Піліп (апостал): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
д →‎top: выпраўленьне спасылак
Радок 9: Радок 9:
|манаскае імя =
|манаскае імя =
|нарадзіўся = [[6 да н. э.]]; г. [[Бітсаіда]], [[Галілея]], [[Рымская імпэрыя]]
|нарадзіўся = [[6 да н. э.]]; г. [[Бітсаіда]], [[Галілея]], [[Рымская імпэрыя]]
|памёр = каля [[81]]<ref name="heiligen">[http://www.heiligenlexikon.de/BiographienP/Philippus_Apostel.htm Philippus der Apostel] - ''Ökumenisches Heiligenlexikon'' {{ref-de}}</ref>; [[Гераполіс]], [[Анатолія]], Рымская імпэрыя
|памёр = каля 81<ref name="heiligen">[http://www.heiligenlexikon.de/BiographienP/Philippus_Apostel.htm Philippus der Apostel] - ''Ökumenisches Heiligenlexikon'' {{ref-de}}</ref>; [[Гераполіс]], [[Анатолія]], Рымская імпэрыя
|шануецца = хрысьціянскімі цэрквамі
|шануецца = хрысьціянскімі цэрквамі
|услаўлены =
|услаўлены =
Радок 16: Радок 16:
|у ліку = апосталаў
|у ліку = апосталаў
|галоўная сьвятыня =
|галоўная сьвятыня =
|дзень памяці = [[3 траўня]] (заходнія цэрквы)</br>[[27 лістапада]] (усходнія цэрквы)
|дзень памяці = 3 траўня (заходнія цэрквы)<br />27 лістапада (усходнія цэрквы)
|дзень памяці ў {{#time:Y}} =
|дзень памяці ў {{#time:Y}} =
|патрон =
|патрон =
Радок 24: Радок 24:
|падзьвіжніцтва = апостальская пропаведзь
|падзьвіжніцтва = апостальская пропаведзь
}}
}}
'''Апостал Піліп''', таксама '''Філіп''' ({{мова-el|Φίλιππος, ''Philippos''}}) — адзін з [[12 апосталаў|дванаццаці апосталаў]], вучняў [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]].
'''Апостал Піліп''', таксама '''Філіп''' ({{мова-el|Φίλιππος, ''Philippos''}}) — адзін з [[12 апосталаў|дванаццаці апосталаў]], вучняў [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]].


== Жыцьцяпіс ==
== Жыцьцяпіс ==

Вэрсія ад 23:46, 6 сьнежня 2019

Апостал Піліп
Апостал Піліп, Рубэнс
Апостал Піліп
Сьвяты
Нарадзіўся 6 да н. э.; г. Бітсаіда, Галілея, Рымская імпэрыя
Памёр каля 81[1]; Гераполіс, Анатолія, Рымская імпэрыя
Шануецца хрысьціянскімі цэрквамі
У ліку апосталаў
Дзень памяці 3 траўня (заходнія цэрквы)
27 лістапада (усходнія цэрквы)
Атрыбуты лацінскі Т-абразны крыж
Падзьвіжніцтва апостальская пропаведзь

Апостал Піліп, таксама Філіп (па-грэцку: Φίλιππος, Philippos) — адзін з дванаццаці апосталаў, вучняў Ісуса Хрыста.

Жыцьцяпіс

Згаданы ў сьпісах апосталаў у Эвангельлі паводле Мацьвея (10:3), паводле Марка (03:18), паводле Лукі (06:14), а таксама ў Дзеях Апосталаў (01:13).

Эвангельле паводле Яна паведамляе, што Піліп быў родам зь Бітсаіды, з аднаго гораду з Андрэем і Пятром і закліканы за імі трэцім. Піліп прывёў да Ісуса Натанаіла (Барталамея) (Ян.1 :43-46). На старонках Эвангельля паводле Яна Піліп зьяўляецца яшчэ тройчы: ён гутарыць зь Ісусам пра хлеб для мноства народу (Ян.6 :5-7); прыводзіць да Ісуса Элінаў (элінізіраваць юдэяў) (Ян.12 :20-22); просіць Ісуса на Тайнай вячэры паказаць Айца (Ян.14 :8-9). Яўсевій Кесарыйскі прыводзіць паведамленьне Клімэнта Александрыйскага пра тое, што Піліп быў жанаты й меў дачок, зь якімі быў знакам і Папій. Піліп прапаведаваў Эвангельле ў Скіфіі й Фрыгіі. За прапаведніцкую дзейнасьць быў пакараны (укрыжаваны галавой уніз) у 87 годзе (падчас праўленьня рымскага імпэратара Даміцыяна) у горадзе Гераполісе, у Малой Азіі.

Згаданы ў Дзеях апосталаў Піліп Дыякан альбо Піліп Эвангеліст — іншая асоба, цёзка апостала Піліпа. Існуе гнастычны апокрыф — Эвангельле паводле Піліпа (створаны ў III—IV стагодзьдзях), а таксама апакрыфічны тэкст Дзеі Піліпа.

Пасьля Ўшэсьця Госпада апостал Піліп, паводле паданьня, прапаведаваў Слова Божае ў Галілеі, суправаджаючы пропаведзь цудамі. Так, ён уваскрэсіў немаўля, якога несла на руках няўцешная маці. Прапаведуючы Эвангельле ў Грэцыі, ён уваскрэсіў аднаго памерлага. Прапаведуючы Хрыста ў Гераполі Сырыйскім, апостал Піліп выклікаў моцны гнеў у народзе, пагражалі нават пабіць яго камянямі, і па патрабаваньні натоўпу ўваскрэсіў мёртвага, якога несьлі на насілках у пахавальным шэсьці.[2][3].

Сьмерць і пахаваньне

Паводле паданьня, Піліпа абезгаловілі (па іншай вэрсіі ўкрыжавалі ўніз галавой) па загадзе праконсула Рымскай імпэрыі ў 87-гадовым узросьце[4]. На месцы пакараньня сьмерцю пасьлядоўнікі сьвятога пабудавалі грабніцу васьмікутнай формы і супакоілі там астанкі сьвятога.

У 2011 годзе пры правядзеньні раскопак у Гераполісе (Турцыя, вобласьць Дэнізьлі) сярод руінаў старажытнага храма, італьянскімі археолягамі пад кіраўніцтвам Франчэска Андрыё было выяўленае пахаваньне Сьвятога апостала Піліпа. Пра тое, што дадзеная грабніца сапраўды належыць сьвятому Піліпу, кажа й яе ўладкаваньне, і пісьмёны, знойдзеныя на ёй.[5].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Піліп (апостал)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў