Кахоўка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{Горад |Назва = Кахоўка |Назва ў родным склоне = Кахоўкі |герб = Kahovka COA.gif |Краіны = ...
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 19:22, 14 траўня 2008

Шаблён:Горад

Кахо́ўка (па-ўкраінску: Каховка, у мінулым Іслам-Кермэн) — места абласнога значэньня ў Херсонскай вобласьці Ўкраіны, адміністратыўны цэнтар Кахоўскага раёну.

Геаграфія

Разьмешчана на левым беразе [Дняпро|Дняпра]] за 90 кілямэтраў ад абласнога цэнтру й 10 кілямэтраў ад аднайменнай чыгуначнай станцыі на маршруце Херсон — Нававэсэла Запароскай вобласьці.

Гісторыя

Заснаваная ў 1492 року крымскім ханам Мэнглі I Гірэем як фартэцыя Іслам-Кермэн (Шаблён:Lang-crh3; Шаблён:Lang-ota, İslâm Kirmân). Гэтая назва перакладаецца як ісламская фартэцыя.

У 1791 року з удзелам палкоўніка Л. М. Кулікоўскага ўзьнікла сучасная Кахоўка, яна была названая ў гонар вядомых расейскіх вайсковых братоў Мікалая ды Васіля Кахоўскіх. Яны ператварылі паселішча ў вядомае гандлёвае мястэчка, чаму вельмі спрыяла ягонае выгаднае геаографічне становішча на перакрыжаваньні гандлёвых шляхоў, каля некалі вядомаго Гаванскага перавозу праз Дняпро.

Эканоміка

Кахоўка сёньня — адзін з прамысловых цэнтраў Херсоншчыны. Лідэрам прамысловага вырабніцтва зьяўляецца акцыянэрнае таварыства «Кахоўскі завод электразварнага абсталяваньня». Завод выпускае сучасную электразварную тэхніку, якая пастаўляецца ў амаль 80 країнаў сьвету. Вялікім попытам карыстаюцца электрамасьляныя абагравальнікі, якія выпускае завод.

Культура

З 1992 року Кахоўка зрабілася сталіцай міжнароднага фэстывалю «Таўрыйскія гульні» — сама вядомага музычнага фэстывалю ўва Украіне. Крэда фэстывалю — жывы гук ды найлепшая сцэна. За 12 рокаў на ёй выступіла 170 вядомых выканаўцаў з 16 краінаў сьвету.