Гарадзкі замак у Банскай Быстрыцы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артыкул да Вікі-Вясны (асноўная крыніца — de:Stadtburg Banská Bystrica)
 
фото
Радок 3: Радок 3:
|Назва = Гарадзкі замак у Банскай Быстрыцы
|Назва = Гарадзкі замак у Банскай Быстрыцы
|Арыгінальная назва =
|Арыгінальная назва =
|Выява = Banská_Bystrica,_Mestský_hrad.jpg
|Выява = Banská Bystrica - Barbakán - Mestský hrad v Banskej Bystrici 006.jpg
|Подпіс выявы =
|Подпіс выявы =
|Шырыня выявы =
|Шырыня выявы =
Радок 71: Радок 71:
<gallery>
<gallery>
Besztercebanyacivertanlegi1.jpg|Агульны выгляд на тэрыторыю замку
Besztercebanyacivertanlegi1.jpg|Агульны выгляд на тэрыторыю замку
Nám.SNP_Barbakan_a_StaráRadnica.jpg|Барбакан і Старая ратуша
Banská Bystrica - Barbakán - Mestský hrad v Banskej Bystrici 005.jpg|Барбакан і Старая ратуша
AreálHradu_Radnica.jpg|Ратуша
AreálHradu_Radnica.jpg|Ратуша
Banská_Bystrica_-_kostol_Nanebovzatia_P._Márie_(nemecký).jpg|Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Banská_Bystrica_-_kostol_Nanebovzatia_P._Márie_(nemecký).jpg|Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі

Вэрсія ад 09:01, 21 сьнежня 2019

Замак
Гарадзкі замак у Банскай Быстрыцы
Краіна Славаччына
Месцазнаходжаньне Банска Быстрыца
Каардынаты 48°44′14″ пн. ш. 19°08′48″ у. д. / 48.73722° пн. ш. 19.14667° у. д. / 48.73722; 19.14667Каардынаты: 48°44′14″ пн. ш. 19°08′48″ у. д. / 48.73722° пн. ш. 19.14667° у. д. / 48.73722; 19.14667
Статус Нацыянальныя помнікі культуры Славаччыны[d]
Гарадзкі замак у Банскай Быстрыцы на мапе Славаччыны
Гарадзкі замак у Банскай Быстрыцы
Гарадзкі замак у Банскай Быстрыцы
Гарадзкі замак у Банскай Быстрыцы
Гарадзкі замак у Банскай Быстрыцы на Вікісховішчы

Гарадзкі замак Банскай Быстрыцы (па-славацку: Mestský hrad v Banskej Bystrici) — замак у гістарычным цэнтры славацкага гораду Банска Быстрыца. Знаходзіцца ў верхняй частцы Цэнтральнага пляцу.

Гісторыя

Замак узьнік у XV стагодзьдзі побач з паселішчам гарнякоў і фарным касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, пабудаваным у XIII стагодзьдзі. У 2005 годзе ў замку былі праведзеныя рэстаўрацыйныя работы.

На тэрыторыі замку знаходзяцца:

  • Фарны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
  • Дом Мацея
  • Славацкі касьцёл
  • Ратуша
  • Умацаваньні з бастыёнамі і брамай

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі

Фарны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі быў пабудаваны ў XIII стагодзьдзі ў позьнераманскім стылі і зьяўляецца найстаражытным будынкам на тэрыторыі замку. У XVI стагодзьдзі касьцёл быў перабудаваны: былі пабудаваныя араторыюм, бакавая капліца Сьвятой Барбары, позьнегатычны флюгельны алтар працы майстра Паўля зь Левачы і позьнегатычная бронзавая купель працы майстра Ёдака. Галоўны алтар таксама пабудаваў Паўль зь Левачы: ён мусіў быць прыгажэйшым за алтар у Левачы, але згарэў пры пажары 1761 году. У 1767 годзе замест яго быў пабудаваны барокавы алтар працы аўстрыйскага мастака Ё. Л. Кракэра.

Умацаваньні

Умацаваньні былі пабудаваныя ў XV стагодзьдзі. Узорам для іх паслужыў Крэмніцкі гарадзкі замак. Яны ўяўлялі сабой высокі мур з бастыёнамі круглай формы, а ў 1512 годзе была дабудаваная брама з барбаканамі.

Ратуша

Ратуша была пабудаваная ў 1500 годзе й дабудаваная ў другой палове XVI стагодзьдзя. Сёньня ў ёй разьмешчана Галерэя Сярэдняй Славаччыны.

Дом Мацея й Славацкі касьцёл

Гатычны Дом караля Мацея быў пабудаваны ў 1479 годзе і ўтварае адзіны ансамбль з касьцёлам Сьвятога Крыжа XVI стагодзьдзя, таксама вядомым як Славацкі касьцёл.

Галерэя

Вонкавыя спасылкі

Гарадзкі замак у Банскай Быстрыцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў