Кірыліца: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Cyrillic_script?oldid=930032185
Радок 3: Радок 3:
|ВыяваЛітары = Clementalphabet.png
|ВыяваЛітары = Clementalphabet.png
}}
}}
'''Кіры́ліца''' (кірылічны альфабэт, кірылічная абэцэда або кірылічная азбука) — [[альфабэт]]{{Заўвага|Заўважым, што ў беларускай мове ёсьць тэндэнцыя называць лацінкавыя альфабэты «абэцэдай» (A B C D), а кірылічныя альфабэты — «азбукай» (Аз Бука).}}, якім паслугуюцца шэсьць [[славянскія мовы|славянскіх моваў]] — [[баўгарская мова|баўгарская]], [[беларуская мова|беларуская]], [[македонская мова|македонская]], [[расейская мова|расейская]], [[сэрбская мова|сэрбская]] і [[украінская мова|ўкраінская]], а таксама некалькі дзясяткаў іншых моваў былога [[СССР]] і краінаў [[Азія|Азіі]].
'''Кіры́ліца''' (кірылічны альфабэт, кірылічная абэцэда або кірылічная азбука) — [[альфабэт]]{{Заўвага|Заўважым, што ў беларускай мове ёсьць тэндэнцыя называць лацінкавыя альфабэты «абэцэдай» (A B C D), а кірылічныя альфабэты — «азбукай» (Аз Бука).}}, якім паслугуюцца шэсьць [[славянскія мовы|славянскіх моваў]] — [[баўгарская мова|баўгарская]], [[беларуская мова|беларуская]], [[македонская мова|македонская]], [[расейская мова|расейская]], [[сэрбская мова|сэрбская]] і [[украінская мова|ўкраінская]], а таксама некалькі дзясяткаў іншых моваў былога [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] і краінаў [[Азія|Азіі]].


Кірыліца разьвілася з [[глаголіца|глаголіцы]], якую ў 9-м стагодзьдзі распрацавалі два браты [[Кірыла і Мятод]]. У адрозьненьне ад глаголіцы кірыліца мае значна больш падабенства да [[грэцкая мова|грэцкага]] альфабэту. Што да гісторыі стварэньня кірыліцы, навукоўцы пакуль не прыйшлі да канчатковага кансэнсусу. Найбольш верагодным стваральнікам кірыліцы лічыцца [[Клімэнт з Охрыду]], вучань братоў Кірылы і Мятода.
Кірыліца разьвілася з [[глаголіца|глаголіцы]], якую ў 9-м стагодзьдзі распрацавалі два браты [[Кірыла і Мятод]]. У адрозьненьне ад глаголіцы кірыліца мае значна больш падабенства да [[грэцкая мова|грэцкага]] альфабэту. Што да гісторыі стварэньня кірыліцы, навукоўцы пакуль не прыйшлі да канчатковага кансэнсусу. Найбольш верагодным стваральнікам кірыліцы лічыцца [[Клімэнт з Охрыду]], вучань братоў Кірылы і Мятода.

У IX стагодзьдзі баўгарскі цар [[Сімэон I|Сімэон I Вялікі]], працягваючы культурна-палітычны курс свайго бацькі [[Барыс I|Барыса I]], замовіў новы баўгарскі альфабэт, раньні кірылічны альфабэт, які быў падрыхтаваны ў [[Прэслаўская кніжная школа|Прэслаўскай кніжнай школе]]. Новы альфабэт замяніў глаголіцу, падрыхтаваную раней Сьвятымі Кірылам і Мятодам і тымі ж вучнямі, якія стварылі новую славянскую сыстэму запісу ў Баўгарыі. Ужыванне кірыліцы ў Баўгарыі стала афіцыйным у 893 годзе<ref>Dvornik, Francis (1956). ''«The Slavs: Their Early History and Civilization»''. Boston: American Academy of Arts and Sciences. — С. 179.</ref><ref>Curta, Florin (2006). [https://books.google.co.uk/books?id=YIAYMNOOe0YC&pg=PR221 ''«Southeastern Europe in the Middle Ages, 500—1250»'']. Cambridge Medieval Textbooks. Cambridge University Press. — С. 221—222. — {{ISBN|978-0-521-81539-0}}.</ref><ref>Hussey, J. M.; Louth, Andrew (2010). [https://books.google.co.uk/books?id=J-H9BTVHKRMC&pg=PR98 «The Orthodox Church in the Byzantine Empire»]. Oxford History of the Christian Church. Oxford University Press. — С. 100. — {{ISBN|978-0-19-161488-0}}.</ref>. Новы альфабэт стаў базісам для альфабэтаў, якія выкарыстоўваюцца ў розных мовах, асабліва праваслаўна-славянскіх, і неславянскіх мовах, на якія ў значнай ступені маўплывала расейская мова. Па стане на 2019 год каля 250 мільёнаў жыхароў [[Эўразія|Эўразіі]] выкарыстоўваюць кіраліцы як афіцыйны альфабэт для сваіх нацыянальных моваў, прычым прыблізна палова зь іх складае [[Расея]]. З далучэньнем [[Баўгарыя|Баўгарыі]] да [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўразьвязу]] 1 студзеня 2007 году кірыліца стала трэцім афіцыйным альфабэтам гэтае арганізацыі пасьля [[лацінскі альфабэт|лацінкі]] і [[грэцкі альфабэт|грэцкага альфабэту]]<ref>Orban, Leonard (24 May 2007). [http://europa.eu/rapid/press-release_SPEECH-07-330_en.pdf ''«Cyrillic, the third official alphabet of the EU, was created by a truly multilingual European»'']. European Union. </ref>.


== Альфабэты славянскіх моваў ==
== Альфабэты славянскіх моваў ==
Радок 203: Радок 205:
== Заўвагі ==
== Заўвагі ==
{{Заўвагі}}
{{Заўвагі}}

== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
{{Commons}}
* [https://budzma.by/news/try-alfavity-i-shlyakh-kirylicy-historyya-byelaruskikh-litar.html Тры алфавіты і шлях кірыліцы: гісторыя беларускіх літар]. Budzma.by.
* [http://www.movananova.by/zaniatki/gistoryya-movy-kirylica-lacinka-arabskaya-vyaz.html Гісторыя мовы. Кірыліца, лацінка, арабская вязь]. Мова нанова.
* [http://encyclopedia.kiev.ua/vydaniya/files/use/first_book/part5.pdf Кирилиця]. Украінская малая энцыкляпэдыя{{ref-uk}}.
* [http://www.dmoz.org/World/Deutsch/Wissenschaft/Geisteswissenschaften/Linguistik/Sprachen/Nat%C3%BCrliche_Sprachen/Indoeurop%C3%A4ische/Slawische/Kyrillisches_Alphabet/ Кірыліца]. Open Directory Project{{ref-en}}.
* [http://www.iis.ru/cyrillic/resource/report1997.ru.html Кірыліца ў электронным выглядзе]. Секция по информационным технологиям ИФЛА{{ref-ru}}.
* [https://localfonts.eu/typography-basics/writing-systems/cyrillic-alphabets-of-slavic-languages/ Кірылічны альфабэт славянскім моваў]. Local Fonts{{ref-en}}.


{{Беларуская мова}}
{{Беларуская мова}}

Вэрсія ад 23:39, 9 сьнежня 2019

Кѷрїлловица
Кѷрїлловица
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е Ё Є Ж Ѕ З
И І Ї Й Ј К Л
Љ М Н Њ О П Р
С Т Ћ Ќ У Ў Ф
Х Ц Ч Џ Ш Щ Ъ
Ы Ь Э Ю Я Ә Ӏ
Архаічныя літары кірыліцы
Ҁ Ѻ
Ѹ Ѡ Ѽ Ѿ
Ѣ Ѥ Ѧ
Ѫ Ѩ Ѭ Ѯ
Ѱ Ѳ Ѵ Ѷ
П̓ П̀ П́ П̧ П̑ Ԗ
Шматграфы
Дз Дж

Кіры́ліца (кірылічны альфабэт, кірылічная абэцэда або кірылічная азбука) — альфабэт[a], якім паслугуюцца шэсьць славянскіх моваўбаўгарская, беларуская, македонская, расейская, сэрбская і ўкраінская, а таксама некалькі дзясяткаў іншых моваў былога СССР і краінаў Азіі.

Кірыліца разьвілася з глаголіцы, якую ў 9-м стагодзьдзі распрацавалі два браты Кірыла і Мятод. У адрозьненьне ад глаголіцы кірыліца мае значна больш падабенства да грэцкага альфабэту. Што да гісторыі стварэньня кірыліцы, навукоўцы пакуль не прыйшлі да канчатковага кансэнсусу. Найбольш верагодным стваральнікам кірыліцы лічыцца Клімэнт з Охрыду, вучань братоў Кірылы і Мятода.

У IX стагодзьдзі баўгарскі цар Сімэон I Вялікі, працягваючы культурна-палітычны курс свайго бацькі Барыса I, замовіў новы баўгарскі альфабэт, раньні кірылічны альфабэт, які быў падрыхтаваны ў Прэслаўскай кніжнай школе. Новы альфабэт замяніў глаголіцу, падрыхтаваную раней Сьвятымі Кірылам і Мятодам і тымі ж вучнямі, якія стварылі новую славянскую сыстэму запісу ў Баўгарыі. Ужыванне кірыліцы ў Баўгарыі стала афіцыйным у 893 годзе[1][2][3]. Новы альфабэт стаў базісам для альфабэтаў, якія выкарыстоўваюцца ў розных мовах, асабліва праваслаўна-славянскіх, і неславянскіх мовах, на якія ў значнай ступені маўплывала расейская мова. Па стане на 2019 год каля 250 мільёнаў жыхароў Эўразіі выкарыстоўваюць кіраліцы як афіцыйны альфабэт для сваіх нацыянальных моваў, прычым прыблізна палова зь іх складае Расея. З далучэньнем Баўгарыі да Эўразьвязу 1 студзеня 2007 году кірыліца стала трэцім афіцыйным альфабэтам гэтае арганізацыі пасьля лацінкі і грэцкага альфабэту[4].

Альфабэты славянскіх моваў

Беларускі альфабэт

А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж З з І і Й й
К к Л л М м Н н О о П п Р р С с Т т У у Ў ў
Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Ы ы Ь ь Э э Ю ю Я я
  • Ґ ґ — ужывалася да 1933 году, а таксама ўжываецца цяпер у мовазнаўчых тэкстах. Некаторыя мовазнаўцы выступаюць за вяртаньне літары ў альфабэт (месца — пасьля Г);
  • ДЖ дж — дзьве літары, але адзін гук. У некаторых публікацыях пазначаецца ў альфабэце пасьля Д;
  • ДЗ дз — так сама, як і ДЖ.

Баўгарскі альфабэт

А а Б б В в Г г Д д Е е Ж ж З з И и Й й К к
Л л М м Н н О о П п Р р С с Т т У у Ф ф Х х
Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ь ь Ю ю Я я

Як беларускі, апрача:

  • Няма Ў;
  • Няма Ё;
  • И замест І;
  • Няма Э (а «Е» вымаўляецца як «Э»);
  • Щ вымаўляецца «шт»;
  • Ъ — галосны гук (шва).

Македонскі альфабэт

А а Б б В в Г г Д д Ѓ ѓ Е е Ж ж З з Ѕ ѕ И и
Ј ј К к Л л Љ љ М м Н н Њ њ О о П п Р р С с
Т т Ќ ќ У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Џ џ Ш ш

Як беларускі, апрача:

  • Няма Ў;
  • Няма Ё;
  • И замест І;
  • Няма Й (замест яго J);
  • Няма Э (а «Е» вымаўляецца як «Э»);
  • Љ љ — мяккі эль;
  • Њ њ — мяккі энь;
  • Ѓ ѓ — мяккі ~«гь»;
  • Ќ ќ — мяккі ~«кь»;
  • Џ, џ — як беларускі «дж»;
  • Ѕ, ѕ — як беларускі «дз»;
  • Няма Ю і Я;

Расейскі альфабэт

А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж З з И и Й й
К к Л л М м Н н О о П п Р р С с Т т У у Ф ф
Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь Э э Ю ю Я я

Як беларускі, апрача:

  • Няма Ў;
  • И замест І;
  • Щ щ — мяккі доўгі «ш» (некаторыя лінгвісты ўважаюць за асобны гук). Там, дзе звычайна ў беларускай мове ўжываецца «шч»;
  • Ъ ъ — цьвёрды знак. Адыгрывае тую ж ролю, што апостраф у беларускай мове;
  • Г г — выбухны гук, адпавядае нашаму Ґ, а не Г;
  • Ё ё — ужываецца факультатыўна, пры ўпарадкаваньні паводле альфабэту не адрозьніваецца ад Е е.

Стараславянская азбука

А а Б б В в Г г Д д Є є Ж ж Ѕ ѕ З з І і Ї ї
И и Ћ ћ К к Л л М м Н н О о Ѻ ѻ П п Р р С с
Т т Ѹ ѹ Ф ф Ѳ ѳ Х х Ѡ ѡ Ѿ ѿ Щ щ Ц ц Ч ч Ш ш
Ъ ъ ЪІ ъі Ь ь Ѣ ѣ Ю ю Я я Ѥ ѥ Ѧ ѧ Ѫ ѫ Ѩ ѩ Ѭ ѭ
Ѯ ѯ Ѱ ѱ Ѵ ѵ

Сучасны сэрбскі альфабэт

А а Б б В в Г г Д д Ђ ђ Е е Ж ж З з И и Ј ј
К к Л л Љ љ М м Н н Њ њ О о П п Р р С с Т т
Ћ ћ У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Џ џ Ш ш

Як беларускі, апрача:

  • Няма Ў;
  • Няма Ё;
  • И замест І;
  • Няма Й (замест яго J);
  • Няма Э (а «Е» вымаўляецца як «Э»);
  • Љ љ — мяккі эль;
  • Њ њ — мяккі энь;
  • Ђ ђ — мяккі ~«дзь»;
  • Ћ, ћ — мяккі ~«ть»;
  • Џ, џ — як беларускі «дж»;
  • Няма Ю і Я.

Украінскі альфабэт

А а Б б В в Г г Ґ ґ Д д Е е Є є Ж ж З з И и
І і Ї ї Й й К к Л л М м Н н О о П п Р р С с
Т т У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ю ю Я я Ь ь

Як беларускі, апрача:

  • Няма Ў;
  • Няма Ы;
  • Няма Ё;
  • Няма Э (а «Е» вымаўляецца як «Э»);
  • Є є — вымаўляецца як беларускі Е;
  • Щ щ — вымаўляецца як беларускі «шч»;
  • И и — вымаўляецца як беларускі Ы;
  • Ї ї — вымаўляцца як беларускі ЙІ;

Іншыя мовы

Акрамя вышэй названых шасьці славянскіх моваў, нейкай формай кірылічнага альфабэту карыстаюцца (або карысталіся) наступныя мовы:

  • Славянскія
    • Русінская мова
    • Царкоўнаславянская мова
  • Каўкаскія
    • Абхаская
    • Аварская
    • Адыгейская
    • Кабардынская
    • Лезгінская
    • Чачэнская (1940—1991)
  • Кітайскія
    • Дунганская
  • Чукоцка-камчацкія
    • Карацкая
    • Чукоцкая
  • Уральскія
    • Карэльская (1937—1989)
    • Комі
    • Мансі
    • Ханты
    • Удмурцкая
    • Ненецкая
  • Індаарыйскія
    • Цыганская (у Сэрбіі й былым СССР)
  • Індаіранскія
    • Асэтынская
    • Курдзкая (у былым СССР)
    • Таджыцкая
  • Мангольскія
    • Бурацкая
    • Калмыцкая
    • Мангольская
  • Раманскія
  • Тунгускія
    • Нанайская
    • Эвэнк
  • Цюрскія
    • Алтайская
    • Азэрбайджанская (1939—1991)
    • Балкарская
    • Казаская і гагавуская (з 1957)
    • Карачайская
    • Кіргіская
    • Татарская
    • Туркмэнская (1940—1994)
    • Туванская
    • Чуваская
    • Узбэцкая (1941—1998)
    • Якуцкая

Заўвагі

  1. ^ Заўважым, што ў беларускай мове ёсьць тэндэнцыя называць лацінкавыя альфабэты «абэцэдай» (A B C D), а кірылічныя альфабэты — «азбукай» (Аз Бука).

Крыніцы

  1. ^ Dvornik, Francis (1956). «The Slavs: Their Early History and Civilization». Boston: American Academy of Arts and Sciences. — С. 179.
  2. ^ Curta, Florin (2006). «Southeastern Europe in the Middle Ages, 500—1250». Cambridge Medieval Textbooks. Cambridge University Press. — С. 221—222. — ISBN 978-0-521-81539-0.
  3. ^ Hussey, J. M.; Louth, Andrew (2010). «The Orthodox Church in the Byzantine Empire». Oxford History of the Christian Church. Oxford University Press. — С. 100. — ISBN 978-0-19-161488-0.
  4. ^ Orban, Leonard (24 May 2007). «Cyrillic, the third official alphabet of the EU, was created by a truly multilingual European». European Union.

Вонкавыя спасылкі

Кірыліцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў