Васіль Тышкевіч: розьніца паміж вэрсіямі
дапаўненьне, выява |
д (GR) File renamed: File:Vasil Tyškievič. Васіль Тышкевіч (1760).jpg → File:Vasil Tyškievič. Васіль Тышкевіч (1794).jpg date fix by uploader |
||
Радок 54: | Радок 54: | ||
== Галерэя == |
== Галерэя == |
||
<center><gallery caption="Іканаграфія Васіля Тышкевіча" widths=215 heights=180 perrow="3"> |
<center><gallery caption="Іканаграфія Васіля Тышкевіча" widths=215 heights=180 perrow="3"> |
||
Vasil Tyškievič. Васіль Тышкевіч ( |
Vasil Tyškievič. Васіль Тышкевіч (1794).jpg|Невядомы мастак, 1760 |
||
Vasil Tyškievič. Васіль Тышкевіч (XIX).jpg|Невядомы мастак, XIX ст. |
Vasil Tyškievič. Васіль Тышкевіч (XIX).jpg|Невядомы мастак, XIX ст. |
||
Vasil Tyškievič. Васіль Тышкевіч.jpg|З «Groby rodziny Tyszkiewiczów», 1873 |
Vasil Tyškievič. Васіль Тышкевіч.jpg|З «Groby rodziny Tyszkiewiczów», 1873 |
Вэрсія ад 19:46, 22 лютага 2020
Васіль Тышкевіч. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1492 |
Памёр | 13 жніўня 1571 |
Пахаваны | |
Род | Тышкевічы |
Бацькі | Тышка Каленіковіч |
Жонка | Аляксандра з Чартарыйскіх Анастасія з Сапоцькаў |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Юры, Каленік, Яўстах ад 2-га шлюбу: Яўстах Серафін, Аляксандар |
Васіль Тышкевіч (1492 — 13 жніўня 1571) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1546—1558), ваявода падляскі (1558—1569) і смаленскі (з 1569).
Быў старостам краснасельскім, чаркаскім, канеўскім (1536), менскім (1544), ваўкавыскім (1546), пінскім (1569), бабруйскім і гайнаўскім. Ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста атрымаў тытул графа «на Лагойску і Бярдычаве» (5.11.1569).
Валодаў маёнткамі Бялавічы, Ласасіная, Байкевічы, Ражаная, Зьдзітаў, Хрыса, Спораў у Слонімскім павеце.
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Тышкі Каленіковіча. Меў братоў Івана, Гаўрылу, Міхала і Лявона.
Быў у магнацкай апазыцыі да Жыгімонта Аўгуста датычна складаньня уніі з Каралеўствам Польскім. З прычыны выступленьня супраць уніі яго пазбавілі пасады ваяводы падляскага і прызначылі ваяводам смаленскім.
Удзельнічаў у бітвах з крымскімі татарамі. Езьдзіў з пасольствамі ў Крымскае ханства і Маскву. З праваслаўя перайшоў у кальвінізм[1].
Першы раз ажаніўся з княгіняй Аляксандрай Чартарыйскай, другі — з Анастасіяй Сапоцькай. У першы шлюбе меў дачку Анастасію і сыноў Юрыя, Каленіка і Яўстаха, у другім шлюбе — дачку Аляксандру і сына Яўстаха Серафіна.
У тэстамэнце выказаў пажаданьне, каб па ягонай сьмерці жонка з дачкою Аляксандраю і зяцем Аляксандрам Хадкевічам цела яго «отвезли и поховали в монастыру их милости панов Ходкевичов у Супрасльском, храма Пречистое Богородицы, на которое мают митрополита его милости, або которого владыку припросити, там погреб телу учинити, так, яко прислушит на закон наш хрестианский»[2].
На ягоным надмагільлі высеклі герб і надпіс па-старабеларуску:
«Въ лето отъ Нароженя Господа Бога и Спаса нашего Іисуса Христа 1571 мѣсеца Августа 13 дня въ неделю, преставися рабъ Божій панъ Васили Тишковичъ Воевода Смоленскій Староста Менскій и Пинскій, положенъ въ Храмѣ Благовѣщенія Богородицы, въ монастыри Супрасльскомъ»[3]. | ||
У наш час магільны камень Васіля Тышкевіча захоўваецца ў музэі Віленскага ўнівэрсытэту.
Галерэя
-
Невядомы мастак, 1760
-
Невядомы мастак, XIX ст.
-
З «Groby rodziny Tyszkiewiczów», 1873
Крыніцы
- ^ Грыцкевіч А. Тышкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 682.
- ^ Зайка А. Васіль Тышкевіч // «Івацэвіцкі веснік», 3 жніўня 2010.
- ^ 24. 1571 г. Августа 13. Надпись на гробнице Василия Тишкевича, в монастыре // Археографический сборник документов, относящихся к Истории Северозападной Руси. — Т. 9. — Вильна: Печатня Губернскаго Правления, 1870. С. 74.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
Васіль Тышкевіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Васіль Тышкевіч. Віртуальны музей горада Лагойска!. Праверана 14 сьнежня 2010 г.