Новы Сьвержань: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
замак
→‎Вялікае Княства Літоўскае: выпраўленьне спасылак
Радок 54: Радок 54:
== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
[[Файл:Mikałaj Radzivił Sirotka. Мікалай Радзівіл Сіротка (XIX).jpg|значак|180пкс|зьлева|[[Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»|Мікалай Радзівіл «Сіротка»]]]]
[[Файл:Mikałaj Radzivił Sirotka. Мікалай Радзівіл Сіротка (XIX).jpg|значак|180пкс|зьлева|[[Мікалай Крыштап Радзівіл «Сіротка»|Мікалай Радзівіл «Сіротка»]]]]


Першы пісьмовы ўпамін пра Сьвержань як мястэчка [[Наваградзкі павет|Наваградзкага павету]] датуецца 1568 годам. У гэты час тут дзейнічала царква, працаваў млын, на правым беразе Нёмана стаяў замак. Мястэчкам супольна валодалі А. Урэлеўскі, М. Слушка і А. Валовіч, потым [[Храптовічы]].
Першы пісьмовы ўпамін пра Сьвержань як мястэчка [[Наваградзкі павет|Наваградзкага павету]] датуецца 1568 годам. У гэты час тут дзейнічала царква, працаваў млын, на правым беразе Нёмана стаяў замак. Мястэчкам супольна валодалі А. Урэлеўскі, М. Слушка і А. Валовіч, потым [[Храптовічы]].


У 1575 годзе Сьвержань перайшоў у валоданьне [[Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»|Мікалая Радзівіла «Сіроткі»]], які ў 1588 годзе заснаваў тут касьцёл, а ў 1590 годзе — царкву. На 1647 год у мястэчку было 5 вуліцаў, 84 двары, на 1681 год — 44 крамы. У XVII—XVIII стагодзьдзях Сьвержань ўваходзіў у склад [[Мірскае графства|Мірскага графства]]. За часамі [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] ў 1706 годзе мястэчка спалілі швэдзкія войскі.
У 1575 годзе Сьвержань перайшоў у валоданьне [[Мікалай Крыштап Радзівіл «Сіротка»|Мікалая Крыштапа Радзівіла «Сіроткі»]], які ў 1588 годзе заснаваў тут касьцёл, а ў 1590 годзе — царкву. На 1647 год у мястэчку было 5 вуліцаў, 84 двары, на 1681 год — 44 крамы. У XVII—XVIII стагодзьдзях Сьвержань ўваходзіў у склад [[Мірскае графства|Мірскага графства]]. За часамі [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] ў 1706 годзе мястэчка спалілі швэдзкія войскі.


[[Файл:Maci Božaja Śvieržanskaja. Маці Божая Сьвержанская.jpg|175px|значак|Маці Божая Сьвержанская]]
[[Файл:Maci Božaja Śvieržanskaja. Маці Божая Сьвержанская.jpg|175px|значак|Маці Божая Сьвержанская]]

Вэрсія ад 00:44, 25 лютага 2020

Новы Сьвержань
трансьліт. Novy Śvieržań[a]
Панарама: царква і касьцёл
Панарама: царква і касьцёл
Першыя згадкі: 1568
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Стаўпецкі
Сельсавет: Навасьвержанскі
Насельніцтва: 1982 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1717
Паштовы індэкс: 222690
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°24′0″ пн. ш. 26°42′0″ у. д. / 53.4° пн. ш. 26.7° у. д. / 53.4; 26.7Каардынаты: 53°24′0″ пн. ш. 26°42′0″ у. д. / 53.4° пн. ш. 26.7° у. д. / 53.4; 26.7
Новы Сьвержань на мапе Беларусі ±
Новы Сьвержань
Новы Сьвержань
Новы Сьвержань
Новы Сьвержань
Новы Сьвержань
Новы Сьвержань
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Но́вы Сьве́ржань[1] — вёска ў Беларусі, на пры ўтоку ракі Жацераўкі ў Нёман. Цэнтар сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1982 чалавекі. Знаходзіцца за 3 км на поўдзень ад Стоўпцаў, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Стоўпцы; на аўтамабільнай дарозе Стоўпцы — Нясьвіж.

Сьвержань — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў стылі рэнэсансу, помнік архітэктуры XVI ст., і Прачысьценская царква ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мікалай Радзівіл «Сіротка»

Першы пісьмовы ўпамін пра Сьвержань як мястэчка Наваградзкага павету датуецца 1568 годам. У гэты час тут дзейнічала царква, працаваў млын, на правым беразе Нёмана стаяў замак. Мястэчкам супольна валодалі А. Урэлеўскі, М. Слушка і А. Валовіч, потым Храптовічы.

У 1575 годзе Сьвержань перайшоў у валоданьне Мікалая Крыштапа Радзівіла «Сіроткі», які ў 1588 годзе заснаваў тут касьцёл, а ў 1590 годзе — царкву. На 1647 год у мястэчку было 5 вуліцаў, 84 двары, на 1681 год — 44 крамы. У XVII—XVIII стагодзьдзях Сьвержань ўваходзіў у склад Мірскага графства. За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1706 годзе мястэчка спалілі швэдзкія войскі.

Маці Божая Сьвержанская

У 1-й палове XVIII ст. у Сьвержані заснавалі базылянскі манастыр з сэмінарыяй, у 1742 годзе Міхал Казімер Радзівіл збудаваў фаянсавую мануфактуру. У сярэдзіне XVIII ст. у мястэчку працавалі 3 млыны, на беразе Нёмана знаходзілася 20 складоў для тавараў; адсюль пачынаўся нёманскі гандлёвы шлях у Каралявец. На 1747 год у Сьвержані было 160 двароў, у канцы XVIII ст. — каля 200 двароў. У гэты час мястэчка атрымала назву Новы Сьвержань, а суседняя вёска — Стары Сьвержань.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Новы Сьвержань апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Менскага павету[3]. У вайну 1812 году каля мястэчка адбылася бітва паміж расейскімі і францускімі войскамі. У 1860-я гады ў Новым Сьвержані было 178 двароў, дзейнічалі царква, касьцёл, капліца і сынагога, працавалі народная вучэльня, школа, 2 млыны, каля 20 крамаў, карчма і паштовая станцыя, штогод праводзіліся 2 кірмашы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 297 двароў, у пачатку XX ст. — 487 двароў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Новы Сьвержань абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Новы Сьвержань апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Стаўпецкага павету.

У 1939 годзе Новы Сьвержань увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1998 год тут было 864 двары. У 2000-я гады Новы Сьвержань атрымаў афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 1749 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 2432 чал.; 1921 год — 514 чал.[5]; 1998 год — 2205 чал.[6]; 1999 год — 2285 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1982 чал.

Інфраструктура

У Новым Сьвержані працуюць сярэдняя школа, 2 дашкольныя ўстановы, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова

Вуліцы і пляцы

З урбананімічнай спадчыны Новага Сьвержаню да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Менская, Нясьвіская і Румовая. Гістарычны Рынак у наш час ня мае афіцыйнай назвы.

Эканоміка

РУП «Навасьвержанскі лесазавод» (піламатэрыялы, шпон, шпала), ТАА «Стаўбцоўскі райаграсервіс», ПУП «Мядзведзь тайгі» (вытворчасьць сьлясарнага інструмэнту).

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Галерэя

Асобы

Заўвагі

  1. ^ Паводле афіцыйнага напісаньня — Novy Svieržań

Крыніцы

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 465.
  2. ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 57.
  3. ^ Jelski A., Krzywicki J. Świerżeń (2) // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 677—678.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. Warszawa, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  6. ^ Шаблюк В. Новы Свержань // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 334.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Новы Сьвержаньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў