Герб: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне парамэтру {{Commons}}
Радок 12: Радок 12:
== Гербы ў ВКЛ ==
== Гербы ў ВКЛ ==

У [[ВКЛ]] гербы зьявіліся ў 2-й пал. 14 ст., найбольш старажытны герб вядомы па пячатцы баярына Вайдылы ([[1380]]). Легендарная частка [[Літоўска-беларускія летапісы|літоўска-беларускіх летапісаў]] згадвае гербы «[[Кітаўрус (герб)|Кітаўрус]]», «[[Калюмны]]», «[[Урсін]]», «[[Ружа герб|Ружа]]» і «[[Пагоня]]».
У [[ВКЛ]] гербы зьявіліся ў 2-й пал. 14 ст., найбольш старажытны герб вядомы па пячатцы баярына Вайдылы (1380). Легендарная частка [[Літоўска-беларускія летапісы|літоўска-беларускіх летапісаў]] згадвае гербы «[[Кітаўрус (герб)|Кітаўрус]]», «[[Калюмны]]», «[[Урсін]]», «[[Ружа герб|Ружа]]» і «[[Пагоня]]».

У сераднявеччы герб быў знакам шляхціча і атаясамліваўся з пашырэньнем яго ўлады на пэўную тэрыторыю. Калі гэтая ўлада была працяглаю ў часе герб замацоўваўся і ператвараўся ў зямельны ці дзяржаўны — і нават пры ўладзе ўжо іншага фэўдала ці манарха выконваў сваю адпаведную функцыю.

Радок 59: Радок 59:
* гербы вучэльняў
* гербы вучэльняў
* гербы цэхаў
* гербы цэхаў
* гербы арганізацый
* гербы арганізацыяў
* гербы воінскіх падпадзяленьняў
* гербы воінскіх падпадзяленьняў
* гербы фірмаў і канцэрнаў
* гербы фірмаў і канцэрнаў
Радок 70: Радок 70:

== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Coats of arms|выгляд=міні}}
{{Commons|Category:Coats of arms}}
* [http://www.nobility.by/encyclopaedia/h/herb.shtml Арыгінальны артыкул у «Шляхецкай энцыкляпедыі»]
* [http://www.nobility.by/encyclopaedia/h/herb.shtml Арыгінальны артыкул у «Шляхецкай энцыкляпедыі»]
* [http://www.lyczkowski.net/be/hierby-bielaruskaj-slachty/pradmova.html Гербы беларускае шляхты]
* [http://www.lyczkowski.net/be/hierby-bielaruskaj-slachty/pradmova.html Гербы беларускае шляхты]

Вэрсія ад 09:42, 6 студзеня 2020

Шляхецкія гербы

Герб (ад ням. erbe — спадчына) — сымбалічная эмблема, візуальны адпаведнік пэўнай асобы ці роду, каталіцкага ордэну, гораду, дзяржавы.

Агульная гісторыя

Першыя гербы ўзьніклі ў канцы 11—12 ст. ў часы крыжовых паходаў. Крыніцамі гербавых эмблемаў найчасьцей былі пячаткі, вядомыя са старажытнасьці. Раньні герб уяўляў сабою шчыт з выяваю (гал. атрыбут), потым у склад гербу ўвайшлі гелм, кляйнот (фігура на гелме), намёт (напачатку — намочаная тканіна, якой накрывалі гелм ад сонца), карона. У позьнім сераднявеччы ў гербу зьявіліся менш абавязковыя элемэнты — шчытаношы, дэвізная стужка і ордэны.

Гербавыя выявы падзяляюцца на геральдычныя фігуры (1-га і 2-га парадку) і звычайныя (натуральныя і штучныя). Колеры ў гербе ствараюцца фарбамі (чырвоная, блакітная, зялёная, пурпуровая [фіялетавая], чорная) і мэталамі (золата і срэбра [жоўты і белы]), скарыстоўваецца таксама футра (гарнастая і вавёркі). У гербах беларускай шляхты пераважаюць чырвоныя і блакітныя фарбы, футры практычна не ўжываюцца.

Тэрміналёгія

Гербы ў ВКЛ

У ВКЛ гербы зьявіліся ў 2-й пал. 14 ст., найбольш старажытны герб вядомы па пячатцы баярына Вайдылы (1380). Легендарная частка літоўска-беларускіх летапісаў згадвае гербы «Кітаўрус», «Калюмны», «Урсін», «Ружа» і «Пагоня».

У сераднявеччы герб быў знакам шляхціча і атаясамліваўся з пашырэньнем яго ўлады на пэўную тэрыторыю. Калі гэтая ўлада была працяглаю ў часе герб замацоўваўся і ператвараўся ў зямельны ці дзяржаўны — і нават пры ўладзе ўжо іншага фэўдала ці манарха выконваў сваю адпаведную функцыю.

Пазьней узьніклі гербы каталіцкіх ордэнаў і гарадоў (першы гарадзкі герб у ВКЛ атрымала Вільня ў 1387).

Гербы вывучае геральдыка, зборы гербаў называюцца гербарамі.

Віды гербаў

Радавыя гербы

Гербы па рангах

  • герб вялікі — з усімі элемэнтамі.
  • герб сярэдні — асноўныя элемэнты.
  • герб малы — толькі шчыт або шчыт з каронай.

Тэрытарыяльныя гербы

  • дзяржаўныя гербы
  • гербы тэрыторыяў (губэрняў, абласьцей, раёнаў, паветаў, ваяводзтваў, правінцыяў і г. д.)
  • гербы местаў і мястэчак
  • гербы вёсак

Гербы карпаратыўныя

  • гербы ордэнаў
  • гербы клюбаў
  • гербы вучэльняў
  • гербы цэхаў
  • гербы арганізацыяў
  • гербы воінскіх падпадзяленьняў
  • гербы фірмаў і канцэрнаў

Вонкавыя спасылкі

Гербсховішча мультымэдыйных матэрыялаў