Фэнтэзі: розьніца паміж вэрсіямі
д новы ключ для Катэгорыя:Фэнтэзі: « » з дапамогай HotCat |
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл:Dobryna.jpg|right|thumb|210пкс|Чароўныя казкі і легенды, накшталт выратаваньня Дабрыняй Нікіцічам Забавы Пуцяцінай ад зьмея Гарыныча былі важнай сюжэтнай крыніцай для жанру фэнтэзі]] |
[[Файл:Dobryna.jpg|right|thumb|210пкс|Чароўныя казкі і легенды, накшталт выратаваньня Дабрыняй Нікіцічам Забавы Пуцяцінай ад зьмея Гарыныча былі важнай сюжэтнай крыніцай для жанру фэнтэзі]] |
||
'''Фэ́нтэзі''' (ад {{мова-en|fantasy|скарочана}} — фантазія) — [[жанр]] фантастычнай [[літаратура|літаратуры]], заснаваны на выкарыстаньні [[міталёгія|міталягічных]] і казачных матываў. У сучасным выглядзе сфармаваўся напачатку |
'''Фэ́нтэзі''' (ад {{мова-en|fantasy|скарочана}} — фантазія) — [[жанр]] фантастычнай [[літаратура|літаратуры]], заснаваны на выкарыстаньні [[міталёгія|міталягічных]] і казачных матываў. У сучасным выглядзе сфармаваўся напачатку XX стагодзьдзя. Агромністы ўплыў на фармаваньне сучаснага аблічча фэнтэзі аказаў [[Джон Рональд Руэл Толкін]]. |
||
Творы фэнтэзі часьцей за ўсё нагадваюць гісторыка-прыгодніцкі раман, дзеяньне якога адбываецца ў выдумленым сьвеце, блізкім да рэальнага [[Сярэднявечча]], героі якога сутыкаюцца з звышнатуральнымі зьявамі і істотамі. Збольшага фэнтэзі пабудавана на аснове архетыпічных сюжэтаў. Таксама існуе жанравы адменьнік, больш схільны да готыкі — [[цёмнае фэнтэзі]] ({{мова-en|Dark Fantasy|скарочана}}). |

Вэрсія ад 21:01, 10 лістапада 2019
Фэ́нтэзі (ад анг. fantasy — фантазія) — жанр фантастычнай літаратуры, заснаваны на выкарыстаньні міталягічных і казачных матываў. У сучасным выглядзе сфармаваўся напачатку XX стагодзьдзя. Агромністы ўплыў на фармаваньне сучаснага аблічча фэнтэзі аказаў Джон Рональд Руэл Толкін.
Творы фэнтэзі часьцей за ўсё нагадваюць гісторыка-прыгодніцкі раман, дзеяньне якога адбываецца ў выдумленым сьвеце, блізкім да рэальнага Сярэднявечча, героі якога сутыкаюцца з звышнатуральнымі зьявамі і істотамі. Збольшага фэнтэзі пабудавана на аснове архетыпічных сюжэтаў. Таксама існуе жанравы адменьнік, больш схільны да готыкі — цёмнае фэнтэзі (анг. Dark Fantasy).
У адрозьненьне ад навуковай фантастыкі, фэнтэзі не імкнецца тлумачыць сьвет, у якім адбываецца дзеяньне твору, з пункту гледжаньня навукі. Сам гэты сьвет існуе гіпатэтычна, часьцей яго месцазнаходжаньне адносна нашае рэчаіснасьці ніяк не агаворваецца: ці то гэта паралельны сьвет, ці то іншая плянэта, а яго фізычныя законы могуць адрозьнівацца ад зямных. У такім сьвеце можа быць рэальным існаваньне божышчаў, чарадзейства, мітычных істотаў (драконы, эльфы, гномы, тролі), зданяў і любых іншых фантастычных існасьцяў. Аднак, тым часам, прыныповае адрозьненьне цудаў фантастыкі ад іх казачных аналягаў у тым, што яны зьяўляюцца нормай апісваемага сьвету і дзейнічаюць сыстэмна, як законы прыроды.
Фэнтэзі — гэта таксама жанр кінэматографу, жывапісу, кампутарных і настольных гульняў. Падобная жанравая ўнівэрсальнасьць асабліва адрозьнівае кітайскае фэнтэзі з элемэнтамі ўсходніх адзінаборстваў.
Вонкавыя спасылкі
Фэнтэзі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў