Дамінік Грушаўскі: розьніца паміж вэрсіямі
афармленьне |
шаблён-картка |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Герарх}} |
|||
'''Дамінік Грушаўскі''' ({{Мова-sk|Dominik Hrušovský}}; |
'''Дамінік Грушаўскі''' ({{Мова-sk|Dominik Hrušovský}}; 1 чэрвеня 1926, [[Вялікая Маня]], [[раён Новэ Замкі]], [[Нітранскі край]], [[Славаччына]] — 27 ліпеня 2016, [[Нітра]], [[Славаччына]]) — рымска-каталіцкі й славацкі грамадзка-культурны дзеяч. |
||
== Дзяцінства й адукацыя == |
== Дзяцінства й адукацыя == |
||
Радок 5: | Радок 6: | ||
== Ксёндз == |
== Ксёндз == |
||
Стаў сьвятаром |
Стаў сьвятаром 23 сьнежня 1950 у Рыме. Празь немагчымасьць вярнуцца ў Славаччыну служыў у паўночнаіталійскай дыяцэзіі Бэлюна, напачатку як каплян у парафіі П’евэ дзі Альпага (кастрычнік [[1951]]-сьнежань [[1953]]), пасьля як пробашч парафіі Гойма дзі Цольда (сьнежань 1953 — жнівень 1955). Ад 1955 прафэсар Папескае рэгіянальнае духоўнае сэмінарыі ў [[Вітэрба|Вітэрбе]], выкладаў філязофію (1955—1959) і дагматыку ([[1959]]—[[1962]]). |
||
У [[1947]]—[[1962]] быў адным з заснавальнікаў славацкае службы [[Радыё Ватыкану]]. У [[1962]]—[[1966]] кіраўнік Славацкай каталіцкай місіі ў [[Парыж]]ы ў якасьці адміністратара славакаў [[Парыская архідыяцэзія|Парыскае архідыяцэзіі]]. На францускім радыё штотыдзень выпускаў перадачы, у якіх знаёміў славакаў з культурнымі й рэлігійнымі асаблівасьцямі краіны. У [[1966]]—[[1992]] супрацоўнічаў з [[Славацкае таварыства сьвятых Кірыла й Мяфодзя|Славацкім таварыствам сьвятых Кірыла й Мяфодзя]] ў Рыме. У ліпені 1966-сакавіку 1973 рэдактар часопісу «[[Hlasy z Ríma]]». [[1 сакавіка]] [[1973]]-[[31 сьнежня]] [[1992]] старшыня таварыства. [[17 чэрвеня]] [[1975]]-[[31 сьнежня]] [[1992]] апостальскі адміністратар славакаў замежжа. [[8 лістапада]] [[1981]] сустракаў у таварыстве папы [[Ян Павал II|Яна Паўла ІІ]], які прыехаў сюды, каб наведаць адзін з цэнтраў шанаваньня Кірыла й Мяфодзя — [[патрон]]аў [[Эўропа|Эўропы]]. [[18 сьнежня]] [[1982]] менаваны на біскупа [[Тубія|Тубіі]], высьвечаны на біскупа [[6 студзеня]] [[1983]] у [[Базыліка сьвятога Пятра (Ватыкан)|Базыліцы сьв. Пятра]] ў Рыме. Увесь гэты час ізноў супрацоўнічаў на Радыё Ватыкану. |

Радок 40: | Радок 41: | ||
* [http://nunciature.catholic.by/by/nunciature.htm Інфармацыя на афіцыйным сайце Апостальскае нунцыятуры ў Беларусі] |
* [http://nunciature.catholic.by/by/nunciature.htm Інфармацыя на афіцыйным сайце Апостальскае нунцыятуры ў Беларусі] |
||
* [http://www.catholic-hierarchy.org/bishop/bhrus.html Інфармацыя на сайце «Каталіцкая герархія»] |
* [http://www.catholic-hierarchy.org/bishop/bhrus.html Інфармацыя на сайце «Каталіцкая герархія»] |
||
* [http://krynica.info/be/2016/07/28/pamjor-byly-apostalski-nuncyjj-u-belarusi-daminik-grushouski Інфармацыя пра сьмерць на сайце |
* [http://krynica.info/be/2016/07/28/pamjor-byly-apostalski-nuncyjj-u-belarusi-daminik-grushouski Інфармацыя пра сьмерць на сайце «Крыніца.info»] |
||
{{Бібліяінфармацыя}} |
|||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Грушоўскі, Дамінік}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Грушоўскі, Дамінік}} |
Вэрсія ад 15:31, 14 жніўня 2019
Дамінік Грушаўскі | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, архібіскуп, нунцы, каталіцкі біскуп |
Нарадзіўся | 1 чэрвеня 1926[1] |
Памёр | 27 ліпеня 2016 (90 гадоў) |
Узнагароды | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дамінік Грушаўскі (па-славацку: Dominik Hrušovský; 1 чэрвеня 1926, Вялікая Маня, раён Новэ Замкі, Нітранскі край, Славаччына — 27 ліпеня 2016, Нітра, Славаччына) — рымска-каталіцкі й славацкі грамадзка-культурны дзеяч.
