Рамуальд Траўгут: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 21: Радок 21:


== Паходжаньне і станаўленьне ==
== Паходжаньне і станаўленьне ==
[[Файл:Ramuald Traŭgut, Hanna Pikiel. Рамуальд Траўгут, Ганна Пікель (07.1952).jpg|180px|значак|зьлева|Р. Траўгут з жонкай, 1852 г.]]

Род Рамуальда паходзіць з [[Саксонія|Саксоніі]], што асеў у [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] у першай палове [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст]]. Дзед Якуб Траўгут быў удзельнікам [[Паўстаньне 1794 году|паўстаньня 1794 року]], паплечнік [[Тадэвуш Касьцюшка|Тадэвуша Касьцюшкі]]. Бацькі Людвіг і Аляіза з Блоцкіх трымалі маёнтак ў [[Шастакова (Берасьцейская вобласьць)|Шастакова]]. Найвялікшы ўплыў у выхаваньні Рамуальда аказала ягоная бабуля Юстына Блоцкая, якая выхоўвала яго ў духу патрыятызму.
Род Рамуальда паходзіць з [[Саксонія|Саксоніі]], што асеў у [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] у першай палове [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст]]. Дзед Якуб Траўгут быў удзельнікам [[Паўстаньне 1794 году|паўстаньня 1794 року]], паплечнік [[Тадэвуш Касьцюшка|Тадэвуша Касьцюшкі]]. Бацькі Людвіг і Аляіза з Блоцкіх трымалі маёнтак ў [[Шастакова (Берасьцейская вобласьць)|Шастакова]]. Найвялікшы ўплыў у выхаваньні Рамуальда аказала ягоная бабуля Юстына Блоцкая, якая выхоўвала яго ў духу патрыятызму.



Вэрсія ад 00:41, 6 лютага 2020

Рамуальд Людвікавіч Траўгут
Romuald Traugutt
16 студзеня 1826(1826-01-16)[1][2]5 жніўня 1864(1864-08-05)[1][2] (38 гадоў)
Мянушка Кракоўскі
Месца нараджэньня Шастакова, Берасьцейскі павет
Месца сьмерці Варшава
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя
Званьне падпалкоўнік (1845),
генэрал (1863)
Бітвы/войны Рэвалюцыя 1948—1949 гадоў у Вугоршчыне,
Крымская вайна,
Паўстаньне 1863—1864 гадоў

Рамуа́льд Тра́ўгут (па-польску: Romuald Traugutt; 16 студзеня 1826, в. Шастакова, Берасьцейскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя — 5 жніўня 1864, Варшава; Псэўданім: Кракоўскі) — генэрал, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў, адзін зь яго кіраўнікоў.

Паходжаньне і станаўленьне

Р. Траўгут з жонкай, 1852 г.

Род Рамуальда паходзіць з Саксоніі, што асеў у Рэчы Паспалітай у першай палове XVIII ст. Дзед Якуб Траўгут быў удзельнікам паўстаньня 1794 року, паплечнік Тадэвуша Касьцюшкі. Бацькі Людвіг і Аляіза з Блоцкіх трымалі маёнтак ў Шастакова. Найвялікшы ўплыў у выхаваньні Рамуальда аказала ягоная бабуля Юстына Блоцкая, якая выхоўвала яго ў духу патрыятызму.

З 1836 па 1842 рок вучыцца ў Сьвіслацкай гімназіі, якую сканчвае з срэбным мэдалём. Спрабаваў паступіць ў пецярбурскі інстытут інжынэрнай камунікацыі, але інстытут быў рэарганізаваны і Рамуальд ня быў прыняты. Тады ён вырашае пайсьці на службу ў расейскую армію.

Трагічныя рокі для Рамуальда выпадаюць на 1859 і 1860 гады. За кароткі прамежак часу сьмерць забірае спачатку ў лістападзе 1859 году бабулю Юстыну, пасьля па чарзе паміраюць у кастрычніку дачка, у студзені 1860 году жонка Ганна, у траўні – сын. Таксама памерлы ў лютым 1860-га дзед Віталь Шуйскі (Witalis Szujski) пакідае Рамуальду ў спадчыну невялікі маёнтак ў Востраве (зараз Астроўе), што ля Кобрыню. Там Траўгут знаёміцца з Антанінай Касьцюшкоўнай (Antonine Kosciuszkowne), дачкой Аляксандра (быў паплечнікам Тадэвуша Касьцюшкі) і каб забясьпечыць двух малых яе дачок, бярэ Антаніну сабе ў жонкі. Шлюб адбыўся 13 чэрвеня 1862 року. У тым жа року ў званьні падпалкоўніка звольніўся з войска на пэнсію з правам нашэньня мундзіра і жалаваньнем 230 рублёў. Жыве ў Востраве да самага пачатка паўстаньня.

Паўстаньне

У красавіку 1863 году ўзначаліў Кобрынскі паўстанцкі атрад. З кастрычніка 1863 кіраўнік Нацыянальнага ўраду ў Варшаве, фактычна дыктатар паўстаньня[3]. Арыштаваны 30 сакавіка 1864. Паводле прыгавору ваеннага суда павешаны ў Варшаўскай цытадэлі.

У 1928 у месцы Сьвіслач устаноўлены помнік Р. Траўгуту, адноўлены ў 1989 годзе.

Крыніцы

  1. ^ а б в Romuald Traugutt // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  2. ^ а б в Brozović D., Ladan T. Romuald Traugutt // Hrvatska enciklopedija (харв.)LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. ^ Генадзь Кісялёў. Траўгут Рамуальд Людвікавіч // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 518

Літаратура

  • Paniszewa H. Szlakiem Traugutta po Polesiu / H. Paniszewa // Echa Polesia.-2013.-№1 s.3-15

Вонкавыя спасылкі