Гаўрыла Гарэцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 60: Радок 60:
* [http://slounik.org/120543.html Гарэцкі Гаўрыла] // {{Літаратура/Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі}}
* [http://slounik.org/120543.html Гарэцкі Гаўрыла] // {{Літаратура/Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі}}
* Ларыса Цімошык. [http://www.zviazda.by/ru/issue/article.php?id=56718 Выбраныя месцы з перапіскі Гарэцкага] // Газэта «Звязда» №71 (26679) ад 10 красавіка 2010 г.
* Ларыса Цімошык. [http://www.zviazda.by/ru/issue/article.php?id=56718 Выбраныя месцы з перапіскі Гарэцкага] // Газэта «Звязда» №71 (26679) ад 10 красавіка 2010 г.
* Горецкий Гавриил Иванович В кн.: ''Лившиц, В.М., Цыганов, А.Р., Саскевич, П.А.'' Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники: академики и члены-корреспонденты - Горки: 2017. - С.56-58. ISBN 978-985-467-707-1


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 09:12, 14 лютага 2020

Гаўрыла Гарэцкі (зьлева) разам са сваім братам Максімам Гарэцкім, 1926
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гарэцкі.

Гаўры́ла Іва́навіч Гарэ́цкі (10 красавіка [ст. ст. 28 сакавіка] 1900, вёска Малая Багацькаўка Амсьціслаўскага павету Магілёўскай губэрні[1] — 1988 (20) лістапада, Менск) — вядомы беларускі геоляг, географ, эканаміст, адзін з заснавальнікаў і акадэмік (1928) Беларускай акадэміі навук, дырэктар Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі. Доктар геоляга-мінэралягічных навук (1946), заслужаны дзяяч навукі Беларусі. Брат Максіма Гарэцкага.

Біяграфія

Нарадзіўся 10 красавіка [ст. ст. 28 сакавіка] 1900 ў вёсцы Малая Багацькаўка Амсьціслаўскага павету Магілёўскай губэрні.

У 191719 супрацоўнічаў з Беларускай сэкцыяй студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага інстытуту.

Упершыню арыштаваны АДПУ у верасьні 1922 у Маскве, ды празь месяц вызвалены.

24 ліпеня 1930 году арыштаваны ДПУ БССР па справе «Працоўнай сялянскай партыі». 6 сьнежня пазбаўлены званьня акадэміка. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 30 траўня 1931 як "кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі «Працоўная сялянская партыя» да вышэйшае меры пакараньня. 6 чэрвеня 1931 прысуд заменены на 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлягер НКВД Карэла-Фінскай АССР. Вызвалены датэрмінова 5 кастрычніка 1934.

Працаваў у геалягічных экспэдыцыях Гідрапраекту СССР.

Зноў арыштаваны у кастрычніку 1937, праз тры месяцы вызвалены. У 1938 годзе арыштаваны яшчэ раз. 8 траўня 1938 асуджаны да расстрэлу. Больш за год ён прабыў у турме, але цудам застаўся жывым.

Жыў у розных мясьцінах Расеі, праводзіў iнжынэрна-геалягiчныя дасьледаваньні перад узьвядзеньнем гiдратэхнiчных збудаваньняў: Цымлянская, Горкаўская, Ніжне-Камская ГЭС і іншыя.

Рэабілітаваны 22 красавіка 1958 году ваенным трыбуналам БВА. У ліпені 1965 адноўлены ў званьні акадэміка. У 1969 з сям’ёй прыехаў ў Менск.

З 1969 да 1985 — загадчык аддзелу (з 1977 лябараторыі) геалёгіі і палеапатамалёгіі антрапагену Інстытуту геахіміі і геафізыкі АН БССР.

Адукацыя

У 1914 паступіў у Гора-Горацкую каморніцка-агранамічную вучэльню[2].

У 1924 скончыў Пятроўскую (Ціміразеўскую) сельскагаспадарчую акадэмію.

З 1925 дацэнт БСГА. З 1927 дырэктар Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі пры СНК БССР. З 1928 акадэмік АН БССР.

У 1946 — доктар геоляга-мінэралягічных навук.

Навуковая дзейнасьць

Навуковыя дасьледаваньні прысьвечаныя эканамічнай геаграфіі, геалёгіі антрапагену і інжынэрнай геалёгіі.

Распрацаваў асновы палеапатамалёгіі — навукі пра рэкі мінулага.

Апублікаваў больш за 160 навуковых працаў — па фальклёры, дэмаграфіі, эканоміцы сельскай лясной гаспадаркі, археалёгіі.

Адзін са стваральнікаў расейска-беларускага слоўніка.

Ляўрэат Дзяржаўнае прэміі СССР (1971), Дзяржаўнае прэміі БССР (1986).

Сям’я

Малодшы брат пісьменьніка Максіма Гарэцкага.

Быў жанаты, меў двух сыноў. Адзін зь іх — вядомы вучоны-геоляг Радзім Гарэцкі, другі — пэдагог і навуковец, аўтар Буквароў, па якіх вучыліся па ўсім СССР Усяслаў Гарэцкі.

Падчас Другой сусьветнай вайны загінулі тры пляменьнiкі Гаўрылы Гарэцкага: Уладзiмер Парфiраў, Вiктар Iванаў i сын Максiма Гарэцкага Леанiд.

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ цяпер у Амсьціслаўскім раёне Магілёўскай вобласьці
  2. ^ Сяргей Макарэвіч Месца знаёмства – Горкі Гісторыя. Сайт горада Вілейка. Праверана 11 красавіка 2010 г.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі