Калгас: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
Радок 5: Радок 5:


== Калгасная сыстэма ==
== Калгасная сыстэма ==
Калгаснікі працавалі на зямлі, што належала дзяржаве, але была перададзеная калгасу ў бестэрміновае і бескаштоўнае карыстаньне. Асноўную частку прадукцыі калгас павінен быў здаваць дзяржаве па закупачных коштах (даволі нізкіх). Тэарэтычна калгасы былі дабравольніцкія ды кіраваліся самастойна, але ж насамрэч старшыні калгасаў, як і гаспадарчыя планы назначаліся выканкамамі ды партыйнымі камітэтамі. Шмат гадоў калгасьнікі працавалі не за грашовыя заробкі, але за «працадні», што адмоўна ўплывала на матывацыю ды прадукцыйнасьць працы. Разам з частай гаспадарчай занядбанасьцю частыя крадзяжы рабілі з калгасаў неэфэктыўную форму гаспадараньня. Калгас трэба адрозьніваць ад [[саўгас|саўгасу (савецкая гаспадарка)]] — у асноўным буйных гаспадарак, створаных з мэтаю павелічэньня вытворчасьці сельскагаспадарчай прадукцыі. Саўгасы ў асноўным мелі спэцыялізацыю на вытворчасьць нейкага віду прадукцыі ([[зерне]], [[малако]], [[гародніна]] ці іншае).
Калгасьнікі працавалі на зямлі, што належала дзяржаве, але была перададзеная калгасу ў бестэрміновае і бескаштоўнае карыстаньне. Асноўную частку прадукцыі калгас павінен быў здаваць дзяржаве па закупачных коштах (даволі нізкіх). Тэарэтычна калгасы былі дабравольніцкія ды кіраваліся самастойна, але ж насамрэч старшыні калгасаў, як і гаспадарчыя пляны назначаліся выканкамамі ды партыйнымі камітэтамі. Шмат гадоў калгасьнікі працавалі не за грашовыя заробкі, але за «працадні», што адмоўна ўплывала на матывацыю ды прадукцыйнасьць працы. Разам з частай гаспадарчай занядбанасьцю частыя крадзяжы рабілі з калгасаў неэфэктыўную форму гаспадараньня. Калгас трэба адрозьніваць ад [[саўгас|саўгасу (савецкая гаспадарка)]] — у асноўным буйных гаспадарак, створаных з мэтаю павелічэньня вытворчасьці сельскагаспадарчай прадукцыі. Саўгасы ў асноўным мелі спэцыялізацыю на вытворчасьць нейкага віду прадукцыі ([[зерне]], [[малако]], [[гародніна]] ці іншае).


== На сёньняшні дзень ==
== На сёньняшні дзень ==
Радок 17: Радок 17:
* [[Польшча]] — Rolnicza Spółdzielnia Produkcyjna
* [[Польшча]] — Rolnicza Spółdzielnia Produkcyjna


Падобнага кшталту гаспадаркай зьяўляюцца [[Ізраіль|ізраільскія]] [[кібуц]]ы, што былі заснаваныя ўжо з канца ХІХ ст. У [[кібуц]]ах першапачаткова супольнасьць маёмасьці й даходаў была пасунутая настолькі далёка, што ўсе чальцы, уключаючы й кіраўніцтва гаспадаркі харчаваліся разам у супольнай сталоўцы, ніхто не атрымліваў заробку ў грашовым выглядзе, a дзеці выхоўваліся разам у адмысловых інтэрнатах. Асноўным адрозьненьнем [[Ізраіль|ізраільскіх]] [[кібуц]]аў ад камуністычных калгасаў зьяўляецца іх суцэльная добраахвотнасьць ды ідэйнасьць чальцоў, што разам уплывала на дастаткова добрыя гаспадарчыя паказьнікі.
Падобнага кшталту гаспадаркай зьяўляюцца [[ізраіль]]скія [[кібуц]]ы, што былі заснаваныя ўжо з канца ХІХ ст. У [[кібуц]]ах першапачаткова супольнасьць маёмасьці й даходаў была пасунутая настолькі далёка, што ўсе чальцы, уключаючы й кіраўніцтва гаспадаркі харчаваліся разам у супольнай сталоўцы, ніхто не атрымліваў заробку ў грашовым выглядзе, a дзеці выхоўваліся разам у адмысловых інтэрнатах. Асноўным адрозьненьнем [[ізраіль]]скіх [[кібуц]]аў ад камуністычных калгасаў зьяўляецца іх суцэльная добраахвотнасьць ды ідэйнасьць чальцоў, што разам уплывала на дастаткова добрыя гаспадарчыя паказьнікі.


