Кірыла Арлоўскі: розьніца паміж вэрсіямі
д выпраўленьне спасылак |
дНяма апісаньня зьменаў |
||
Радок 18: | Радок 18: | ||
|узнагароды = |
|узнагароды = |
||
}} |
}} |
||
'''Кірыла Пракопавіч Арлоўскі''' (30 студзеня (паводле старога стылю 18 студзеня) 1895, [[Мышкавічы (Качэрыцкі раён)|Мышкавічы]], [[Бабруйскі павет]], [[Менская губэрня]], цяпер [[Качэрыцкі раён]], [[Магілёўская вобласьць]] — 13 студзеня 1968, [[Мышкавічы (Качэрыцкі раён)|Мышкавічы]], [[Качэрыцкі раён]]) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і ў нямецка-савецкую вайну, савецкі выведнік, гаспадарчы дзяяч. |
'''Кірыла Пракопавіч Арлоўскі''' (30 студзеня (паводле старога стылю 18 студзеня) 1895, [[Мышкавічы (Качэрыцкі раён)|Мышкавічы]], [[Бабруйскі павет]], [[Менская губэрня]], цяпер [[Качэрыцкі раён]], [[Магілёўская вобласьць]] — 13 студзеня 1968, [[Мышкавічы (Качэрыцкі раён)|Мышкавічы]], [[Качэрыцкі раён]]) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] і ў [[Нямецка-савецкая вайна|нямецка-савецкую вайну]], савецкі выведнік, гаспадарчы дзяяч. |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
=== Юнацтва === |
|||
Зь сялянскае сям’і. У 1910 годзе скончыў царкоўна-прыходзкую школу. З 1915 у арміі, удзельнік [[Першая сусьветная вайна|Першае сусьветнае вайны]]. Ваяваў на Заходнім фронце, служыў шарагоўцам 251-га запаснога пяхотнага палка, ад 1917 унтэр-афіцэрам, камандзірам сапэрнага ўзводу 65-га пяхотнага палку. У студзені 1918 дэмабілізаваўся й вярнуўся дадому. |

=== Партызанка падчас грамадзянскай вайны === |
|||
У чэрвені 1918 у час акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі па заданьні [[Бабруйск]]ага падпольнага раённага камітэту [[РКП (б)]] арганізаваў і ўзначаліў партызанскі аддзел, якім камандаваў да сьнежня 1918. У сьнежні 1918 — траўні 1919 працаваў у Бабруйскай надзвычайнай камісіі (ЧК). У 1919—1920 навучаўся на першых [[Масква|Маскоўскіх]] кулямётных курсах, пасьля сканчэньня якіх у 1920 камандзір аддзелу [[Рудабелка|рудабельскіх]] партызанаў (псэўданім Ваня), якія дзейнічалі ў тыле польскіх інтэрвэнтаў; потым на падпольнай працы ў [[Коўна|Коўне]]. У кастрычніку — сьнежні 1920 удзельнічаў у баёх супраць войскаў [[Станіслаў Булак-Балаховіч|Булак-Балаховіча]]. |

=== Атаманства === |
|||
У 1922—1925 пад псэўданімамі Аршынаў, [[Муха-Міхальскі]] камандзір партызанскага аддзелу ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. У сьнежні 1922 прыбыў у [[Вялейскі павет (Польская Рэспубліка)|Вялейскі павет]], 21 сьнежня разам з партызанамі Станіслава Ваўпшасава ўдзельнічаў у нападзе на мястэчка Ілья: партызаны зьнішчылі паліцэйскі гарнізон, занялі пошту, тэлеграф і кантору воласьці, захапілі зброю, а ў валасной управе зьнішчылі сьпісы недаімшчыкаў. Надалей узначальваў аддзел, што дзейнічаў пераважна на поўдні Беларусі: у навакольлі Баранавічаў, Лунінца, Століна. У ноч на 4 жніўня 1924 зарганізаваў захоп мястэчка [[Стоўпцы]]<ref>Алег Дзярновіч. [http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=739 «Бандыты карысталіся беларускай гаворкай…»] // [[Наша Ніва]], 11 сакавіка 2006</ref>. Увосень 1924 — кіраўнік захопу ў палон [[Палескае ваяводзтва|палескага ваяводы]] [[Станіслаў Юзаф Даўнаровіч|Станіслава Юзафа Даўнаровіча]], якога ў выніку гэтага Арлоўскі вымусіў падаць у адстаўку<ref>Алег Праляскоўскі, Леў Крыштаповіч. [http://21.by/papers?id=100477 На нянавісці і фальсіфікацыі гісторыі дэмакратыі не пабудуеш] // «[[Зьвязда]]», 17 верасьня 2009</ref>. У выніку апэрацыяў Арлоўскага было забіта каля 100 чалавек. |

=== Пасля атаманства === |
|||
У 1930 скончыў [[Камуністычны ўнівэрсытэт нацыянальных меншасьцяў Захаду імя Ю. Мархлеўскага]] ў Маскве. У 1930—1936 служыў у органах [[ДПУ]]-[[НКУС Беларусі]]. У 1936—1937 кіраўнік участку будаўніцтва каналу [[Масква-Волга]] ў горадзе [[Дзьмітраў]]. У 1937—1938 удзельнік [[Грамадзянская вайна ў Гішпаніі ў 1936-1939 гадоў|Грамадзянскае вайны]] ў [[Гішпанія|Гішпаніі]], дарадчык партызанскага корпусу рэспубліканскае арміі. З 1939 памочнік дырэктара Арэнбурскага (Чкалаўскага) сельгасінстытута. У сакавіку 1941 — траўні 1942 |
У 1930 скончыў [[Камуністычны ўнівэрсытэт нацыянальных меншасьцяў Захаду імя Ю. Мархлеўскага]] ў Маскве. У 1930—1936 служыў у органах [[ДПУ]]-[[НКУС Беларусі]]. У 1936—1937 кіраўнік участку будаўніцтва каналу [[Масква-Волга]] ў горадзе [[Дзьмітраў]]. У 1937—1938 удзельнік [[Грамадзянская вайна ў Гішпаніі ў 1936-1939 гадоў|Грамадзянскае вайны]] ў [[Гішпанія|Гішпаніі]], дарадчык партызанскага корпусу рэспубліканскае арміі. З 1939 памочнік дырэктара Арэнбурскага (Чкалаўскага) сельгасінстытута. У сакавіку 1941 — траўні 1942 знаходзіщя ў камандзіроўцы па лініі НКУС у [[Кітай|Кітаі]]. |
||
=== Удзел у Нямецка-савецкай вайне й далейшы лёс === |
|||
У чэрвені 1942 сфармаваў і ўзначаліў разьведвальна-дывэрсійную групу [[НКДБ]], якая 26 кастрычніка 1942 была закінутая на акупаваную нямецкімі войскамі тэрыторыю Беларусі і вырасла ў партызанскі аддзел «Сокалы». У красавіку — траўні 1943 на базе аддзела пад агульным камандаваньнем Арлоўскага створаныя тры партызанскія аддзелы. 17 лютага 1943 група партызан на чале з Арлоўскім зьнішчыла з засады некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў акупацыйнай адміністрацыі: генэральнага камісара Баранавічаў [[Фрыдрых Фрэнч|Фрыдрыха Фрэнча]], гэбітскамісара [[Баранавіцкая акруга|Баранавіцкае акругі]] [[Фрыдрых Шцюр|Фрыдрыха Шцюра]] й обэргрупэнфюрэра СС [[Фэрдынанд Засарнас|Фэрдынанда Засарнаса]]. Сам Арлоўскі быў цяжка паранены, страціў кісьці абедзьвюх рук. За гэты апэрацыю 20 верасьня 1943 атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу, ордэн Леніна і мэдаль «Залатая Зорка». |

Вэрсія ад 16:37, 31 студзеня 2020
Кірыла Арлоўскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
30 студзеня 1895 Мышкавічы, Бабруйскі павет, Менская губэрня |
Памёр: |
13 студзеня 1968 (72 гады) Мышкавічы, Качэрыцкі раён, Магілёўская вобласьць |
Партыя: | КПСС |
Адукацыя: | Камуністычны ўнівэрсытэт нацыянальных меншасьцяў Захаду імя Ю. Мархлеўскага |
Узнагароды: | |
Кірыла Пракопавіч Арлоўскі (30 студзеня (паводле старога стылю 18 студзеня) 1895, Мышкавічы, Бабруйскі павет, Менская губэрня, цяпер Качэрыцкі раён, Магілёўская вобласьць — 13 студзеня 1968, Мышкавічы, Качэрыцкі раён) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і ў нямецка-савецкую вайну, савецкі выведнік, гаспадарчы дзяяч.
Біяграфія
Юнацтва
Зь сялянскае сям’і. У 1910 годзе скончыў царкоўна-прыходзкую школу. З 1915 у арміі, удзельнік Першае сусьветнае вайны. Ваяваў на Заходнім фронце, служыў шарагоўцам 251-га запаснога пяхотнага палка, ад 1917 унтэр-афіцэрам, камандзірам сапэрнага ўзводу 65-га пяхотнага палку. У студзені 1918 дэмабілізаваўся й вярнуўся дадому.
Партызанка падчас грамадзянскай вайны
У чэрвені 1918 у час акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі па заданьні Бабруйскага падпольнага раённага камітэту РКП (б) арганізаваў і ўзначаліў партызанскі аддзел, якім камандаваў да сьнежня 1918. У сьнежні 1918 — траўні 1919 працаваў у Бабруйскай надзвычайнай камісіі (ЧК). У 1919—1920 навучаўся на першых Маскоўскіх кулямётных курсах, пасьля сканчэньня якіх у 1920 камандзір аддзелу рудабельскіх партызанаў (псэўданім Ваня), якія дзейнічалі ў тыле польскіх інтэрвэнтаў; потым на падпольнай працы ў Коўне. У кастрычніку — сьнежні 1920 удзельнічаў у баёх супраць войскаў Булак-Балаховіча.
Атаманства
У 1922—1925 пад псэўданімамі Аршынаў, Муха-Міхальскі камандзір партызанскага аддзелу ў Заходняй Беларусі. У сьнежні 1922 прыбыў у Вялейскі павет, 21 сьнежня разам з партызанамі Станіслава Ваўпшасава ўдзельнічаў у нападзе на мястэчка Ілья: партызаны зьнішчылі паліцэйскі гарнізон, занялі пошту, тэлеграф і кантору воласьці, захапілі зброю, а ў валасной управе зьнішчылі сьпісы недаімшчыкаў. Надалей узначальваў аддзел, што дзейнічаў пераважна на поўдні Беларусі: у навакольлі Баранавічаў, Лунінца, Століна. У ноч на 4 жніўня 1924 зарганізаваў захоп мястэчка Стоўпцы[4]. Увосень 1924 — кіраўнік захопу ў палон палескага ваяводы Станіслава Юзафа Даўнаровіча, якога ў выніку гэтага Арлоўскі вымусіў падаць у адстаўку[5]. У выніку апэрацыяў Арлоўскага было забіта каля 100 чалавек.
Пасля атаманства
У 1930 скончыў Камуністычны ўнівэрсытэт нацыянальных меншасьцяў Захаду імя Ю. Мархлеўскага ў Маскве. У 1930—1936 служыў у органах ДПУ-НКУС Беларусі. У 1936—1937 кіраўнік участку будаўніцтва каналу Масква-Волга ў горадзе Дзьмітраў. У 1937—1938 удзельнік Грамадзянскае вайны ў Гішпаніі, дарадчык партызанскага корпусу рэспубліканскае арміі. З 1939 памочнік дырэктара Арэнбурскага (Чкалаўскага) сельгасінстытута. У сакавіку 1941 — траўні 1942 знаходзіщя ў камандзіроўцы па лініі НКУС у Кітаі.
Удзел у Нямецка-савецкай вайне й далейшы лёс
У чэрвені 1942 сфармаваў і ўзначаліў разьведвальна-дывэрсійную групу НКДБ, якая 26 кастрычніка 1942 была закінутая на акупаваную нямецкімі войскамі тэрыторыю Беларусі і вырасла ў партызанскі аддзел «Сокалы». У красавіку — траўні 1943 на базе аддзела пад агульным камандаваньнем Арлоўскага створаныя тры партызанскія аддзелы. 17 лютага 1943 група партызан на чале з Арлоўскім зьнішчыла з засады некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў акупацыйнай адміністрацыі: генэральнага камісара Баранавічаў Фрыдрыха Фрэнча, гэбітскамісара Баранавіцкае акругі Фрыдрыха Шцюра й обэргрупэнфюрэра СС Фэрдынанда Засарнаса. Сам Арлоўскі быў цяжка паранены, страціў кісьці абедзьвюх рук. За гэты апэрацыю 20 верасьня 1943 атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу, ордэн Леніна і мэдаль «Залатая Зорка».
Пасьля лекаваньня да сьнежня 1944 працаваў у НКДБ БССР, пасьля пайшоў у адстаўку па стане здароўя. З 1944 на Качэрыўшчыне старшыня калгасу «Расьсьвет», які хутка вырас у буйную гаспадарку і адным зь першых атрымаў мільён рублёў чыстага прыбытку. Сябар ЦК КПБ ад 1949, кандыдат у сябры ЦК КПСС у 1956—1961. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР у 1947—1951, Вярхоўнага Савету СССР 3—7 скліканьняў ад 1950.
Узнагароджаны 5 ордэнамі Леніна, 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага сьцяга, мэдалямі. Герой Савецкага Саюзу (1943), Герой Сацыялістычнай Працы (18 студзеня 1958).
Памяць
Імя Арлоўскага прысвоена калгасу «Расьсьвет», Качэрыцкай сярэдняй школе № 2, Магілёўскаму ПТВ мэханізацыі сельскай гаспадаркі ў в. Буйнічы. Яго імем названы вуліцы ў Бабруйску, Ганцавічах, Качэрычах, Клецку, Ляхавічах, Магілёве. У Мышкавічах устаноўлены бюст Арлоўскаму.
Кірыла Арлоўскі быў прататыпам галоўнага героя фільму «Старшыня» й Робэрта Джордана з аповесьці «Па кім зьвініць звон» Эрнэста Гэмінгўэя (паводле іншых зьвестак, прататыпам Джордана быў Хаджы-Умар Мамсураў).
Пераацэнкі дзейнасьці
У постсавецкі пэрыяд зьявіліся абвінавачваньні Кірылы Арлоўскага ў тэрарызьме[6], бандытызьме, забойствах цывільнага насельніцтва[7].
Дадатковыя зьвесткі
У вагуле восем з паловай гадоў правёў у тыле праціўніка, больш за семдзясят разоў нелегальна праходзіў празь мяжу[8].
Крыніцы
- ^ аўтабіяграфія
- ^ https://topwar.ru/21238-orlovskiy-kirill-prokofevich.html
- ^ http://www.great-country.ru/articles/sssr/sov_elite/00006.html
- ^ Алег Дзярновіч. «Бандыты карысталіся беларускай гаворкай…» // Наша Ніва, 11 сакавіка 2006
- ^ Алег Праляскоўскі, Леў Крыштаповіч. На нянавісці і фальсіфікацыі гісторыі дэмакратыі не пабудуеш // «Зьвязда», 17 верасьня 2009
- ^ Ёсіф Сярэдзіч. 60 і 20 // Народная Воля № 65—66, 30 красавіка 2009
- ^ Зьміцер Бартосік. «Мэты ў іх былі — не рабаваць і забіваць, а барацьба з уладай» // Радыё Свабода, 30 кастрычніка 2008
- ^ Александр Лобов. Орловский Кирилл Прокофьевич
Вонкавыя спасылкі
- Нарадзіліся 30 студзеня
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Памерлі 13 студзеня
- Памерлі ў 1968 годзе
- Героі Савецкага Саюзу
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Узнагароджаныя мэдалём «За працоўную доблесьць»
- Узнагароджаныя мэдалём «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені
- Нарадзіліся ў Качэрыцкім раёне
- Савецкія выведнікі
- Удзельнікі партызанскага руху ў Заходняй Беларусі
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Гішпаніі
- Удзельнікі нямецка-савецкай вайны
- Старшыні калгасаў
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР
- Памерлі ў Качэрыцкім раёне