Вайсковыя могілкі (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
Радок 71: Радок 71:
* [[Рут Ўолер]] ([[1921]]—[[1946]]) — амэрыканская місіянэрка, чалец беларускай місіі ААН у справе дапамогі й аднаўленьня
* [[Рут Ўолер]] ([[1921]]—[[1946]]) — амэрыканская місіянэрка, чалец беларускай місіі ААН у справе дапамогі й аднаўленьня
* [[Валянцін Таўлай]] ([[1914]]—[[1947]]) — беларускі паэт, літаратуразнаўца
* [[Валянцін Таўлай]] ([[1914]]—[[1947]]) — беларускі паэт, літаратуразнаўца
* [[Нестар Сакалоўскі]] ([[1902]]—[[1950]]) — беларускі кампазытар, аўтар музыкі да гімну «[[Мы, беларусы]]»
* [[Несьцер Сакалоўскі]] ([[1902]]—[[1950]]) — беларускі кампазытар, аўтар музыкі да гімну «[[Мы, беларусы]]»
* [[Еўсьцігней Міровіч]] ([[1878]]—[[1952]]) — беларускі драматург і тэатральны рэжысэр
* [[Еўсьцігней Міровіч]] ([[1878]]—[[1952]]) — беларускі драматург і тэатральны рэжысэр
* [[Міхась Клімковіч]] ([[1899]]—[[1954]]) — беларускі паэт, драматург, празаік, крытык, аўтар гімну Беларусі «[[Мы, беларусы]]»
* [[Міхась Клімковіч]] ([[1899]]—[[1954]]) — беларускі паэт, драматург, празаік, крытык, аўтар гімну Беларусі «[[Мы, беларусы]]»

Вэрсія ад 17:20, 10 лютага 2020

Могілкі
Вайсковыя могілкі
Уваходная брама
Уваходная брама
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°54′30.94″ пн. ш. 27°35′11.39″ у. д. / 53.9085944° пн. ш. 27.5864972° у. д. / 53.9085944; 27.5864972Каардынаты: 53°54′30.94″ пн. ш. 27°35′11.39″ у. д. / 53.9085944° пн. ш. 27.5864972° у. д. / 53.9085944; 27.5864972
Першае згадваньне 40-я гады XIX ст.
Вайсковыя могілкі на мапе Беларусі
Вайсковыя могілкі
Вайсковыя могілкі
Вайсковыя могілкі
Вайсковыя могілкі на Вікісховішчы

Вайсковыя могілкі — могілкі ў Менску, зьяўляюцца, нароўні з Кальварыйскімі могілкамі, адным з самых старых нэкропаляў у межах гораду, дзе пахаваныя шматлікія выбітныя людзі Беларусі. Месьцяцца ў Савецкім раёне гораду, па адрасе: вул. Казлова, 11.

Гісторыя

Гісторыя вайсковых могілак у Менску пачынаецца ў 40-х гадах XIX стагодзьдзя — першы аб’ект такога тыпу месьціўся на вуліцы Шпітальнай на Доўгім Бродзе. Пад канец стагодзьдзя нэкропаль быў перапоўнены, і ў 1895 годзе было прынятае рашэньне аб яго закрыцьці. Новыя вайсковыя могілкі былі заснаваныя побач. Алеі падзялілі іх тэрыторыю на чатыры часткі — у дзьвюх частках хавалі пяхотнікаў, у дзьвюх іншых — артылерыстаў і прадстаўнікоў іншых родаў войскаў.

Урачыстае асьвячэньне могілак адбылося 2 чэрвеня 1895 году, цырымонію праводзіў духоўнік 30-й пяхотнай дывізіі айцец Павал Багдановіч. Была распачатая праца па будаўніцтве каменнай капліцы, аднак канчатковым рашэньнем было ўзьвядзеньне каменнага праваслаўнага храма, прысьвечанага ахвярам расейска-турэцкай вайны. Цагляная царква Аляксандра Неўскага была збудаваная ў 1898 годзе. Усярэдзіне бажніцы — пліты з выбітымі на іх імёнамі 118 беларусаў-ваяроў Каломенскага палку й артылерыйскай брыгады, якія загінулі на вайне[1].

У 1917 годзе могілкі перайшлі ў рукі дзяржавы й сёньня зьяўляюцца ўласнасьцю гораду. Цяпер яны не зьяўляецца выключна праваслаўнымі могілкамі, стаўшы даступнымі для менчукоў усіх веравызнаньняў і атэістаў.

Сярод пахаваных на могілках

Тут месьцяцца таксама брацкія магілы салдат Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях за Менск у ліпені 1944 году.

Крыніцы й заўвагі

  1. ^ Кастусь Лукашэвіч (2 лістапада 2009) Фотафакт. Вайсковыя могілкі ў Мінску: пантэон герояў. TUT.BYПраверана 23 верасьня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  713Д000042

Вайсковыя могілкі (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў