Пракоп Вялікі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://pl.wikipedia.org/wiki/Prokop_Wielki?oldid=57225881
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 18:25, 10 кастрычніка 2019

Пракоп Голы
Prokop Holý
к. 138030 траўня 1434
Мянушка Пракоп Вялікі
Месца нараджэньня
Месца сьмерці пад Ліпанамі
Прыналежнасьць сьвятар
Званьне камандуючы гусіцкімі войскамі
Бітвы/войны Гусіцкія войны

Прако́п Го́лы (па-чэску: Prokop Holý), пазьней Вялі́кі (чэск. Prokop Veliký; к. 1380 — 30 траўня 1434, Ліпаны) — гусіцкі сьвятар, палітычны дзяяч, па сьмерці Яна Жыжкі кіраўнік гусіцкіх войскаў.

Жыцьцяпіс

Паходзіў зь мяшчанскай сям’і. Па сьмерці бацькі ім апекаваўся стрый Генрых Пуш з Цах — адзін з найзаможнейшых чэскіх патрыцыяў, дзяржаўца замку Енштэйн, дзе прайшло Пракопава дзяцінства. Стрый забясьпечыў яму выхаваньне і даў магчымасьць падарожнічаць па Гішпаніі, Францыі, Італіі і ў Ерусалім. Вярнуўшыся на радзіму, пасьвячоны ў капланы.

Неўзабаве прыняў гусіцтва. У 1421 року патрапіў за гэта ў вязьніцу. З выбухам гусіцкай рэвалюцыі (г. зв. I дэфэнэстрацыя) далучыўся да Яна Жыжкі ў Пільзені, а пасьля пераехаў у Табар. Спачатку трымаўся пікардзкіх поглядаў, з 1420 заняў памяркоўнейшую пазыцыю.

Па сьмерці Яна Жыжкі ўзначаліў даводзтва войскам. З 1426 лічыўся найважнейшым палітыкам табарытаў і лідэрам духоўнага руху. У 1427 выцясьніў з Маравіі Альбрэхта Аўстрыйскага і спустошыў аўстрыйскія землі да Дунаю, а пасьля разам зь іншым гусіцкім гетманам Пракопам Малым — і Сылезію. Здабыўшы верх над памяркоўнымі гусітамі і авалодаўшы Прагаю, Пракоп Вялікі яшчэ раз разьбіў немцаў і спустошыў Сылезію, Маравію і Вугоршчыну да Прэсбургу, а ў 1429 і 1430 роках — Майсэн, Франконію і Ніжнюю Баварыю.

Посьпехі гусітаў у Чэхіі змусілі каталіцкія дзяржавы пачаць перамовы. У 1433 року Пракоп Голы ўзначаліў гусіцкую дэлегацыю на Базэльскім саборы. У 1434 вярнуўся на пасаду галоўнакамандуючага. Загінуў у бітве пад Ліпанамі, дзе табарыты супрацьстаялі зьвязу памяркоўнага гусіцкага крыла ўтраквістаў з каталікамі.

Мянушка «Голы» паходзіць ад таго факту, што ў адрозьненьне ад іншых гусіцкіх сьвятароў галіў бараду.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Пракоп Вялікісховішча мультымэдыйных матэрыялаў