{{Прадпрымальніцтва}}
{{Прадпрымальніцтва}}

[[Катэгорыя:Эканоміка СССР]]
[[Катэгорыя:Эканоміка СССР]]

Вэрсія ад 23:07, 24 сьнежня 2019

Калгас (калектыўная гаспадарка) — фармальнае аб’яднаньне сялянаў (на аснове грамадзкіх сродкаў вытворчасьці й калектыўнае працы) для сумеснага вядзеньня сельскай гаспадаркі. Галоўным чынам ў СССР уведзеная прымусова.

З гісторыі калгасаў

Бальшыня калгасаў была створаная на Беларусі ў пэрыяд калектывізацыі сельскай гаспадаркі (1918—1930-я). Першыя аб’яднаныя сялянскія гаспадаркі пачалі стварацца яшчэ да ўвядзеньня калектывізацыі (да прыкладу арцелі па сумеснай апрацоўцы зямлі). Па 1927 годзе стварэньне калгасаў стала «генэральнай лініяй партыі». Бальшыня калгасаў была створаная з парушэньнем прынцыпаў добраахвотнасьці. Супраць праціўнікаў калектывізацыі й найбольш заможных гаспадароў (кулакоў) пачалі праводзіць «палітыку раскулачваньня», у выніку якой «кулацтва» павінна было зьнікнуць як кляса. Паводле некаторых зьвестак, было раскулачана — пазбаўлена правоў і падпала пад высяленьне — каля 700 тыс. сялянаў. Неўзабаве Беларусь была аб’яўленая зонай суцэльнае калектывізацыі. Заснаваньне калгасаў суправаджалася галадаморам на шматлікіх абшарах: Беларусі, Расеі, але перадусім ва Ўкраіне — дзе колькасьць ахвяраў вагаецца ад 2 да 6 мільёнаў чалавек.

Калгасная сыстэма

Калгасьнікі працавалі на зямлі, што належала дзяржаве, але была перададзеная калгасу ў бестэрміновае і бескаштоўнае карыстаньне. Асноўную частку прадукцыі калгас павінен быў здаваць дзяржаве па закупачных коштах (даволі нізкіх). Тэарэтычна калгасы былі дабравольніцкія ды кіраваліся самастойна, але ж насамрэч старшыні калгасаў, як і гаспадарчыя пляны назначаліся выканкамамі ды партыйнымі камітэтамі. Шмат гадоў калгасьнікі працавалі не за грашовыя заробкі, але за «працадні», што адмоўна ўплывала на матывацыю ды прадукцыйнасьць працы. Разам з частай гаспадарчай занядбанасьцю частыя крадзяжы рабілі з калгасаў неэфэктыўную форму гаспадараньня. Калгас трэба адрозьніваць ад саўгасу (савецкая гаспадарка) — у асноўным буйных гаспадарак, створаных з мэтаю павелічэньня вытворчасьці сельскагаспадарчай прадукцыі. Саўгасы ў асноўным мелі спэцыялізацыю на вытворчасьць нейкага віду прадукцыі (зерне, малако, гародніна ці іншае).

На сёньняшні дзень

Яшчэ напачатку 1990-х зьявіліся першыя фэрмэрскія гаспадаркі, што, аднак, на сёньня ня маюць вялікага распаўсюджаньня. Таксама Беларусь не адмовілася ад калгаснай сыстэмы: зямля зьяўляецца дзяржаўнай маёмасьцю. Паступова ў сельскай гаспадарцы краіны ідзе пераход на больш дасканалыя формы вядзеньня гаспадараньня: калгасы ператвараюцца ў СПК, ствараюцца спэцыялізаваныя комплексы па жывёлагадоўлі. Але ж гэта не зьмяніла сутнасьці калгаснае сыстэмы, а сучасныя СПК і надалей застаюцца затратнымі ды датацыйнымі прадпрыемствамі, як гэта было пры СССР.

У іншых краінах

Падобныя калектыўныя гаспадаркі былі распаўсюджаныя таксама й у іншых краінах камуністычнага табару.

Падобнага кшталту гаспадаркай зьяўляюцца ізраільскія кібуцы, што былі заснаваныя ўжо з канца ХІХ ст. У кібуцах першапачаткова супольнасьць маёмасьці й даходаў была пасунутая настолькі далёка, што ўсе чальцы, уключаючы й кіраўніцтва гаспадаркі харчаваліся разам у супольнай сталоўцы, ніхто не атрымліваў заробку ў грашовым выглядзе, a дзеці выхоўваліся разам у адмысловых інтэрнатах. Асноўным адрозьненьнем ізраільскіх кібуцаў ад камуністычных калгасаў зьяўляецца іх суцэльная добраахвотнасьць ды ідэйнасьць чальцоў, што разам уплывала на дастаткова добрыя гаспадарчыя паказьнікі.