Эміграцыя: розьніца паміж вэрсіямі
Скасаваньне праўкі 2108682 удзельніка 186.143.165.89 (гутаркі) не па-беларуску Метка: Адмена |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл:Ford Madox Brown2.jpg|значак|Апошні позірк на берагі Ангельшчыны]] |
[[Файл:Ford Madox Brown2.jpg|значак|Апошні позірк на берагі Ангельшчыны]] |
||
[[Файл:Affiche émigration JP au BR-déb. XXe s..jpg|thumb|Плакат урада Японіі, які прасоўвае Паўднёвую Амерыку]] |
|||
'''Эміграцыя''' ({{Мова-la|emigratio}} — высяленьне, перасяленьне) — вымушаная ці добраахвотная зьмена месца пражываньня людзей (эмігрантаў, перасяленцаў), [[перасяленьне]] са сваёй радзімы, краіны дзе яны нарадзіліся і вырасьлі ў іншыя краіны [[Глябальнае грамадзтва|глябальнага грамадзтва]] па эканамічных, палітычных або рэлігійных прычынах. |
'''Эміграцыя''' ({{Мова-la|emigratio}} — высяленьне, перасяленьне) — вымушаная ці добраахвотная зьмена месца пражываньня людзей (эмігрантаў, перасяленцаў), [[перасяленьне]] са сваёй радзімы, краіны дзе яны нарадзіліся і вырасьлі ў іншыя краіны [[Глябальнае грамадзтва|глябальнага грамадзтва]] па эканамічных, палітычных або рэлігійных прычынах. |
||
Вэрсія ад 04:28, 28 студзеня 2020
Эміграцыя (па-лацінску: emigratio — высяленьне, перасяленьне) — вымушаная ці добраахвотная зьмена месца пражываньня людзей (эмігрантаў, перасяленцаў), перасяленьне са сваёй радзімы, краіны дзе яны нарадзіліся і вырасьлі ў іншыя краіны глябальнага грамадзтва па эканамічных, палітычных або рэлігійных прычынах.
Сумежныя і зьвязаныя паняцьці: эміграцыя, міграцыя, дэпартацыя, дыяспара, рээміграцыя, іміграцыя
Эміграцыя — гэта выезд за межы краіны пражываньня ў іншую краіну, які абавязкова прадугледжвае перасячэньне дзяржаўнай мяжы. Само паняцьце эміграцыі ўзьнікае з усталяваньнем і разьвіцьцём дзяржавы. Раньнія перасяленьне людзей, як і сучасныя перасяленьня ў межах адной дзяржавы — мясцовасьці, раёну і г. д., завуць міграцыі.
Эміграцыя ажыцьцяўляецца з мэтай пастаяннага — доўгачасовага або часовага — пражываньня ў іншай краіне і часта з адпаведным зьмяненьнем прававога статусу, чым і адрозьніваецца ад мэтавых, турыстычных паездак і г. д. У той жа час эміграцыя не заўсёды зьвязана альбо цягне натуралізацыі, то бок зьмену грамадзянства або падданства.
Эміграцыя можа быць, і добраахвотнай, і вымушанай, — але ажыцьцяўленьне ўсіх працэдур па выезду (эміграцыі) з краіны адбываецца асобай, якая зьяжджае з краіны, добраахвотна. Прымусовае (нярэдка гвалтоўнае) перасяленьня або высяленьня асобы/асобаў, зьдзейсьненае прадстаўнікамі дзяржаўных органаў краіны, адкуль адбываецца перасяленьне, называюць дэпартацыяй.
Эміграцыяй называюць і сукупнасьць эмігрантаў за межамі бацькаўшчыны. Паняцьці ня нашмат адрозьніваецца ад паняцьця дыяспара: апошняе зрэшты шырэй, бо ахоплівае ня толькі асобаў, якія выехалі з айчыны, — але і тых, якія ў сілу розных абставінаў, нікуды не перасяляючыся, апынуліся ў той ці іншай краіне з прычыны зьмены дзяржаўных межаў этнічнай радзімы; паняцьце двтычыцца таксама іх нашчадкаў (наступных пакаленьняў), і першых эмігрантаў. Акрамя таго, дыяспара — паняцьце, зьвязанае з этнічнасьцю, этнічным паходжаньнем асобаў, а эміграцыя — з грамадзянствам, гэта значыць з прававой сувязьзю з той ці іншай дзяржавай. Менавіта таму могуць быць дыяспары недзяржаўных народаў, напрыклад, «курдзкія дыяспары» у Турэччыны, Іраку і г. д., а эміграцыі — няма.
«Рээміграцыя» — гэта вяртаньне эмігранта ў краіну першапачатковага пражываньня, то бок зваротная эміграцыя.
Антонім да слова «эміграцыя» — іміграцыя, г.зн. прыезд у краіну для пастаяннага жыхарства.
Эміграцыя (гістарычны аспэкт)
У XV—XIX стагодзьдзях мела месца перш за ўсё эканамічная эміграцыя. Як прыклад — перасяленьне вялікай колькасьці людзей з Эўропы ў Амэрыку. У ХХ стагодзьдзі адбываліся самыя масавыя эміграцыі, зьвязаныя з Першай сусьветнай вайной і Другой сусьветнай вайной, шматлікімі міжнароднымі і лякальнымі канфліктамі, зьменамі дзяржаваў сьвету (утварэньне дзяржавы Ізраіль, распад СССР і г. д.), унутранай і зьнешняй палітыкай асобных дзяржаваў (палітычныя і культурныя прыгнёту ў СССР, КНР і інш.)
Няспынныя эміграцыі, як эканамічныя, так і палітычныя зьяўляецца прыкметай сучаснасьці. Напрыклад, у АфрыкаАфрыцы з прычыны палітычных хваляваньняў і паўстаньняў, міжэтнічных канфліктаў і эканамічных праблем, выкліканых засухамі і неўраджаямі, назіраюцца частыя эміграцыі з Конга, Бурундзі, Руанды, Самалі, Этыёпіі і г. д.; Далай-лама XIV Тыбэту, якія перасьледуюцца кітайскімі ўладамі, зьяўляецца палітычным эмігрантам, жыве ў Індыі.