Кіраваградзкая вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 6: Радок 6:
| Краіна = Украіна
| Краіна = Украіна
| Гімн =
| Гімн =
| Статус = Вобласьць
| Статус = вобласьць
| Уваходзіць у =
| Уваходзіць у =
| Улучае = 21 раён
| Улучае = 21 раён

Вэрсія ад 21:29, 16 траўня 2008

Шаблён:Адміністратыўная адзінка


Кіравагра́дзкая во́бласьць (па-ўкраінску: Кіровогра́дська о́бласть) — вобласьць ва Украіне. Адміністратыўны цэнтар - места Кіраваград

Геаграфічныя зьвесткі

Месцазнаходжаньне

Разьмешчана ў цэнтры Ўкраіны, у міжрэччы Дняпра й Паўднёвага Буга. Практычна ўся тэрыторыя вобласьці разьмешчана на правым беразе Дняпра. На поўначы мяжуе з Чаркаскай, на паўночным усходзе з Палтаўскай, на ўсходзе ды паўднёвым усходзе з Днепрапятроўскай, на поўдні зь Мікалаеўскай ды Адэскай, на захадзе зь Віньніцкай абласьцямі Ўкраіны. На тэрыторыі вобласьці, у вёсцы Дабравялічкаўка разьмешчаны геаграфічны цэнтар Украіны.

Клімат

Клімат умерана-кантынэнтальны. Зіма мяккая, з частымі адлігамі. Сьнегавы покрыў умацоўваецца позна — у пачатку сьнежня, ён неглыбокі й нясталы. Вясна адносна ранняя. Лета сухое, даволі сьпякотнае й часьцяком засушлівае. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня + 21 °C, студзеня −5,5 °C. Больш за ўсё ападкаў выпадае ўвосень у выглядзе дажджоў.

Рэльеф

Вобласьць разьмешчаная на паўднёвых схілах Прыдняпроўскага ўзвышша. Такое становішча абумоўлівае вельмі няроўны пагорысты рэльеф, на тэрыторыі вобласьці знаходзіцца вялікая колькасьть балак і яраў. Вельмі актуальнай праблемай зьяўляецца водная эрозія глебы.

Водныя аб'екты

У вобласьці налічваецца 438 вялікіх і малых рэчак даўжынёй 5,6 тыс.км, сярод якіх няйвялікшыя — Інгулец, Сінюха, Вялікая Высь, Інгул, Ятрань. Рэкі вобласьці належаць да водных сыстэмаў Дняпра й Паўднёвага Буга.

Па колькасьці вадасховішчаў і сажалак вобласьць займае трэцяе месца ўва Ўкраіне. Але яна мае найменшыя запасы прыродных падземных водаў.


Гісторыя

У антычныя часы па тэрыторыі вобласьці качавалі старадаўнія жыхары рэгіёну скіфы. У сярэднявечча тэрыторыя сучаснай Кіраваградчыны стала часткай Дзікага поля, па якому качавалі гуны, пэчанэгі, хазары, цюркі, манголы і іншыя.

У XIV ст. тэрыторыя вобласьці ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага

У XVI-XVII стст. Кіраваградчына (амаль бязьлюдная) робіцца буфэрам паміж Рэччу Паспалітай з аднаго боку, Масковіяй - з другога, і Турэччынай - з трэцяга.

У XVIII ст. пачалася новая расейская калянізацыя тэрыторыі вобласьці (у 1754 року — заснаванае места Елізавэтград).

Кіраваградзкая вобласьць УССР утворана 10 лютага 1939 року, пераважна з паўночнай часткі Мікалаеўскай вобласьці, улучала паўднёвыя райны сучаснай Чаркаскай вобласьці, але без сваіх сучасных заходніх раёнаў, якія тады былі ў Адэскай вобласьці. Вобласьці былі перададзеныя 30 раёнаў: Аджамскі, Бабрынэцкі, Вялікавыскаўскі, Выцязеўскі, Дабравялічкаўскі, Далінскі, Елізавэтградкаўскі, Златапольські, Знамянскі, Камянский, Кіраваградзкі, Кампаніеўскі, Малавыскаўскі, Наўгародкаўскі, Наваархангельскі, Навагеоргіеўскі, Наваміргарадзкі, Навапразкі, Наваўкраінскі, Аляксандраўскі, Александрыйскі, Ануфрыеўскі, Пятроўскі, Падвысоцкі, Пяшчанабродскі, Раўнянскі, Тышкоўскі, Устынаўскі, Хмэлеўскі, Чыгірынскі


Адміністратыўны падзел

Вобласьць налічвае 21 адміністратыўны раён, 12 местаў, зь якіх 4 — абласнога значэньня, 26 мястэчак, 1024 вёскі.

Месты

Абласнога значэньня

Раённага значэньня


Вонкавыя спасылкі

Кіраваградзкая вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў