Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў (Ворша): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гістарычныя здымкі: дзеля пераносу файла
→‎Гістарычныя здымкі: дзеля пераносу файла
Радок 75: Радок 75:
Vorša, Mahiloŭskaja, Trynitarski. Ворша, Магілёўская, Трынітарскі (1901-18) (2).jpg|да 1918
Vorša, Mahiloŭskaja, Trynitarski. Ворша, Магілёўская, Трынітарскі (1901-18) (2).jpg|да 1918
Vorša, Rynak. Ворша, Рынак (1901-18).jpg|да 1918
Vorša, Rynak. Ворша, Рынак (1901-18).jpg|да 1918
Vorša, Dniapro. Ворша, Дняпро (M. Astankovič, 1890-99) (2).jpg|да 1918
Vorša, Dniapro. Ворша, Дняпро (M. Astankovič, 1890-99) (3).jpg|да 1918
Vorša, Dniapro. Ворша, Дняпро (1918).jpg|1918
Vorša, Dniapro. Ворша, Дняпро (1918).jpg|1918
Vorša, Mahiloŭskaja, Trynitarski. Ворша, Магілёўская, Трынітарскі (1944-49).jpg|1940-я
Vorša, Mahiloŭskaja, Trynitarski. Ворша, Магілёўская, Трынітарскі (1944-49).jpg|1940-я

Вэрсія ад 19:15, 25 лютага 2020

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў
Кляштар трынітарыяў
Кляштар трынітарыяў
Краіна Беларусь
Места Ворша
Каардынаты 54°30′34.36″ пн. ш. 30°25′32.14″ у. д. / 54.5095444° пн. ш. 30.4255944° у. д. / 54.5095444; 30.4255944Каардынаты: 54°30′34.36″ пн. ш. 30°25′32.14″ у. д. / 54.5095444° пн. ш. 30.4255944° у. д. / 54.5095444; 30.4255944
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d] і клясыцыстычная архітэктура[d]
Дата заснаваньня XVIII ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Воршы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, якія атачаў высокі мур з 2 брамамі ў стылі клясыцызму. У наш час у кляштарным корпусе месьціцца адміністрацыйная ўстанова.

Гісторыя

У 1714 годзе браты Адам і Ўладзіслаў Саковічы фундавалі ў Воршы кляштар трынітарыяў. Першыя будынкі кляштару былі драўлянымі. Да сярэдзіны XVIII ст. на месцы драўляных збудавалі мураваныя касьцёл і жылы корпус.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна ліквідавалі кляштар. У 1835—1840 гады кляштарны корпус перабудавалі пад Акруговую лячэбніцу (дабудавалі новае крыло). У 1836 годзе касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву (Васкрасенскі сабор) Маскоўскага патрыярхату[1].

У 1920-я гады былы касьцёл пераабсталявалі пад аэраклюб (помнік пазбавілі вэртыкальных дамінантаў — 4 кутніх вежаў). У канцы 1950-х гадоў савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл.

Архітэктура

Касьцёл — 3-нэфавая 4-вежавая базыліка.

Кляштар — П-падобны ў пляне 2-павярховы будынак пад вальмавым дахам, адзін тарэц якога закрывае фігурны барокавы франтон. Франтальнае вулічнае крыло мае выгляд прастакутнага ў пляне аб’ёма пад вальмавым дахам. Вось сымэтрыі фасаду вылучаеццца шырокім 5-восевым рызалітам, завершаным ступеньчатым атыкам. Роўнічны фасад рытмічна падзяляецца прастакутнымі аконнымі праёмамі, дэкараванымі на першым паверсе сандрыкамі. Высокі цокальны паверх вылучаецца рустоўкай. Корпус мае галерэйны плян з тыповымі прастакутнымі кельлямі, перакрытымі крыжовымі і цыліндрычнымі скляпеньнямі.

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсамольская, 21

Крыніцы

  1. ^ Ярашэвіч А. Аршанскі кляштар трынітарыяў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 252.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000111

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў (Ворша)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў