Google Maps: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
Няма апісаньня зьменаў
 
Радок 1: Радок 1:
{{сайт
{{сайт
| імя = Google Maps
| імя = Google Maps
| лягатып = [[Файл:Google Maps.svg|220пкс]]
| лягатып = [[Файл:Google Maps Logo.svg|220пкс]]
| здымак экрана =
| здымак экрана =
| подпіс =
| подпіс =

Цяперашняя вэрсія на 18:16, 19 лютага 2020

Google Maps
Тып Сеціўныя мапы
Даступныя мовы Шматмоўны
Уладальнік Google
Аўтар Google
Пачатак працы 8 лютага 2005
Рэгістрацыя Непатрэбная
Актуальны стан Працуе
Мова праграмаваньня C++, JavaScript, XML і Asynchronous JavaScript and XML[d]
maps.google.com

Google Maps, таксама Карты Google, Мапы Google (англ. Google Maps; раней Google Local) — набор дадаткаў, пабудаваных на аснове бясплатнага картаграфічнага сэрвісу й тэхналёгіі ад кампаніі Google. Створаны ў 2005 годзе. Сэрвіс ўяўляе сабой мапу і спадарожнікавыя здымкі плянэты Зямля. Для многіх рэгіёнаў даступныя высокадэталізаваныя аэрафатаздымкі (зьнятыя з вышыні 250-500 м), для некаторых — з магчымасьцю прагляду пад кутом 45° з чатырох бакоў сьвету. Дадаткова прапануюцца здымкі Месяца і Марса. З сэрвісам інтэграваны бізнэс-даведнік і мапа аўтамабільных дарог з пошукам маршрутаў, якая ахоплівае ЗША, Канаду, Японію, Расею, Ганконг, Кітай, Вялікабрытанію, Ірляндыю (толькі ў цэнтры гарадоў) і некаторыя раёны Еўропы.

Google Плянэта Зямля[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З сэрвісам таксама зьвязаны дадатак Google Плянэта Зямля (англ. Google Earth) — асобная праграма для Windows, а таксама GNU/Linux, Mac OS. Як і Мапы Google, праграма Google Плянэта Зямля дазваляе праглядаць здымкі зямной паверхні, павялічваць і памяншаць маштаб і складаць маршруты перамяшчэньня. Яе вартасьцю зьяўляецца трохмернае адлюстраваньне зямной паверхні (з улікам рэльефу), магчымасьць назіраньня пад адвольным кутом (а не толькі зверху), паступовае ўдакладненьне выявы па меры загрузкі больш дэталёвых здымкаў (няма неабходнасьці чакаць перад «белымі плямамі», як у Мапах Google), магчымасьць плаўнай зьмены маштабу (а не проста выбару з некалькіх наканаваных значэньняў).

Складаньне маршрутаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каб скарыстацца сэрвісам пошуку маршрутаў, неабходна пераключыцца на ўкладку «Скласьці маршрут», пасьля чаго набраць адрас адпраўленьня ў фармаце «Краіна, Населены пункт, Вуліца, Дом» і адрас месца прызначэньня. У ліпені 2015 года ў сэрвісе зьявілася функцыя Your Timeline (Храналёгія), якая запісвае гісторыю маршрутаў і месцаў, якія карыстальнік наведваў у пэўны дзень.

Google Street View[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Google Street View дазваляе карыстальнікам Google Maps «зрабіць шпацыр» па трохмернай праекцыі горада або некаторых з яго вуліц праз Інтэрнэт. Такая функцыянальнасьць дасягаецца з дапамогай кругавога фатаграфаваньня рэальнай мясцовасьці адмысловым абсталяваньнем у рэжыме рэальнага часу. У выніку ствараецца мноства стэрэасфэрычных панарам з прывязкай да геаграфічных каардынатаў і прадастаўляецца магчымасьць перамыкацца паміж імі з дапамогай інтуітыўна зразумелага інтэрфэйсу, ствараючы адчуваньне перамяшчэньня ў прасторы. Падчас фатаграфаваньня, адначасова з дапамогай лазэрных далёкамэтраў, аўтаматычна рэгіструюцца плоскія паверхні, такія як фасады будынкаў і сьцены. Дзякуючы гэтаму ў Street View прысутнічае магчымасьць атрыманьня найбольш удалага ракурсу для прагляду абранага аб'екту.

Аўтарскія правы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выкарыстаньне матэрыялаў Google Maps рэгулюецца агульнымі дакументамі кампаніі Google, а таксама шэрагам дадатковых абмежаваньняў. У прыватнасьці, матэрыялы даступныя для пэрсанальнага некамерцыйнага выкарыстаньня. Для арганізацыяў матэрыялы даступныя толькі для ўнутранага выкарыстаньня і ня могуць распаўсюджвацца ў камэрцыйных мэтах.

Для распрацоўнікаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе магчымасьць выкарыстоўваць сэрвіс Google Maps у якасьці асновы для сваіх іншых сэрвісаў. Google стварылі API для Google Maps з мэтай прыцягнуць распрацоўнікаў да інтэграцыі Google Maps ў іх вэб-сайты з іх геададзенымі. Гэта бясплатная служба, якая пакуль не зьмяшчае рэклямы, хоць такая магчымасьць зарэзэрваваная на будучыню ў пагадненьні па іх выкарыстаньню. Выкарыстоўваючы Google Maps API, магчыма ўключыць любую мапу з Google Maps на зьнешнім сайце, кіруючы гэтай мапай праз JavaScript, напрыклад для даданьня маркераў геаграфічных пунктаў, набліжэьння або выдаленьня пры праглядзе мапаў. Для беларускіх распрацоўнікаў адметная асаблівасьць Google Maps API ад іншых аналягічных службаў заключаецца ў тым, што Google Maps і Google Maps API дазваляюць знаходзіць паселішчы на тэрыторыі Беларусі па іх беларускім назвах.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Google Mapsсховішча мультымэдыйных матэрыялаў