Юры Радзівіл (біскуп): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
Радок 23: Радок 23:
|Колер загалоўку =
|Колер загалоўку =
}}
}}
'''Ю́ры Радзіві́л''' (31 траўня 1556, в. [[Лукішкі]], цяпер у межах [[Вільня|Вільні]] — 23 студзеня 1600, [[Рым]]) — царкоўны й дзяржаўны дзяяч [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]].
'''Ю́ры Радзіві́л''' (31 траўня 1556, в. [[Лукішкі]], цяпер у межах [[Вільня|Вільні]] — 23 студзеня 1600, [[Рым]]) — царкоўны і дзяржаўны дзяяч [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]].


Юры Радзівіл — першы каталіцкі кардынал зь [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]].
Юры Радзівіл — першы каталіцкі кардынал зь [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]].
Радок 29: Радок 29:
== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
[[Файл:Jury Radzivił. Юры Радзівіл (1840) (2).jpg|міні|170пкс|зьлева|Біскуп і яго герб, 1840 г.]]
[[Файл:Jury Radzivił. Юры Радзівіл (1840) (2).jpg|міні|170пкс|зьлева|Біскуп і яго герб, 1840 г.]]
Зь [[Нясьвіж|нясьвіскай]] лініі роду [[Радзівілы|Радзівілаў]], сын [[Мікалай Радзівіл «Чорны»|Мікалая «Чорнага»]], [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлера вялікага літоўскага]], і [[Альжбета Радзівіл (Шыдлавецкая)|Альжбеты]] з [[Шыдлавецкія|Шыдлавецкіх]]. Меў братоў [[Альбрэхт Радзівіл|Альбрэхта]], [[Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»|Мікалая Крыштапа]] і [[Станіслаў Радзівіл|Станіслава]], а таксама сясьцёр Ганну Магдалену, Крыстыну, Соф’ю Агнешку і Альжбету.
Прадстаўнік [[Нясьвіж|нясьвіскай]] лініі роду [[Радзівілы|Радзівілаў]], сын [[Мікалай Радзівіл «Чорны»|Мікалая «Чорнага»]], [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлера вялікага літоўскага]], і [[Альжбета Радзівіл (Шыдлавецкая)|Альжбеты]] з [[Шыдлавецкія|Шыдлавецкіх]]. Меў братоў [[Альбрэхт Радзівіл|Альбрэхта]], [[Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»|Мікалая Крыштапа]] і [[Станіслаў Радзівіл|Станіслава]], а таксама сясьцёр Ганну Магдалену, Крыстыну, Соф’ю Агнешку і Альжбету.


Выхоўваўся ў духу [[кальвінізм]]у. Навучаўся ў кальвінскіх школах у Вільні й [[Нясьвіж]]ы, працягваў адукацыю ў [[Ляйпцыскі ўнівэрсытэт|Ляйпцыскім унівэрсытэце]] (1571—1573). Разам з братам [[Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»|Мікалаем Крыштапам Радзівілам Сіроткам]] езьдзіў у [[Францыя|Францыю]] па абранага караля [[Генрык Валезы|Генрыка Валезу]]. У 1576<ref name="evkl">{{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 499.</ref> годзе ў прысутнасьці [[Пётар Скарга|Пятра Скаргі]] перайшоў у [[каталіцтва]]. Вывучаў філязофію й тэалёгію ў [[Рым]]скім калегіюме.
Выхоўваўся ў духу [[кальвінізм]]у. Навучаўся ў кальвінскіх школах у Вільні й [[Нясьвіж]]ы, працягваў адукацыю ў [[Ляйпцыскі ўнівэрсытэт|Ляйпцыскім унівэрсытэце]] (1571—1573). Разам з братам [[Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»|Мікалаем Крыштапам Радзівілам Сіроткам]] езьдзіў у [[Францыя|Францыю]] па абранага караля [[Генрык Валезы|Генрыка Валезу]]. У 1576<ref name="evkl">{{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 499.</ref> годзе ў прысутнасьці [[Пётар Скарга|Пятра Скаргі]] перайшоў у [[каталіцтва]]. Вывучаў філязофію й тэалёгію ў [[Рым]]скім калегіюме.


Быў [[каад’ютар]]ам (памочнікам-намесьнікам) [[біскуп]]а [[Валяр’ян Пратасевіч|Валяр’яна Пратасевіча]] (1574—1581). У 1577—1578 гадох зьдзейсьніў пілігрымку ў [[Сант'яга-дэ-Кампастэля]]. У 1581—1591 гадох [[Сьпіс кіраўнікоў Віленскай дыяцэзіі|біскуп віленскі]], у 1583 атрымаў годнасьць [[кардынал]]а.
Быў [[каад’ютар]]ам (памочнікам-намесьнікам) [[біскуп]]а [[Валяр’ян Пратасевіч|Валяр’яна Пратасевіча]] (1574—1581). У 1577—1578 гадох зьдзейсьніў пілігрымку ў [[Сант'яга-дэ-Кампастэля]]. У 1581—1591 гадох [[Сьпіс кіраўнікоў Віленскай дыяцэзіі|біскуп віленскі]], у 1583 годзе атрымаў годнасьць [[кардынал]]а.


Дзейна змагаўся супраць [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]], у 1581 годзе ўвёў у сваёй дыяцэзіі цэнзуру друку. У 1582 годзе на ўласныя сродкі адкрыў [[Віленская духоўная сэмінарыя|Віленскую духоўную сэмінарыю]]. У 1582—1584 гадох быў намесьнікам караля (губэрнатарам) у [[Інфлянты|Інфлянтах]], зь цяжкасьцю выконваў абавязкі.
Дзейна змагаўся супраць [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]], у 1581 годзе ўвёў у сваёй дыяцэзіі цэнзуру друку. У 1582 годзе на ўласныя сродкі адкрыў [[Віленская духоўная сэмінарыя|Віленскую духоўную сэмінарыю]]. У 1582—1584 гадох быў намесьнікам караля (губэрнатарам) у [[Інфлянты|Інфлянтах]], зь цяжкасьцю выконваў абавязкі.

Вэрсія ад 02:03, 23 лютага 2020

У Вікіпэдыі ёсьць артыкулы пра іншых людзей зь імем Юры Радзівіл.
Юры Радзівіл
Юры Радзівіл, партрэт XVII ст.
Юры Радзівіл, партрэт XVII ст.

Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 31 траўня 1556
Лукішкі каля Вільні
Памёр 23 студзеня 1600 (43 гады)
Рым
Пахаваны
Род Радзівілы
Бацькі Мікалай Радзівіл «Чорны»
Альжбета з Шыдлавецкіх
Дзейнасьць дыплямат, каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Ю́ры Радзіві́л (31 траўня 1556, в. Лукішкі, цяпер у межах Вільні — 23 студзеня 1600, Рым) — царкоўны і дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай.

Юры Радзівіл — першы каталіцкі кардынал зь Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Біскуп і яго герб, 1840 г.

Прадстаўнік нясьвіскай лініі роду Радзівілаў, сын Мікалая «Чорнага», канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Альбрэхта, Мікалая Крыштапа і Станіслава, а таксама сясьцёр Ганну Магдалену, Крыстыну, Соф’ю Агнешку і Альжбету.

Выхоўваўся ў духу кальвінізму. Навучаўся ў кальвінскіх школах у Вільні й Нясьвіжы, працягваў адукацыю ў Ляйпцыскім унівэрсытэце (1571—1573). Разам з братам Мікалаем Крыштапам Радзівілам Сіроткам езьдзіў у Францыю па абранага караля Генрыка Валезу. У 1576[1] годзе ў прысутнасьці Пятра Скаргі перайшоў у каталіцтва. Вывучаў філязофію й тэалёгію ў Рымскім калегіюме.

Быў каад’ютарам (памочнікам-намесьнікам) біскупа Валяр’яна Пратасевіча (1574—1581). У 1577—1578 гадох зьдзейсьніў пілігрымку ў Сант'яга-дэ-Кампастэля. У 1581—1591 гадох біскуп віленскі, у 1583 годзе атрымаў годнасьць кардынала.

Дзейна змагаўся супраць Рэфармацыі, у 1581 годзе ўвёў у сваёй дыяцэзіі цэнзуру друку. У 1582 годзе на ўласныя сродкі адкрыў Віленскую духоўную сэмінарыю. У 1582—1584 гадох быў намесьнікам караля (губэрнатарам) у Інфлянтах, зь цяжкасьцю выконваў абавязкі.

Па сьмерці Стафана Баторыя на элекцыйным сойме 1587 году падтрымліваў прадстаўніка аўстрыйскае дынастыі Габсбургаў Максіміліяна, аднак каралём і вялікім князем абралі Жыгімонта Вазу. Па збліжэньні ў 1589 годзе з Габсбургам павялічыў свой уплыў пры двары. У 1589 годзе разам з ваяводам кракаўскім Мікалаем Фірлеем езьдзіў з пасольствам да Рудольфа ІІ Габсбурга, у 1591 годзе — у Рым, на зваротным шляху рэпрэзэнтаваў папу Клімэнта VIII. З 1591 году стаў біскупам кракаўскім. Спрыяў шлюбу Жыгімонта Вазы з эрцгэрцагіняй з дому Габсбургаў Ганнай (1592 год). Быў адным з найбліжэйшых дарадцаў караля, у 1596—1597 гадох вёў перамовы пра далучэньне Рэчы Паспалітай да антытурэцкае каталіцкае лігі[1].

Браў удзел у канклавах, на якіх абіралі папамі рымскімі Інакенцыюса IX (1591 год) і Клімэнта VIII (1592 год). Удзельнічаў у падрыхтоўцы Берасьцейскае вуніі. Памёр у Рыме, куды яго запрасілі для ўдзелу ў юбілеі 1600 году. Пахавалі кардынала ў касьцёле Іль Джэзу.

Аўтар напісаных на лаціне дзёньніка паездкі ў Італію 1575 годзе (надрукаваны ў 1935 годзе пад назвай «Dziennik podrozy do Wloch w 1575 roku») і ўспамінаў пра Інфлянты (надрукаваныя ў 1899 годзе).

Галерэя

Малярства

Графіка

Дадатковыя зьвесткі

Фарны касьцёл у Нясьвіжы набыў свой манумэнтальны барокавы выгляд дзякуючы Юрыю Радзівілу. Менавіта ён ініцыяваў разборку муроў папярэдняга касьцёла, закладзенага ў 1581 годзе і збудаванага ў іншым, састарэлым на той час стылі. Апроч таго, першае збудаваньне мела меншыя памеры, над ім адсутнічаў купал[2].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Юры Радзівіл (біскуп)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў