Першая расейска-чачэнская вайна: розьніца паміж вэрсіямі
д →Асноўныя падзеі: артаграфія, пунктуацыя |
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) |
||
Радок 32: | Радок 32: | ||
* 19 сьнежня 1994 году расейскія часткі, што ішлі зь Інгушэтыі, зьявіліся ў ваколіцах на захад ад Грознага. |
* 19 сьнежня 1994 году расейскія часткі, што ішлі зь Інгушэтыі, зьявіліся ў ваколіцах на захад ад Грознага. |
||
* 20 сьнежня 1994 году расейскія часткі, што ішлі з Маздоку, з Паўночнай Асеціі, злучыліся каля Грознага з расейскімі часткамі, што прыйшлі з Дагестану. Цягам гэтага часу расейскае войска не сустрэла амаль ніякага супраціву. Гэта дало магчымасьць думаць расейскаму вайсковаму кіраўніцтву, што Грозны таксама будзе лёгка здабыты. |
* 20 сьнежня 1994 году расейскія часткі, што ішлі з Маздоку, з Паўночнай Асеціі, злучыліся каля Грознага з расейскімі часткамі, што прыйшлі з Дагестану. Цягам гэтага часу расейскае войска не сустрэла амаль ніякага супраціву. Гэта дало магчымасьць думаць расейскаму вайсковаму кіраўніцтву, што Грозны таксама будзе лёгка здабыты. |
||
* |
* 28 сьнежня 1994 — [[бітва за мястэчка Ханкала]], што на ўсход ад Грознага |
||
* |
* 31 сьнежня 1994 — 6 студзеня 1995 — [[Аблога Грознага|бітва]] за Грозны |
||
* |
* 15—23 лютага 1995 — бітва за [[Аргун (горад)|Аргун]] |
||
* |
* 10 сакавіка 1995 — 24 траўня 1996 — [[Аблога Бамуту|аблога]] [[Бамут]]у |
||
* |
* 7—8 красавіка 1995 — [[Бойня ў вёсцы Самашкі|бойня]] ў вёсцы [[Самашкі]] |
||
* |
* 14—19 чэрвеня 1995 — [[Напад на Будзёнаўск (1995)|напад]] на [[Будзёнаўск]] аддзелу на чале з [[Шаміль Басаеў|Шамілём Басаевым]], дзе было захоплена ў палон шмат матак і народжаных дзяцей у радзільным доме |
||
* |
* 14—26 сьнежня 1995 — бітва за [[Гудэрмэс]], [[Шатой]], [[Урус-Мартан]], [[Ачхой-Мартан]]. |
||
* |
* 9—18 сакавіка 1996 — [[Напад на Кізьляр (1996)|напад]] на [[Кізьляр]] Салмана Радуева, дзе захапілі ў палон мірных людзей. |
||
* |
* 22—23 лютага 1996 — баі каля вёскі [[Галашкі]] ў [[Інгушэтыя|Інгушэтыі]] |
||
* |
* 6—8 сакавіка 1996 — заняцьце Грознага чачэнскімі ваярамі |
||
* |
* 14—15 сакавіка 1996 — бітва ў вёсцы [[Самашкі]] |
||
* |
* 16 красавіка 1996 — [[Бітва каля вёскі Ярышмарды|засада]] каля вёскі [[Ярышмарды]], дзе былі забітыя каля 200 расейцаў. |
||
* |
* 6—20 жніўня 1996 — [[Летні наступ у Ічкерыі (1996)|напад]] чачэнцаў на Грозны, [[Аргун (горад)|Аргун]] і Гудэрмэс |
||
* |
* 31 жніўня 1996 — [[Замірэньне Расеі й Ічкерыі (1996)|угода]] паміж Расеяй і Ічкерыяй |
||
* |
* 31 сьнежня 1996 — канчатковы вывад расейскіх войскаў з Чачэніі |
||
== Глядзіце таксама == |
== Глядзіце таксама == |
Вэрсія ад 05:16, 7 сьнежня 2019
Першая расейска-чачэнская вайна
| |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Чачэнскія ваяры моляцца ля прэзыдэнцкага палацу перад расейскім нападам (Грозны, 1994 г.) | |||||||||||
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
Расея | Ічкерыя | ||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
Генадзь Трошаў | Аслан Масхадаў | ||||||||||
Колькасьць | |||||||||||
95 тыс. жаўнераў (люты 1995) | 30 тыс. ваяроў | ||||||||||
Страты | |||||||||||
5042 забітыя, 16 098 параненых | 2870 забітых | ||||||||||
Агульныя страты | |||||||||||
87 691 забіты цывільны | |||||||||||
Першая расейска-чачэнская вайна — вайна паміж Расеяй і Ічкерыяй, якая пачалася 11 сьнежня 1994 году й закончылася 31 жніўня 1996 году. Баявыя дзеяньні ў асноўным адбываліся ў Чачэніі. Вайна пачалася зімой 1994—1995 гадоў з баёў за места Грозны. Адначасова Расея пачала ствараць свае дзяржаўныя ўлады. Затым перамясьціліся ў горную частку Чачэніі. Шаміль Басаеў у 1995 годзе ўчыніў напад на мястэчка Будзёнаўск, дзе захапіў бальніцу й радзільны дом, што прымусіла расейцаў абвясьціць аб перамір’і і пачаць перамовы з чачэнцамі. У 1996 годзе чачэнцы захапілі Грозны й пасьля перамоваў з расейцамі дамагліся вываду расейскіх войскаў з Чачэніі.
12 траўня 1997 году ў Маскве прэзыдэнты Ічкерыі і Расеі Аслан Масхадаў і Барыс Ельцын адпаведна падпісалі на расейскай мове Дамову аб міры і прынцыпах узаемінаў(en), якая набыла моц у дзень падпісаньня. Дамоўныя бакі ўзялі на сябе абавязкі: 1. «назаўсёды адмовіцца ад прымяненьня і пагрозы прымяненьня сілы пры вырашэньні ўсялякіх спрэчных пытаньняў»; 2. «будаваць свае дачыненьні ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права»[1].
Асноўныя падзеі
- 1 сьнежня 1994 году расейскае лётнае войска ўдалым налётам на лётнішчы каля вёскі Каліноўская й Ханкала зьнішчыла невайсковыя самалёты ў Чачэніі. Гэта павінна было пашкодзіць чачэнцам у іх выкарыстаньні ў вайне з Расеяй.
- 11 сьнежня 1994 году расейскае войска ўвайшло ў Ічкерыю. Яно рухалася з трох бакоў. З Дагестану, зь места Кізьляр. З Інгушэтыі. З Маздоку, што ў Паўночнай Асэтіі. Паводле задумы тры часткі павінны былі злучыцца ў Грозным. Паход войскаў марудзіла шкодніцтва насельніцтва. У Інгушэтыі нават (каля вёскі Асінава) пачаўся абстрэл расейскага войска.
- 12—22 сьнежня 1994 году — бітва ў ваколіцах Грознага
- 15 сьнежня 1994 году расейскае войска, што ішло з Дагестану, заняло вёску Тоўстае.
- 19 сьнежня 1994 году расейскія часткі, што ішлі зь Інгушэтыі, зьявіліся ў ваколіцах на захад ад Грознага.
- 20 сьнежня 1994 году расейскія часткі, што ішлі з Маздоку, з Паўночнай Асеціі, злучыліся каля Грознага з расейскімі часткамі, што прыйшлі з Дагестану. Цягам гэтага часу расейскае войска не сустрэла амаль ніякага супраціву. Гэта дало магчымасьць думаць расейскаму вайсковаму кіраўніцтву, што Грозны таксама будзе лёгка здабыты.
- 28 сьнежня 1994 — бітва за мястэчка Ханкала, што на ўсход ад Грознага
- 31 сьнежня 1994 — 6 студзеня 1995 — бітва за Грозны
- 15—23 лютага 1995 — бітва за Аргун
- 10 сакавіка 1995 — 24 траўня 1996 — аблога Бамуту
- 7—8 красавіка 1995 — бойня ў вёсцы Самашкі
- 14—19 чэрвеня 1995 — напад на Будзёнаўск аддзелу на чале з Шамілём Басаевым, дзе было захоплена ў палон шмат матак і народжаных дзяцей у радзільным доме
- 14—26 сьнежня 1995 — бітва за Гудэрмэс, Шатой, Урус-Мартан, Ачхой-Мартан.
- 9—18 сакавіка 1996 — напад на Кізьляр Салмана Радуева, дзе захапілі ў палон мірных людзей.
- 22—23 лютага 1996 — баі каля вёскі Галашкі ў Інгушэтыі
- 6—8 сакавіка 1996 — заняцьце Грознага чачэнскімі ваярамі
- 14—15 сакавіка 1996 — бітва ў вёсцы Самашкі
- 16 красавіка 1996 — засада каля вёскі Ярышмарды, дзе былі забітыя каля 200 расейцаў.
- 6—20 жніўня 1996 — напад чачэнцаў на Грозны, Аргун і Гудэрмэс
- 31 жніўня 1996 — угода паміж Расеяй і Ічкерыяй
- 31 сьнежня 1996 — канчатковы вывад расейскіх войскаў з Чачэніі
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ Аслан Масхадаў, Барыс Ельцын. Дамова аб міры і прынцыпах узаемінаў між Расейскай Фэдэрацыяй і Чачэнскай Рэспублікай Ічкерыя (анг.) // Інстытут дасьледаваньня міжнародных канфліктаў Унівэрсытэта Ольстэра(en), 2010 г. Праверана 24 ліпеня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
Першая расейска-чачэнская вайна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў