Восеньскае раўнадзенства: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
Радок 80: Радок 80:


[[Катэгорыя:Падзеі верасьня]]
[[Катэгорыя:Падзеі верасьня]]
[[Катэгорыя:Каляндар]]

Вэрсія ад 19:31, 25 верасьня 2019

Асвятленьне Зямлі Сонцам у дзень раўнадзенства

Восеньскае раўнадзенства — гэта момант, калі Сонца перасякае нябесны экватар, кіруючыся на поўдзень. З-за розьніцы паміж каляндарным і трапічным годам верасьнёўскае раўнадзенства можа адбыцца ў любы час з 21 па 24 верасьня.

У дзень раўнадзенства Сонца, калі глядзець з экватару, узыходзіць на ўсход і заходзіць на захад. Перад раўнадзенствам на поўдні Сонца устае і садзіцца паўночней, а затым яно уздымаецца і садзіцца паўднёвей.

Восеньскае раўнадзенства можа быть прынятае, каб адзначаць канец лета і пачатак восені ў Паўночным паўшар’і, і канец зімы і пачтак вясны (вясновае раўнадзенства) ў Паўднёвым паўшар’і.[1]

Расклад восеньскіх раўнадзенстваў

Глядзіце таксама: Трапічны год

Верасьнёўскае раўнадзенства — гэта адзін момант часу, звычайна выкарыстоўваецца для вызначэньня працягласьці трапічнага году.

Дата і час верасьнёўскіх раўнадзенстваў,[2] якія адбудуцца ў пэрыяд 2014—2024 гг. (УЧ):

Date time
2014-09-23 02:29
2015-09-23 08:21
2016-09-22 14:21
2017-09-22 20:02
2018-09-23 01:54
2019-09-23 07:50
2020-09-22 13:30
2021-09-22 19:21
2022-09-23 01:03
2023-09-23 06:49
2024-09-22 12:43

Сузор’е

Кропка, дзе Сонца перасякае нябесны экватар на поўдні, называецца першай кропкай Шаляў, аднак з-за працэсу апярэджваньня раўнадзенстваў гэтая кропка зрушылася ў сузор’е Дзевы. Верасьнёўскае раўнадзенства, якое перайшло з Шаляў у Дзеву ў −729 годзе, пяройдзе ў сузор’е Ільва ў 2439 годзе.

У культуры

Календары

Верасьнёўскае раўнадзенства пазначана як першы дзень у французкім рэспубліканскім календары.

Узгадкі ў розных культурах сьвету

Заходняя Азія
  • Восеньскае раўнадзенства на поўдні адзначаюць як першы дзень Мэхара або Шаляў у іранскім календары. Гэта адзін з іранскіх фэстываляў шчодрасьці і любові ў Зараастрызме.
Усходняя Азія
  • Сьвята сярэдзіны восені адзначаецца з 15 дня 8 луннага месяцу, часта каля дня восеньскага раўнадзенства, і зьяўляецца афіцыйным сьвятам у матэрыковым Кітаі, Ганконге, Тайване і іншых краінах са значнай кітайскай меншасьцю. Паколькі лунны каляндар не сынхронен з грыгарыянскім, то гэтая дата можа знаходзіцца дзе заўгодна ў пэрыяд з сярэдзіны верасьня па пачатака кастрычніка.
  • У Карэі гэты дзень знаходзіцца блізка да дня сьвята ўраджаю, якое сьвяткуецца на працягу трох дзён.
  • У Японіі дзень восеньскага раўнадзенства зьяўляецца выходным днём. Хіган (お彼岸) — буддыйскае сьвята, якое адзначаецца толькі японскімі сектамі падчас вясновага і восеньскага раўнадзенстваў.
Эўропа
  • Восеньскае раўнадзенства было «днём Новага году» ў французкім рэспубліканскім календары, які выкарыстоўваўся з 1793 па 1805 гг. Калі была абвешчаная Першая рэспубліка Францыі, а 21 верасьня 1792 г. была скасаваная французкая манархія, такім чынам дзень восеньскага раўнадзенства стаў першым днём «рэспубліканскай эры» ў Францыі. Пачатак кожнага году павінен вызначацца астранамічнымі вылічэньнямі, якія вынікаюць сапраўднаму Сонцу, а не сярэдняму Сонцу.
  • Традыцыйнае сьвята ўраджаю ў Злучаным Каралеўстве сьвяткуецца ў нядзелю ў поўню, бліжэй да верасьнёўскага раўнадзенства.
  • Дажынкі — земляробчае сьвята ў шматлікіх славянскіх народаў, па часе правядзеньня часта супадае з днём восеньскага раўнадзенства. Сьвята вядомае з дахрысьціянскіх часоў.
  • Багач — сьвята ўраджаю, якое сьвяткуецца беларусамі, ўкраінцамі і некаторымі іншымі славянскімі народамі, вядомае з дахрысьціянсках часоў, па часе супадае з днём верасьнёўскага раўнадзенства.

Глядзіце таксама

Крыніцы