Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
абнаўленьне зьвестак
Радок 14: Радок 14:
|колькасьць = 15 000<ref name="diaspora.svoboda.org.ua">[http://www.diaspora.svoboda.org.ua/pro_partiyu/istoriya/ Всеукраїнське об’єднання «Свобода» — Історія]{{ref-uk}}</ref>
|колькасьць = 15 000<ref name="diaspora.svoboda.org.ua">[http://www.diaspora.svoboda.org.ua/pro_partiyu/istoriya/ Всеукраїнське об’єднання «Свобода» — Історія]{{ref-uk}}</ref>
|назва парлямэнту = [[Вярхоўная Рада Ўкраіны|Вярхоўная Рада]]
|назва парлямэнту = [[Вярхоўная Рада Ўкраіны|Вярхоўная Рада]]
|дэпутатаў у парлямэнце = {{Партыя месца|7|450|hex=#FFD700}}
|дэпутатаў у парлямэнце = {{Партыя месца|1|450|hex=#FFD700}}
|назва мясцовых саветаў = абласныя рады
|назва мясцовых саветаў = абласныя рады
|дэпутатаў у мясцовых саветах = {{Партыя месца|134|3040|hex=#FFD700}}
|дэпутатаў у мясцовых саветах = {{Партыя месца|134|3040|hex=#FFD700}}

Вэрсія ад 13:48, 11 жніўня 2019

Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»
па-ўкраінску: Всеукраїнське об`єднання «Свобода»
Лідэр партыі Алег Цягнібок
Дата заснаваньня 1991/1995
Штаб-кватэра Вуліца Багдана Хмяльніцкага 59-в, Кіеў, Украіна
Саюзьнікі і блёкі Эўрапейскі нацыянальны фронт
Ідэалёгія нацыяналізм
Колькасьць 15 000[1]
Колькасьць дэпутатаў
· Вярхоўная Рада
1 / 450
· абласныя рады
134 / 3040
Орган партыйнага друку Газэта Всеукраїнське об'єднання «Свобода»
Дэвіз Мы ў сваёй, Богам дадзенай краіне!
Ми у своїй, Богом даній країні!
Афіцыйны сайт svoboda.org.ua

Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода» (па-ўкраінску: Аўдыё Всеукраїнське об`єднання «Свобода» ) — палітычная партыя сучаснай Украіны. Дзейнічае з 1991 году, афіцыйна зарэгістраваная міністэрствам юстыцыі Ўкраіны ў 1995 годзе[2]. Папярэдняя назва — «сацыял-нацыянальная партыя Ўкраіны». Лідэр партыі — Алег Цягнібок.

Гісторыя

Заснаваньне

Сацыял-нацыянальная партыя Ўкраіны

Партыя заснаваная 13 кастрычніка 1991 пад назвай «сацыял-нацыянальная партыя Ўкраіны» прадстаўнікамі грамадзкай арганізацыі вэтэранаў Аўганістану, моладзевай арганізацыяй «Спадчына» (пад кіраўніцтвам Андрэя Парубія), Брацтва студэнтаў гораду Львова (пад кіраўніцтвам Алега Цягнібока) і «Варты Руху» (пад кіраўніцтвам Яраслава Андрушківа і Юрыя Крываручкі). Старшынём партыі быў абраны Яраслаў Андрушкіў.

Сацыял-Нацыянальная партыя Ўкраіны

Ад 13 кастрычніка 1991 году да 14 лютага 2004 году партыя мела назву «сацыял-нацыянальная партыя Ўкраіны». На працягу першай паловы дзевяностых гадоў партыя выдавала партыйную газэту «Сацыял-нацыяналіст». Партыйцы наладзілі абарону некалькіх сабораў Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату. Партыя праводзіла мітынгі з патрабаваньнямі да Вярхоўнай Рады захаваць за Ўкраінай Крым і Чарнаморскі флёт.

Зьмена назвы і сымболікі

14 лютага 2004 году на ІХ зьезьдзе СНПУ было прынятае рашэньне аб зьмене назвы і сымболікі партыі. Старшынём партыі быў абраны Алег Цягнібок. Замест сымбалю «Ідэя Nацыі» (Перакрыжаваныя літары «І», «N»), быў прыняты новы (стылізаваная выява Трызубу). Афіцыйнай ідэалёгіяй партыі заставаўся сацыял-нацыяналізм, але па ісьце партыя стала менш радыкальнай.

