Калегія эканамічных справаў Вярхоўнага суду Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 68: Радок 68:
* [http://www.court.by/by/ Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі]
* [http://www.court.by/by/ Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі]


[[Катэгорыя:Права Беларусі]]
[[Катэгорыя:Беларускія суды]]
[[Катэгорыя:Органы дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1991 годзе]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1991 годзе]]

Вэрсія ад 21:28, 9 студзеня 2020

Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура ВГС РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (32 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. Валадарскага, д. 8
Старшыня Віктар Камянкоў
Першы намесьнік Васіль Дземідовіч
Намесьнік Аляксей Ягораў, Віктар Рабцаў
Кіроўны орган Пленум
Бюджэт 14 807 млн рублёў[1] (2010 год; 4946 тыс. $[2])
Колькасьць супрацоўнікаў 113[3] (2011)
Сайт www.court.by

Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь — галоўны суд Беларусі па вырашэньні гаспадарчых спрэчак. Суд мае 1 галоўную ўправу, 3 управы й 1 аддзел ды дзеіць у складзе: 1) Пленуму, 2) Прэзыдыюму, 3) касацыйнай калегіі, 4) калегіі першай інстанцыі, 5) калегіі па банкруцтву, 6) калегіі па падатковых спрэчках. Колькасьць судзьдзяў ды склад суда вызначаюцца прэзыдэнтам. З 1 кастрычніка 2001 году пасаду старшыні суда займае Віктар Камянкоў[4].

Паўнамоцтвы

Паводле закону Вышэйшы гаспадарчы суд мае паўнамоцтвы на:

  • разгляд справаў па першай інстанцыі, у парадку нагляду й касаваньня ды па зноў выяўленых абставінах;
  • запыт у Канстытуцыйнага суду заключэньня аб адпаведнасьці заканадаўства Канстытуцыі ды іншаму заканадаўству вышэйшага парадку;
  • вывучэньне, абагульненьне ды тлумачэньне ўжыцьця заканадаўства аб прадпрымальніцтве;
  • нагляд за выкананьнем гаспадарчымі судамі пастановаў Пленуму ВГС;
  • дапамогу судзьдзям гаспадарчых судоў ва ўжыцьці законаў;
  • прапанову зьмены заканадаўства аб прадпрымальніцтве;
  • прыём справаздачаў судзьдзяў аб дзейнасьці гаспадарчых судоў ды праверка іх супрацоўнікаў сумесна з Міністэрствам юстыцыі;
  • вядзеньне падлікаў у гаспадарчых судах;
  • забесьпячэньне гаспадарчых судоў супрацоўнікамі сумесна зь Міністэрствам юстыцыі;
  • супрацу з замежнымі судамі ды міжнароднымі арганізацыямі[5].

Крыніцы

  1. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 16 ліпеня 2011 г.
  2. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 16 ліпеня 2011 г.
  3. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 453 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (8 кастрычніка 2008). Праверана 16 ліпеня 2011 г.
  4. ^ Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 2001 г. № 562 Дакумэнты. Зьвязда (2 кастрычніка 2001). Праверана 16 ліпеня 2011 г.
  5. ^ Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаваньні і статусе судзьдзяў (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (28 сьнежня 2009). Праверана 16 ліпеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі