Эмілія Плятэр: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Вонкавыя спасылкі: ужо няма гэтага праекту
стыль
Радок 30: Радок 30:
}}
}}


'''Эмі́лія Пля́тэр''' ({{Нарадзілася|13|11|1806}} — {{Памерла|23|12|1831}}) — графіня, зьбіральніца [[Беларусы|беларускага]] фальклёру, удзельніца [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|паўстаньня 1831 году]] ў [[Польшча|Польшчы]], на [[Беларусь|Беларусі]] і [[Летува|Летуве]].
'''Эмі́лія Пля́тэр''' ({{Нарадзілася|13|11|1806}}, [[Вільня]] — {{Памерла|23|12|1831}}) — графіня, зьбіральніца [[Беларусы|беларускага]] фальклёру, удзельніца [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня 1831 году]] ў [[Беларусь|Беларусі]], [[Летува|Летуве]] і [[Польшча|Польшчы]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Нарадзілася ў [[Вільня|Вільні]]. Прадстаўніца графскага роду [[Плятэры|Плятэраў]], якія ў ХV ст. перабраліся ў [[Вялікае Княства Літоўскае]] з [[Вэстфалія|Вэстфаліі]]. Дзяцінства Э. Плятэр праходзіла ў маёнтку {{Артыкул у іншым разьдзеле|Ліксна||ru|Ликсна}} непадалёк ад [[Краслаўка|Краслаўкі]], дзе яна атрымала добрую хатнюю адукацыю.
Прадстаўніца графскага роду [[Плятэры|Плятэраў]], якія ў ХV ст. перабраліся ў [[Вялікае Княства Літоўскае]] з [[Вэстфалія|Вэстфаліі]]. Дзяцінства праходзіла ў маёнтку {{Артыкул у іншым разьдзеле|Ліксна|Ліксьне|ru|Ликсна}} каля [[Краслаўка|Краслаўкі]], дзе яна атрымала добрую хатнюю адукацыю.


Жывучы на [[Віцебск|Віцебшчыне]] ў сваякоў, зьбірала і апрацоўвала беларускія народныя песьні. Віртуозна валодала жанрам [[Галашэньне|галашэньняў]], выконвала на фартэпіяна народныя мэлёдыі, захаплялася беларускай харэаграфіяй, сама танцавала народныя танцы. Спрабавала пісаць беларускія вершы, у тым ліку стылізаваныя пад народныя галашэньні. Як сьведчылі сучасьнікі, Э. Плятэр ўсёй душой імкнулася да беларускага ладу, ведала бядоты і нястачы народу, спачувала яму.
Жывучы на [[Віцебск|Віцебшчыне]] ў сваякоў, зьбірала і апрацоўвала беларускія народныя песьні. Віртуозна валодала жанрам [[Галашэньне|галашэньняў]], выконвала на фартэпіяна народныя мэлёдыі, захаплялася беларускай харэаграфіяй, сама танцавала народныя танцы. Спрабавала пісаць беларускія вершы, у тым ліку стылізаваныя пад народныя галашэньні. Як сьведчылі сучасьнікі, Э. Плятэр ўсёй душой імкнулася да беларускага ладу, ведала бядоты і нястачы народу, спачувала яму.

Вэрсія ад 01:11, 23 лютага 2020

Эмілія Плятэр
Эмілія Плятэр
Эмілія Плятэр

Герб «Плятэр»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 13 лістапада 1806
Вільня, Расейская імпэрыя
Памерла 23 сьнежня 1831
Юстыянава
Пахаваная
Род Плятэры
Бацькі Францішак Ксаверы Плятэр
Ганна фон дэр Могль
Дзейнасьць вайскоўка

Эмі́лія Пля́тэр (13 лістапада 1806, Вільня — 23 сьнежня 1831) — графіня, зьбіральніца беларускага фальклёру, удзельніца вызвольнага паўстаньня 1831 году ў Беларусі, Летуве і Польшчы.

Біяграфія

Прадстаўніца графскага роду Плятэраў, якія ў ХV ст. перабраліся ў Вялікае Княства Літоўскае з Вэстфаліі. Дзяцінства праходзіла ў маёнтку Ліксьне(ru) каля Краслаўкі, дзе яна атрымала добрую хатнюю адукацыю.

Жывучы на Віцебшчыне ў сваякоў, зьбірала і апрацоўвала беларускія народныя песьні. Віртуозна валодала жанрам галашэньняў, выконвала на фартэпіяна народныя мэлёдыі, захаплялася беларускай харэаграфіяй, сама танцавала народныя танцы. Спрабавала пісаць беларускія вершы, у тым ліку стылізаваныя пад народныя галашэньні. Як сьведчылі сучасьнікі, Э. Плятэр ўсёй душой імкнулася да беларускага ладу, ведала бядоты і нястачы народу, спачувала яму.


« Яна, бадай, не памылюся, першая з запалам, уласцівым чуламу і шляхетнаму сэрцу, — піша Маркс, — аддалася душой беларускаму люду, добра бачыла яго бяду і спачувала яму, намагаючыся як толькі было можна, аблегчыць долю. Яна збірала і спявала беларускія народныя песні, штодня плаціла тым, хто ёй напяваў іх. Слухаючы гэтыя песні, сама спрабавала складаць нешта ім падобнае. На фартэпіяна яна ўмела вельмі выразна перадаць і зухаватасць, і тугу народных матываў, і нават тэмбр сапрана-жалейкі і баса-дудкі. »

Максімільян Маркс

У 1829 годзе разам з маці выправілася ў падарожжа ў Варшаву і Кракаў.

У часе вызвольнага паўстаньня 29 сакавіка 1831 году разам з сваяком Ц. Плятэрам арганізавала ў мястэчку Дусятах партызанскі аддзел з 280 стралкоў, 60 коньнікаў і некалькіх соцень касінераў і павяла яго на Дзьвінск. Сярод паўстанцаў было нямала дзяўчат.

30 сакавіка паўстанцы разьбілі расейскі аддзел каля паштовай станцыі Даўгелі, 2 красавіка адбыўся бой з ахоўнай часткай генэрала Шырмана, потым — бой пад Уцянай і 4 красавіка захоп мястэчка Езяросаў.

Па разгроме казакамі паўстаньня Эмілія Плятэр на чале невялікай групы далучылася да аддзела Караля Залускага(pl). 17 траўня аддзел Э. Плятэр заняў Вількамір і ў чэрвені ўліўся ў рэгулярнае польскае войска Д. Хлапоўскага(pl). За сьмеласьць і рашучасьць у баявых дзеях камандаваньне паўстанцкімі сіламі прызначыла Э. Плятэр ганаровым камандзірам роты ў пяхотным палку і прысвоіла ёй званьне капітана. У ліку іншых паўстанцкіх груповак аддзел браў удзел у бойках супраць царскіх войск (пад Радзівілішкамі, Вільняй, Шаўлямі і ў іншых месцах).

Пры адыходзе паўстанцаў у Прусію захварэла і памерла. Пахавана ў Капцёве.

Памяць

Магіла Э. Плятэр у Капцёве

Слава пра Эмілію Плятэр разышлася па краінах Заходняй Эўропы, у Францыі яе параўноўвалі з Жаннай д’Арк. Пра вядомую паўстанку пісалі польскія, францускія, нямецкія, англельскія, італьянскія і інш. паэты. У 1832 годзе Адам Міцкевіч, які ведаў Эмілію, прысьвяціў ёй верш «Сьмерць палкоўніка»:

Ды чаму твар дзявочы ў байца? Два грудкі…
Хто ж мог знаць што баёў завадатар
Быў… дзяўчынай! Была — сьлёз не трэба, жанкі —
То ліцьвінка Эмілія Плятэр!

У Другую Сусьветную вайну імя Эміліі Плятэр насіў жаночы батальён у дывізіі Войска Польскага. У Варшаве ў гонар паўстанкі сваю назву атрымаў адзін з цэнтральных пляцаў.

Беларускі паэт У. Пецюкевіч да ўгодкаў народзінаў знакамітай паўстанкі напісаў верш «Эмілія Плятэр» (2006). У 2008 годзе беларускі паэт В. Шніп напісаў «Баладу Эміліі Плятэр».

Галерэя

Партрэты

Мастацкія творы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Эмілія Плятэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў