Мікалай Радзівіл «Стары»: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 53: Радок 53:
<gallery widths="215" heights="180" caption="Іканаграфія Мікалая Радзівіла «Старога»" class="center">
<gallery widths="215" heights="180" caption="Іканаграфія Мікалая Радзівіла «Старога»" class="center">
Mikałaj Radzivił Stary. Мікалай Радзівіл Стары (1646-53).jpg|Невядомы мастак, 1646—53 гг.
Mikałaj Radzivił Stary. Мікалай Радзівіл Стары (1646-53).jpg|Невядомы мастак, 1646—53 гг.
Mikałaj Radzivił Stary. Мікалай Радзівіл Стары.jpg|Невядомы мастак, канец XVII — XVIII стагодзьдзі
Mikałaj Radzivił Stary. Мікалай Радзівіл Стары (1650-1750).jpg|Невядомы мастак, канец XVII — XVIII стагодзьдзі
Mikałaj Radzivił Stary. Мікалай Радзівіл Стары (1730).jpg|Невядомы мастак, каля 1709 г.
Mikałaj Radzivił Stary. Мікалай Радзівіл Стары (1730).jpg|Невядомы мастак, каля 1709 г.
</gallery>
</gallery>

Вэрсія ад 12:47, 23 лютага 2020

Мікалай Радзівіл
Мікалай Радзівіл «Стары»
Мікалай Радзівіл «Стары»

Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1440
Памёр 16 ліпеня 1509
Пахаваны
Род Радзівілы
Бацькі Радзівіл Осьцікавіч
Жонка Соф’я з Манівідаў
Соф’я з Заслаўскіх
Соф’я з Рагацінскіх
Дзеці ад 1-га шлюбу: Войцех, Ганна, Мікалай, Юры, Ян
Дзейнасьць палітык

Мікалай Радзівіл (Мікалай Радзівілавіч, мянушка «Стары»; каля 1440[1]16 ліпеня 1509) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Намесьнік смаленскі (1482—1486) і наваградзкі (1488—1490), кашталян троцкі (1488—1491), ваявода віленскі і канцлер вялікі літоўскі (з 1492).

Стварыў вялікую лятыфундыю, якая заклала падмурак магутнасьці роду Радзівілаў. Валодаў Жупранамі і Геранёнамі ў Ашмянскім павеце, Нягневічамі ў Наваградзкім павеце, воласьцю Бобрыкам на Прыпяці, Дубінкамі ў Віленскім павеце, Біржамі ўва Упіцкім павеце, Кейданамі ў Жамойці і іншымі. У канцы жыцьця атрымаў Райгарад і Гонядзь на Падляшшы, якія раней належалі М. Глінскаму[2].

Біяграфія

Соф'я з Манівідаў

Прадстаўнік шляхецкага роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Радзівіла Осьцікавіча, кашталяна віленскага.

З 1481 году займаў пасаду намесьніка смаленскага. У 1488 годзе як кашталян троцкі і намесьнік наваградзкі ўвайшоў у склад Рады Вялікага Княства Літоўскага. Неўзабаве вылучыўся на галоўную ролю ў Радзе і ў 1492 годзе атрымаў урады ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага[3].

Выконваючы тэстамэнт вялікага князя Казімера, у 1492 годзе забясьпечыў пераход стальца да Аляксандра. Выступаў за шлюб апошняга з Аленай Іванаўнай, дачкой маскоўскага гаспадара Івана III. Быў адным з ініцыятараў падпісаньня ў 1499 годзе новага акта уніі паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Кіраваў дзяржавай пры адсутнасьці вялікага князя. Паводле тэстамэнту Аляксандра, спрыяў перадачы ў 1506 годзе стальца да Жыгімонта Старога.

Першы раз ажаніўся з Соф’яй, дачкой ваяводы віленскага І. Манівіда, другі — з Соф’яй, дачкой князя І. Заслаўскага, трэці — з Соф’яй (Хвядорай), дачкой князя І. Рагацінскага. У першым шлюбе меў дачку Ганну, а таксама сыноў Мікалая, Яна, Войцеха і Юрыя[4].

Ад трох ягоных сыноў пайшлі асобныя лініі роду Радзівілаў:

Галерэя

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт пэндзля невядомага мастака XVII ст. зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, які цяпер захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Мікалай Радзівіл «Стары»сховішча мультымэдыйных матэрыялаў