Джон Болтан: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jim (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Jim (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 34: Радок 34:
}}
}}
{{Цёзкі}}
{{Цёзкі}}
'''Джон Ро́бэрт Бо́лтан''' ({{мова-en|John Robert Bolton}}; {{нар.}} 20 лістапада 1948 году ў [[Балтымар]]ы, штат [[Мэрылэнд]], [[ЗША]]) — дыплямат і юрыст, 9 красавіка 2018 году прызначаны на пасаду дарадцы прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы пасьля звальненьня папярэдняга дарадцы [[Гербэрт МакМастэр|Гербэрта МакМастэра]].
'''Джон Ро́бэрт Бо́лтан''' ({{мова-en|John Robert Bolton}}; {{нар.}} 20 лістапада 1948 году ў [[Балтымар]]ы, штат [[Мэрылэнд]], [[ЗША]]) — дыплямат і юрыст, 9 красавіка 2018 году прызначаны на пасаду дарадцы прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы пасьля звальненьня папярэдняга дарадцы [[Гербэрт МакМастэр|Гербэрта МакМастэра]]. 10 верасня звольнены з пасады <ref>{{Навіна|аўтар=tut.by|загаловак=Трамп уволил своего советника по нацбезопасности Болтона, который недавно встречался с Лукашенко|спасылка=https://news.tut.by/world/653001.html|выдавец=[[tut.by]]|дата публікацыі=10 верасня 2019}}</ref>.


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Вэрсія ад 13:45, 13 верасьня 2019

Джон Болтан
дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы
9 красавіка 2018 году — 10 верасня 2019 году
Прэзыдэнт: Дональд Трамп
Папярэднік: Гербэрт МакМастэр
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 лістапада 1948 (75 гадоў)
Партыя: Рэспубліканская партыя ЗША
Адукацыя: юрыдычны факультэт Ельскага ўнівэрсытэту
Узнагароды:
Імянная агнястрэльная зброя
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Болтан (неадназначнасьць).

Джон Ро́бэрт Бо́лтан (па-ангельску: John Robert Bolton; нар. 20 лістапада 1948 году ў Балтымары, штат Мэрылэнд, ЗША) — дыплямат і юрыст, 9 красавіка 2018 году прызначаны на пасаду дарадцы прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы пасьля звальненьня папярэдняга дарадцы Гербэрта МакМастэра. 10 верасня звольнены з пасады [1].

Біяграфія

Скончыў юрыдычны факультэт Ельскага ўнівэрсытэту. Кар’ера ва ўрадзе ЗША пачалася з працы ў якасьці памочніка дзяржсакратара па справах міжнародных арганізацыяў у часы кіраваньня прэзыдэнта Рональда Рэйгана. У адміністрацыі Джорджа Буша займаў пасаду намесьніка дзяржсакратара (Коліна Паўэла). Калі пасаду дзяржсакратара заняла Кандаліза Райс, прэзыдэнт Буш намінаваў Джона Болтана на пасаду прадстаўніка ЗША ў ААН. Аднак Кангрэс адхіліў намінаваньне, і прэзыдэнт Буш ў жніўні 2005 году, выкарстаўшы дазволены заканадаўствам крок, прызначыў Болтана прадстаўніком ЗША ў ААН самастойна, пад час перапынку паміж сэсіямі Кангрэсу.

У лютым 2017 году Болтан быў адным з чатырох прэтэндэнтаў на пасаду дарадцы прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы, але быў прызначаны Гербэрт Макмастэр. Болтан стаў дарадцам толькі ў сакавіку 2018 году.

Палітычныя погляды

Джон Болтан лічыцца нэакансэрватарам і так званым «ястрабам». Зьяўляецца прыхільнікам выхаду ЗША зь «ядзернага пагадненьня» з Іранам і папярэдняга ўдару па ядзерных аб’ектах у Паўночнай Карэі. Таксама выказваецца супраць вываду амэрыканскіх войскаў з Сырыі. Скептычна адносіцца да міжнародных арганізацыяў, у тым ліку ААН.

Беларусь

29 жніўня 2019 году ў менскім Палацы незалежнасьці дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Болтан прапанаваў перамовіць пра рэгіянальную бясьпеку і сярод «пытаньняў, якія вельмі цікавяць ЗША», назваў «нераспаўсюд зброі», зьвязаны «з краінамі, якія геаграфічна знаходзяцца далёка адсюль, але яны таксама ўплываюць на сытуацыю тут»[2]. Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей пасьля сустрэчы з Болтанам заявіў, што мэтай дарадцы прэзыдэнта ЗША было азнаямленьне з поглядам кіраўніцтва Беларусі на тлеючыя канфлікты ў рэгіёне «з улікам таго, што ня ўсё спакойна» ў сувязі «з праблематыкай тэрарызму»[3].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Джон Болтансховішча мультымэдыйных матэрыялаў