі. Высокі цокальны паверх вылучаецца рустоўкай. Корпус мае галерэйны плян з тыповымі прастакутнымі кельлямі, перакрытымі крыжовымі і цыліндрычнымі скляпеньнямі.
Галерэя
Гістарычныя здымкі
-
1900
-
1904
-
да 1900 г.
-
да 1900 г.
-
1907
-
1913
-
1914
-
да 1918
-
да 1918
-
да 1918
-
1918
-
1940-я
Сучасныя здымкі
-
2014
-
2014
-
2014
-
2014
Заўвагі
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсамольская, 21
Крыніцы
- ^ Ярашэвіч А. Аршанскі кляштар трынітарыяў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 252.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси / Рос. акад. архитектуры и строит. наук. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. — 600 с.: ил. ISBN 5-89826-093-5.
Вонкавыя спасылкі
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000111 |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў (Ворша) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў