Віленскі вакзал (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 64: Радок 64:
== Галерэя ==
== Галерэя ==
<center><gallery caption="Старыя здымкі" widths=150 heights=150 perrow="4">
<center><gallery caption="Старыя здымкі" widths=150 heights=150 perrow="4">
Miensk Vilenski. Менск Віленскі (1871-1900) (2).jpg|да 1900
Miensk Vilenski, Pryvakzalny. Менск Віленскі, Прывакзальны (1871-1900) (2).jpg|да 1900
Miensk Vilenski. Менск Віленскі (1900).jpg|1904
Miensk Vilenski. Менск Віленскі (1900).jpg|1904
Miensk Vilenski. Менск Віленскі (1906).jpg|1906
Miensk Vilenski. Менск Віленскі (1906).jpg|1906

Вэрсія ад 23:17, 13 лістапада 2019

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Віленскі вакзал
Віленскі вакзал
Віленскі вакзал
Краіна Беларусь
Места Менск
Каардынаты 53°53′27.05″ пн. ш. 27°33′2.31″ у. д. / 53.8908472° пн. ш. 27.5506417° у. д. / 53.8908472; 27.5506417Каардынаты: 53°53′27.05″ пн. ш. 27°33′2.31″ у. д. / 53.8908472° пн. ш. 27.5506417° у. д. / 53.8908472; 27.5506417
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Дата заснаваньня XIX ст.
Стан не захаваўся
Віленскі вакзал на мапе Беларусі
Віленскі вакзал
Віленскі вакзал
Віленскі вакзал
Віленскі вакзал на Вікісховішчы

Віленскі вакзал[a] — помнік гісторыі 2-й паловы XIX ст. у Менску, назва сучаснага вакзалу Менск-Пасажырскі ў 1871—1928 роках. Твор архітэктуры мадэрну. Апроч Віленскага, у Менску існаваў яшчэ Берасьцейскі вакзал.

Гісторыя

Вакзал па перабудове, 1940

У 1871 року празь Менск прайшла лінія Маскоўска-Берасьцейскай, а ў 1873 — Лібаўска-Роменскай чыгункі.

Першы драўляны менскі вакзал збудавалі ў 1871—1874 роках, а ў 1890 року на ягоным месцы ўзьвялі новы, з чырвонай цэглы[1]. Над калеямі зрабілі жалезны пераходны мост, які праіснаваў да 1964 року[2]. На Прывакзальным пляцы з канцавым пунктам конкі разьбілі сквэр, а таксама істотна пашырылі вуліцы, што падыходзілі да вакзалу[3]. Ад 1905 року зь Віленскага вакзалу пачаўся рух цягнікоў у маляўнічыя прадмесьці Курасоўшчыну і Серабранку, дзе разьмяшчаліся лецішчы заможных менчукоў.

У 1939—1940 роках праводзілася рэканструкцыя вакзальнага комплексу (архітэктар Б. Рубаненка), у 1940 року да цэнтральнага будынка дабудавалі другі паверх (архітэктар І. Рачанік).

Адноўлены па вайне колішні Віленскі вакзал ушчэнт зьнішчылі ў 1991 року пры будаваньні галоўнага корпусу вакзалу Менск-Пасажырскі[4]. Да нашага часу ад старога вакзалу захаваўся толькі будынак чыгуначных касаў, узьведзены ў 1955 року (архітэктары С. Баткоўскі, Н. Шпігельман).

Архітэктура

Твор архітэктуры мадэрну. У цэнтры вакзальнага комплексу стаяў 1-павярховы корпус зальных памяшканьняў і дзьве 2-павярховыя вежы з высокімі шатрамі з шпілямі-франтонамі. На флянгах разьмяшчаліся яшчэ два крылы 2- і 1-павярховых карпусоў. Шматлікія ярусы аркавых парталаў, праёмаў, каскады карнізаў і профіляў, афарбаваных у белы колер, на фоне чырвонай цэглы надавалі архітэктуры будынка дэкаратыўнасьці ды стракатасьці[1].

Пасажырскі будынак станцыі меў даўжыню 22 сажні (46,86 м), шырыню 5,5 сажню (11,72 м)[5].

Галерэя

Першы начальнік

Першым начальнікам станцыі Менск Лібаўска-Роменскай чыгункі быў выпускнік Маскоўскага ўнівэрсытэту Васіль Скліфасоўскі, брат хірурга Мікалая Скліфасоўскага[5]

Заўвагі

  1. ^ Таксама Лібаўска-Роменскі вакзал ад Лібаўска-Роменскай чыгункі

Крыніцы

  1. ^ а б Беларусы: У 13 т.  Т. 2. — Менск, 1997. С. 343.
  2. ^ Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 206.
  3. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. С. 42.
  4. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 100.
  5. ^ а б Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 206.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Віленскі вакзал (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў