Шавэрма: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
W (гутаркі | унёсак)
Радок 29: Радок 29:
* У [[Францыя|Францыі]] гэтую страву называюць ''кябаб'' ({{Мова-fr|le kebab|скарочана}}) або ''шаварма'' ({{Мова-fr|chawarma|скарочана}}).
* У [[Францыя|Францыі]] гэтую страву называюць ''кябаб'' ({{Мова-fr|le kebab|скарочана}}) або ''шаварма'' ({{Мова-fr|chawarma|скарочана}}).
* У [[Чэхія|Чэхіі]] для гэтай стравы выкарыстоўваецца назва ''гірас'', якая мае грэцкае паходжаньне
* У [[Чэхія|Чэхіі]] для гэтай стравы выкарыстоўваецца назва ''гірас'', якая мае грэцкае паходжаньне

== Беларусь ==
На 2019 год у сталіцы Беларусі налічвалася прынамсі 66 страўняў, дзе падавалі шавэрму, у тым ліку беларускамоўная «Кропка» ў [[Першамайскі раён (Менск)|Пермашайскім раёне]] па вуліцы Талбухіна, д. 6<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Усе рэстараны Менска, што дастаўляюць шаўрму (66)|спасылка=https://www.menu.by/by/minsk/delivery/restaurant/type/shawarma.html?status=all&sort=default|выдавец=ТАА «Мэнюбай»|дата публікацыі=2019|дата доступу=8 верасьня 2019}}</ref> (каля станцыі мэтро Парк Чалюскінцаў). У 5 абласных цэнтрах працавала прынамсі 50 адпаведных страўняў: 10 у [[Берасьце|Берасьці]]<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Усе рэстараны Берасьця, што дастаўляюць шаўрму (10)|спасылка=https://www.menu.by/by/brest/delivery/restaurant/type/shawarma.html?status=all&sort=default|выдавец=ТАА «Мэнюбай»|дата публікацыі=2019|дата доступу=8 верасьня 2019}}</ref>, 15 у Віцебску<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Усе рэстараны Віцебска, што дастаўляюць шаўрму (15)|спасылка=https://www.menu.by/by/vitebsk/delivery/restaurant/type/shawarma.html?status=all&sort=default|выдавец=ТАА «Мэнюбай»|дата публікацыі=2019|дата доступу=8 верасьня 2019}}</ref>, 5 у [[Горадня|Горадні]]<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Усе рэстараны Горадні, што дастаўляюць шаўрму (5)|спасылка=https://www.menu.by/by/grodno/delivery/restaurant/type/shawarma.html?status=all&sort=default|выдавец=ТАА «Мэнюбай»|дата публікацыі=2019|дата доступу=8 верасьня 2019}}</ref>, 12 у Гомелі<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Усе рэстараны Гомеля, што дастаўляюць шаўрму (12)|спасылка=https://www.menu.by/by/gomel/delivery/restaurant/type/shawarma.html?status=all&sort=default|выдавец=ТАА «Мэнюбай»|дата публікацыі=2019|дата доступу=8 верасьня 2019}}</ref> і 8 у Магілёве<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Усе рэстараны Магілёва, што дастаўляюць шаўрму (8)|спасылка=https://www.menu.by/by/mogilev/delivery/restaurant/type/shawarma.html?status=all&sort=default|выдавец=ТАА «Мэнюбай»|дата публікацыі=2019|дата доступу=8 верасьня 2019}}</ref>.


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 11:04, 8 верасьня 2019

Гатовая шавэрма

Шавэ́рма (па-арабску: شاورما‎, па-габрэйску: שווארמה, ад турэц. çevirme), таксама данэ́р-кяба́б (па-турэцку: döner kebab) — блізкаўсходняя страва арабскага[1][2] паходжаньня зь піты або лавашу, начыненага рубаным смажаным мясам (бараніна, ялавічына, індычына або кураціна; у Эўропе таксама можа быць сьвініна) з даданьнем прыправаў, соўсаў і салаты зь сьвежай гародніны. Спажываецца без выкарыстаньня сталовых прыладаў.

У апошнія 2—3 дзесяцігодзьдзі шавэрма шырока распаўсюдзілася ў Эўропе, у тым ліку й Беларусі, празь мігрантаў з Блізкага Ўсходу.

Прыгатаваньне

Прыгатаваньне мяса на ражне

Для шавэрмы выбіраецца мяса: бараніна, індычына, ялавічына, кураціна. Мяса падсмажвуюць паводле спэцыяльнай тэхналёгіі ў прызначаных для гэтага вэртыкальных грылях. Выразка нанізваецца на вэртыкальна разьмешчаны ражон, які круціцца вакол сваёй восі і награвальных элемэнтаў, якія знаходзяцца ўздоўж ражна. У меру падсмажваньня мяса яго зразаюць з дапамогаю доўгага нажа тонкімі шматочкамі.

Разам зь мясам у начыньне лавашу або піты дадаюць соўс ды гародніну (таматы, капусту й агуркі).

Назвы ў розных мясцовасьцях

  • У Азэрбайджане шавэрмаю называюць страву зь белым кісла-салодкім соўсам і ў лавашы, у той час як традыцыйная шавэрма называецца «дзёнэр-кябаб» або просто «дзёнэр» (азэрб. dönər).
  • У Альжыры шавэрма называецца дэнэ́р.
  • У Армэніі гэтая страва называецца карсы-харавац (шашлык па-карску). Шашлык па-карску ўяўляе зь сябе вялікі шматок мяса на ражне, зь якога па меры прыгатаваньня зразаюць шматочкі і загортваюць іх у псацах (тонкі прэсны ліставы «лаваш»).
  • У Баўгарыі выкарыстоўваецца назва дзюнэр.
  • У Бэльгіі выкарыстоўваецца назва піта-дзюрум (франц. pita durum) або проста durum (ад турэцкага dürüm — загорнуты), калі начыньне загорнутае ў тонкі лаваш, або проста піта (франц. pita), калі начыньне кладзецца ў палову піты.
  • У Вялікай Брытаніі называюць скарочана «кебаб» ад турэцкага döner kebab.
  • У Грэцыі ды на Крыце мяса, прыгатаванае на вэртыкальным ражне, называецца гірас, а начыненая гэтым мясам піта — гірас піта.
  • У Ізраілі для гэтай жа стравы выкарыстоўваецца назва шава́рма[3], але ў звычайным напісаньні іўрытам (іўр. שווארמה) шырока пашыранае прачытаньне «шва́рма»; ізраільскія арабы вымаўляюць яго як шуа́рма. Падаецца ў піце або ў тонкім лавашы — лафэ. Карэнныя ерусалімцы называюць лафу «аштану́р».
  • У Іране страву называюць «турэцкім кябабам» (пэрс. کباب ترکی‎ kabāb-e torki).
  • У Казахстане прадаецца і шавэрма, і розныя данэры (данэр-кябаб, данэр-дурум).
  • Лібанская назва для шавэрмы — куба.
  • У Нямеччыне выкарыстоўваецца назва «дзёнэр-кябаб» (ням. dönerkebab) або просто дзёнэр. Таксама ёсьць адмена дзюрум (ад турэцкага dürüm — загорнуты), калі начыньне загорнутае ў тонкі лаваш.
  • У Польшчы выкарыстоўваецца назва кэ́баб (ад ням. Dönerkebab) з папраўкаю на польскі націск.
  • У Расеі: шавэрма, шаурма або дзёнэр.
  • У Румыніі ўжываецца назва шаорма або шоорма.
  • Ва Ўзбэкістане ўжываецца назва турк-кабоб або донар, рэдка шаурма. Аднак загорнутая ў лаваш страва называецца часта проста «лаваш», а «турк-кабоб» азначае прыгатаваная ў тонкім хлябцы, як піта. «Донар» падаецца як асобная другая страва з гарнірам.
  • У Францыі гэтую страву называюць кябаб (франц. le kebab) або шаварма (франц. chawarma).
  • У Чэхіі для гэтай стравы выкарыстоўваецца назва гірас, якая мае грэцкае паходжаньне

Беларусь

На 2019 год у сталіцы Беларусі налічвалася прынамсі 66 страўняў, дзе падавалі шавэрму, у тым ліку беларускамоўная «Кропка» ў Пермашайскім раёне па вуліцы Талбухіна, д. 6[4] (каля станцыі мэтро Парк Чалюскінцаў). У 5 абласных цэнтрах працавала прынамсі 50 адпаведных страўняў: 10 у Берасьці[5], 15 у Віцебску[6], 5 у Горадні[7], 12 у Гомелі[8] і 8 у Магілёве[9].

Крыніцы

  1. ^  III, John La Boone Around the World of Food: Adventures in Culinary History. — iUniverse, 2006-03-01. — ISBN 9780595389681
  2. ^  Mattar, Philip Encyclopedia of the Modern Middle East & North Africa: D-K. — Macmillan Reference USA, 2004. — ISBN 9780028657714
  3. ^ http://www.israel-travel-tips.com/en/14/Israel%20Travel/Israeli%20Street%20Foods
  4. ^ Усе рэстараны Менска, што дастаўляюць шаўрму (66) // ТАА «Мэнюбай», 2019 г. Праверана 8 верасьня 2019 г.
  5. ^ Усе рэстараны Берасьця, што дастаўляюць шаўрму (10) // ТАА «Мэнюбай», 2019 г. Праверана 8 верасьня 2019 г.
  6. ^ Усе рэстараны Віцебска, што дастаўляюць шаўрму (15) // ТАА «Мэнюбай», 2019 г. Праверана 8 верасьня 2019 г.
  7. ^ Усе рэстараны Горадні, што дастаўляюць шаўрму (5) // ТАА «Мэнюбай», 2019 г. Праверана 8 верасьня 2019 г.
  8. ^ Усе рэстараны Гомеля, што дастаўляюць шаўрму (12) // ТАА «Мэнюбай», 2019 г. Праверана 8 верасьня 2019 г.
  9. ^ Усе рэстараны Магілёва, што дастаўляюць шаўрму (8) // ТАА «Мэнюбай», 2019 г. Праверана 8 верасьня 2019 г.

Вонкавыя спасылкі

Шавэрмасховішча мультымэдыйных матэрыялаў