Дзяцінства й адукацыя
Сын Томаша й Марыі Гудэцавай, брат Яна, Бэнэдыкта й Эмануэля. У 1932—1937 гадах навучаўся ў пачатковай школе, у 1937—1938 гадах у гімназіі ў Златых Мораўцах, у 1938—1945 гадах у гімназіі ў Шуранах. У 1945 годзе паступіў на Рымска-каталіцкі кірыла-мяфодзеўскі факультэт у Славацкім унівэрсытэце. У 1946 годзе накіраваны навучацца ў Рым, дзе навучаўся ў Папескім калегіюме сьв. Яна Непамука, Папескім Лятэранскім унівэрсытэце. У 1946—1947 гадах вывучаў філязофію, у 1947—1951 гадах тэалёгію. 19 чэрвеня 1951 году атрымаў ступень доктара тэалёгіі. У 1954—1955 гадах скончыў 5-ы факультэт тэалягічнага факультэту.
Ксёндз
Стаў сьвятаром 23 сьнежня 1950 у Рыме. Празь немагчымасьць вярнуцца ў Славаччыну служыў у паўночнаіталійскай дыяцэзіі Бэлюна, напачатку як каплян у парафіі П’евэ дзі Альпага (кастрычнік 1951-сьнежань 1953), пасьля як пробашч парафіі Гойма дзі Цольда (сьнежань 1953 — жнівень 1955). Ад 1955 прафэсар Папескае рэгіянальнае духоўнае сэмінарыі ў Вітэрбе, выкладаў філязофію (1955—1959) і дагматыку (1959—1962).
У 1947—1962 быў адным з заснавальнікаў славацкае службы Радыё Ватыкану. У 1962—1966 кіраўнік Славацкай каталіцкай місіі ў Парыжы ў якасьці адміністратара славакаў Парыскае архідыяцэзіі. На францускім радыё штотыдзень выпускаў перадачы, у якіх знаёміў славакаў з культурнымі й рэлігійнымі асаблівасьцямі краіны. У 1966—1992 супрацоўнічаў з Славацкім таварыствам сьвятых Кірыла й Мяфодзя ў Рыме. У ліпені 1966-сакавіку 1973 рэдактар часопісу «Hlasy z Ríma». 1 сакавіка 1973-31 сьнежня 1992 старшыня таварыства. 17 чэрвеня 1975-31 сьнежня 1992 апостальскі адміністратар славакаў замежжа. 8 лістапада 1981 сустракаў у таварыстве папы Яна Паўла ІІ, які прыехаў сюды, каб наведаць адзін з цэнтраў шанаваньня Кірыла й Мяфодзя — патронаў Эўропы. 18 сьнежня 1982 менаваны на біскупа Тубіі, высьвечаны на біскупа 6 студзеня 1983 у Базыліцы сьв. Пятра ў Рыме. Увесь гэты час ізноў супрацоўнічаў на Радыё Ватыкану.
У 1992 вярнуўся ў Славаччыну. 24 верасьня 1992 прызначаны дапаможным біскупам Браціслаўска-Трнаўскае архідыяцэзіі, 17 сьнежня 1992 яе генэральным вікарыем. У 1993-27 ліпеня 1995 генэральны сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Славаччыны, да 15 красавіка 1996 выконваў функцыі старшыні камісіі Канфэрэнцыі па справах славацкае дыяспары. У 1995—1996 сябар Папескае рады па духоўных справах мігрантаў і ўцекачоў.
15 красавіка 1996 прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусь, даверчыя граматы ўручыў 22 траўня 1996. 28 ліпеня 2001 пакінуў гэтую пасаду.
Пераклаў шмат рэлігійных тэкстаў на славацкую мову. Друкаваўся ў часопісах: «Diakonia-Slovenský kňaz», «Hlasy z Ríma», «Jednota», «Kanadský Slovák», «Katolícke noviny», «Magnifikat», «Most», «Slovák v Amerike», «Slovenské hlasy z Ríma», «Verbum».
Узнагароды
- папескі каморнік (3 сьнежня 1970);
- папескі прэлят (1 чэрвеня 1976);
- ганаровы старшыня Сусьветнага кангрэсу Славакаў;
- Doctor utriusque iuris honoris causa (30 чэрвеня 1983, Каламэт Коледж, Гэманд, Індыяна, ЗША);
- Дзяржаўная прэмія Славацкае Рэспублікі (18 сьнежня 1991 як старшыні Славацкага таварыства сьвятых Кірыла й Мяфодзя) і г. д.
Папярэднік Ота Вюст |
Тытулярныя біскупы Тубіі 1982—2016 |
Наступнік ? |
Папярэднік Агастына Маркета |
Апостальскія нунцыі ў Беларусі 1996—2001 |
Наступнік Іван Юркавіч |