Ідэалёгія

Картка, якую запаўняюць жадаючыя ўступіць ў УА «Свабода»

Украінскі нацыяналізм. Партыя падтрымлівае:[3]

Ва ўнутранай палітыцы

У сваёй праграме партыя абяцае
У пытаньнях міграцыйнай палітыкі:
  • Забясьпечыць ільготныя ўмовы вяртаньня на Бацькаўшчыну этнічных украінцаў, якіх прымусам вывезьлі на чужыну альбо прымусілі эміграваць.
  • Заключыць двухбаковыя ўгоды аб легалізацыі працаўнікоў-украінцаў. Абараняць украінцаў за мяжой усімі магчымымі сродкамі.
  • Стварыць умовы дзеля вяртаньня ўкраінскіх працаўнікоў на Бацькаўшчыну, а іх заробленыя грошы і ўласнасьць лічыць інвэстыцыямі, якія не абкладаюцца падаткамі.
  • Забраць асноўную падставу працоўнае міграцыі і дэмаграфічнае крызы — забясьпечыць канстытуцыйнае права на жытло кожнае ўкраінскае сям’і. Абавязаць будаўнічыя манаполіі будаваць сацыяльнае жыльлё за даступнымі коштамі.
  • Узмацніць абарону дзяржаўнай мяжы і ліквідаваць каналы нелегальнае міграцыі. Выкараніць карупцыйныя схемы беззаконнага наданьня грамадзянства Ўкраіны і ўвесьці крымінальную адказнасьць за фіктыўнае запрашэньне патэнцыйных эмігрантаў.
  • Прыняць новы Закон аб грамадзянстве, згодна якому грамадзянства надаваць толькі тым асобам, якія нарадзіліся ва Ўкраіне, альбо зьяўляюцца этнічнымі ўкраінцамі. Пазбаўляць натуралізаваных іншаземцаў украінскага грамадзянства за крымінальныя злачынствы.
  • Стварыць адзіны дзяржаўны орган па пытаньнях міграцыйнае палітыкі. Увесьці адзіную сыстэму біямэтрычнага кантролю (база зьвестак адбіткаў пальцаў, сятчаткі вачэй і г. д.). Укласьці ўгоды зь іншымі краінамі аб вяртаньні нелегалаў.
У пытаньнях мовы:
  • Увесьці Закон «Аб абароне ўкраінскае мовы» замест дзейнага «Аб мовах ва Ўкраінскай ССР». Стварыць Дзяржаўны камітэт моўнае палітыкі, які б адказваў за абарону і распаўсюджаньне ўкраінскае мовы.
  • Забясьпечыць сынхронны гукавы пераклад дзяржаўнаю моваю іншамоўных выступаў, перадач, фільмаў на тэлебачаньні і радыё. Зьдзяйсьняць пераклад за сродкі ўласьнікаў СМІ.
  • Увесьці абавязковы іспыт па ўкраінскай мове для дзяржаўных службоўцаў ды кандыдатаў на выбарныя пасады. Абавязаць усіх дзяржаўных службоўцаў ужываць украінскую мову на працы і ў публічных выступах.

У вонкавай палітыцы

Люстрацыя

Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода» выступае за люстрацыю[4], абмежаваньне ў правах асобаў, якія супрацоўнічалі, зьяўляліся чальцамі савецкіх спэцслужбаў, камуністаў[5]. У прыватнасьці, партыя выступае за забарону ім займаць дзяржаўныя пасады (на пэўны тэрмін — ад пяці да дзесяці гадоў). Таксама лідэр партыі, Алег Цягнібок, зьвяртае ўвагу на тое, што абсалютная большасьць дэпутатаў Вярхоўнай Рады зьяўляюцца альбо цяперашнімі, альбо былымі камуністамі. Зь іх толькі траціна зьяўляюцца этнічнымі ўкраінцамі.

Дзейнасьць партыі

Партыя актыўна прымае ўдзел ва ўкраінскай палітыцы. Яна стала праводзіць мітынгі, дэманстрацыі, пікетаваньні ў сувязі з рознымі падзеямі.

Прызнаньне УПА

Кожны год на сьвята Пакроў (Пакроў лічыцца заступніцай украінскага казацтва і, пазьней, Украінскай паўстанчай арміі) партыя (сумесна зь некаторымі іншымі правымі і нацыяналістычнымі партыямі, сярод якіх: Украінская Народная Партыя, Кангрэс Украінскіх Нацыяналістаў і іншыя) праводзіць акцыі з патрабаваньнямі да Вярхоўнай Рады Ўкраіны прызнаць на заканадаўчым узроўні ваяроў Украінскай паўстанчай арміі барацьбітамі за незалежнасьць Украіны. Падчас правядзеньня гэтых акцыяў былі сутыкненьні з радыкальнымі прадстаўнікамі Прагрэсіўна-сацыялістычнай партыі Ўкраіны і Камуністычнай партыі Ўкраіны.

Агітацыйная кампанія ў падтрымку чысьціні ўкраінскай мовы

Плякат «Мацюкі ператвараюць цябе ў маскаля»

У сакавіку — красавіку 2007 году «Свабода» выпусьціла шэраг плякатаў супраць распаўсюджваньня нецэнзурнай лексыкі (мацюкоў). Найбольш вядомы зь іх — «Мацюкі ператвараюць цябе ў маскаля». З гэтым плякатам адбыўся пэўны кур’ёз: пазьней стала вядома, што чалавек, намаляваны на плякаце, не расеец, а паляк, а само фота — праца польскага фатографа пад назвай «Вечны аптыміст»[6].

Сутыкненьні ў сувязі з помнікам «набыцьця Радзімы вугорцамі» ў Закарпацьці

15 студзеня 2008 году прэзыдэнты Ўкраіны Віктар Юшчанка і Вугоршчыны Ласла Шаём падпісалі дамову пра адкрыцьцё ў Будапэшце помніку ахвярам Галадамору ва Ўкраіне, а таксама пра адкрыцьцё ў Закарпацкай вобласьці помніка на гонар 1100-ых угодкаў «набыцьця Радзімы вугорцамі». Апошні быў усталяваны 15 сакавіка 2008 году на мяжы Львоўскай і Закарпацкай абласьцей, на Вярэцкім перавале. Усеўкраінскае аб’яднаньне Свабода выступае катэгарычна супраць гэтага[7].

Арґумэнты «Свабоды»:

  • Помнік сымбалізуе шматвекавую акупацыю Закарпацьця Вугоршчынай, і гэта недапушчальна для ўкраінскага народа і дзяржавы;
  • Усеўкраінскае аб’яднаньне Свабода лічыць няправільным гаварыць аб «набыцьці Радзімы вугорцамі», бо калі вугорцы дайшлі з Азіі на цяперашнія тэрыторыі, гэтыя землі ўжо былі заселеныя іншымі народамі (пераважна славянамі, у тым ліку і продкамі сучасных украінцаў). «Набыцьцё Радзімы вугорцамі» не было мірным працэсам, а, хутчэй, наадварот;
  • Вугоршчына дагэтуль не прынесла афіцыйных выбачэньняў за агрэсію і акупацыю Карпацкай Украіны ў сакавіку 1939 году.

Ідэі наконт скасаваньня аўтаноміі Крыму

Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода» выступае за скасаваньне аўтаноміі Крыму[8].

Арґумэнты «Свабоды»:
  • Аўтаномія Крыму служыць толькі фактарам дэстабілізацыі ва Ўкраіне.
  • Вярхоўная Рада УССР прыняла (у 1990 годзе) закон аб «аднаўленьні Крымскай Аўтаномнай Рэспублікі». Паколькі Крым быў перададзены УССР у 1954 годзе, як звычайная вобласьць, нельга гаварыць аб «аднаўленьні аўтаноміі», бо Крымскай аўтаноміі ў складзе УССР да 1990 году не існавала. На думку «Свабоды», аўтаномія была навязаная Ўкраіне Расеяй, каб у будучыні паспрабаваць адабраць альбо зрабіць там залежную, марыянэткавую дзяржаву ўзору Абхазіі ці Паўднёвай Асэтыі.

Супрацоўніцтва зь іншымі партыямі, рухамі, грамадзкімі арганізацыямі замежжа

Партыя супрацоўнічае зь некаторымі палітычнымі арганізацыямі іншых краінаў. Гэта Нацыянальны фронт у Францыі, Forza Nuova у Італіі, Аўстрыйская Партыя Свабоды ды Суполка за будучыню ў Аўстрыі. Таксама партыя актыўна супрацоўнічае з украінскімі нацыянальнымі арганізацыямі за мяжой Украіны, у прыватнасьці ў Чэхіі, Партугаліі ды іншых краінах.

Салідарнасьць зь Беларусьсю

13 чэрвеня 2006 году ў Львове адбылася прэсавая канфэрэнцыя, у якой удзельнічалі лідэр УА «Свабода» Алег Цягнібок, старшыня Руху Салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, і луганскі студэнт, удзельнік абароны Плошчы Каліноўскага ў Менску Арцём Чысталёў. Канфэрэнцыя была прысьвечаная ўкраінска-беларускай салідарнасьці й сумесным антыімпэрскім дзеяньням украінскіх і беларускіх нацыяналістаў.[9]

25 сакавіка 2011 году УА «Свабода» разам зь беларускімі нацыяналістамі правяло акцыю ў гонар угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі пад амбасадай Рэспублікі Беларусь. Ад УА «Свабода» выступалі: старшыня Кіеўскай гарадзкой арганізацыі партыі Андрэй Ільленка, тасама выступалі: Руслан Андрэйка, Юры Наявы. Зь беларускага боку выступалі: старшыня Руху Салідарнасьці "Разам" і Беларускага Цэнтру ва Ўкраіне Вячаслаў Сіўчык, старшыня «Правага Альянсу» Юры Карэтнікаў, палітвязень Арцём Дубскі. Украінскія і беларускія нацыяналісты вымагалі ад беларускіх ўладаў спыніць русіфікацыю ў Беларусі, вызваліць палітычных зьняволеных, вымагалі правядзеньня чэсных і адкрытых выбараў. Таксама абодва бакі нагалошвалі на падабенстве палітычнае сытуацыі ў абодвух краінах. Ў канцы акцыі беларускія прадстаўнікі ды кіраўніцтва УА «Свабода» паспрабавалі перадаць дэклярацыю з вымогамі, агучанымі на мітынгу ў пасольства, але прадстаўнікі пасольства адмовіліся прыняць дэлегацыю.[10][11]

Удзел у выбарах

Алег Цягнібок, лідэр партыі
Вядомы ўкраінскі кінарэжысэр, удзельнік УА «Свабода» Юры Ільленка (2008)
Ірына Фарыён
Мітынґ з патрабаваньнямі правядзеньня новых выбараў у ВРУ (Кіеў, 9 чэрвеня 2009)

Партыя прымала ўдзел ў агульнанацыянальных выбарах ад 1994 году.

Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 1994 году

Партыя не здабыла ніводнага мандату ў Вярхоўнай Радзе, аднак чатыры прадстаўнікі партыі сталі дэпутатамі Львоўскай абласной рады. Таксама партыя атрымала сваіх прадстаўнікоў і ў іншых меншых радах Заходняй Ўкраіны.

Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 1998 году

На выбарах у Вярхоўнаю Раду Ўкраіны 1998 году партыя прымала ўдзел у складзе выбарчага блёку «Менш словаў», атрымала 0,17%[12] галасоў і не патрапіла ў Вярхоўную Раду. Аднак па аднамандатнай акрузе ў Львоўскай вобласьці перамогу атрымаў Алег Цягнібок, будучы лідэр партыі.

Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 2002 году і прэзыдэнцкія выбары 2004 году

Партыя прымала ўдзел у выбарах у Вярхоўную раду Ўкраіны 2002 году ў складзе выбарчага блёку Віктара Юшчанкі Наша Ўкраіна[12]. У Вярхоўную Раду патрапіў толькі Алег Цягнібок. На выбарах прэзыдэнта Ўкраіны 2004 партыя падтрымала кандыдатуру Віктара Юшчанкі.

Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 2006 году

На выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 2006 партыя пайшла самастойна і атрымала 91 321 голас выбаршчыкаў, або 0,36% (васемнаццатае месца сярод усіх партыяў і блёкаў)[13]. У часе выбараў Цэнтральная Выбарчая Камісія Ўкраіны зьвярнулася да Генэральнай Пракуратуры Ўкраіны з просьбай забараніць дзейнасьць партыі, бо, па меркаваньні Цэнтральнай Выбарчай Камісіі, праграма партыі парушае Канстытуцыю Ўкраіны. Аднак скарга Цэнтральнай Выбарчай Камісіі была адхіленая, і партыя змагла прыняць удзел у выбарах. І, хоць партыя не атрымала ніводнага мандату ў Вярхоўную Раду, аднак змагла прайсьці і сфармаваць фракцыі ў некаторых раённых і ў Львоўскай абласной радзе.

Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны (2007)

На датэрміновых выбарах у Вярхоўную раду Ўкраіны 2007 году партыя таксама пайшла самастойна і атрымала 178 660 галасоў выбаршчыкаў, або 0,76% (восьмае месца сярод усіх партыяў і блёкаў). Найбольшую падтрымку партыя атрымала ў Тарнопальскай (3,44%), Івана-Франкоўскай (3,41%), Львоўскай (3,06%), Валынскай (1,45%) абласьцях, а таксама ў Кіеве (1,25%), і па замежнай выбарчай акрузе (2,28%)[14][15].

Першая «пяцёрка» сьпісу партыі:
Мітынг у гонар стагодзьдзя ад нараджэньня Сьцяпана Бандэры. 1 студзеня 2009 году
Аўтаномная рэспубліка,
вобласьць,
альбо горад
дзяржаўнага значэньня
Сьцяг
адзінкі
Месца па
рэгіёну
Колькасьць
галосоў «за»
партыю, на Выбарах ў
Вярхоўную Раду
Ўкраіны
2006 году
Адсотак
галасоў «за»
Месца па
рэгіёну
Колькасьць
галасоў «за»
партыю, на Выбарах ў
Вярхоўную Раду
Ўкраіны
2007 году
Адсотак
галасоў «за»
Аўтаномная Рэспубліка Крым
34
532
0.05%
16
827
0.09%
Віньніцкая вобласьць
23
1 374
0.14%
8
4 120
0.47%
Валынская вобласьць
15
3 347
0.55%
7
8 215
1.45%
Днепрапятроўская вобласьць
31
1 853
0.10%
11
4 471
0.27%
Данецкая вобласьць
34
835
0.03%
13
2 123
0.08%
Жытомірская вобласьць
28
942
0.13%
9
2 566
0.39%
Закарпацкая вобласьць
32
1 027
0.17%
7
2 670
0.54%
Запароская вобласьць
33
609
0.06%
12
1 968
0.21%
Івана-Франкоўская вобласьць
7
10 266
1.28%
3
26 792
3.41%
Кіеўская вобласьць
20
1 904
0.19%
7
6 146
0.67%
Кіраваградзкая вобласьць
27
728
0.13%
11
1 207
0.25%
Луганская вобласьць
33
429
0.03%
15
798
0.06%
Львоўская вобласьць
6
33 829
2.23%
4
45 681
3.06%
Мікалаеўская вобласьць
29
702
0.11%
11
1 137
0.20%
Адэская вобласьць
28
1 338
0.12%
13
1 771
0.17%
Палтаўская вобласьць
25
1 339
0.15%
10
2 378
0.30%
Ровенская вобласьць
20
1 439
0.22%
7
6 680
1.12%
Сумская вобласьць
23
903
0.13%
11
1 335
0.21%
Тарнопальская вобласьць
7
13 317
1.97%
3
22 886
3.44%
Харкаўская вобласьць
24
1 556
0.10%
12
2 928
0.22%
Хэрсонская вобласьць
34
402
0.07%
12
1 010
0.20%
Хмяльніцкая вобласьць
18
2 457
0.31%
7
3 461
0.48%
Чаркаская вобласьць
18
1 670
0.23%
7
4 851
0.73%
Чарнавіцкая вобласьць
19
1 903
0.41%
7
3 129
0.76%
Чарнігаўская вобласьць
29
743
0.11%
11
1 645
0.28%
Кіеў
17
5 490
0.37%
7
17 105
1.25%
Севастопаль
35
105
0.05%
16
170
0.09%
Замежная выбарчая акруга
9
295
0.85%
4
590
2.28%
Украіна
18
91 321
0.36%
8
178 660
0.76%

Датэрміновыя выбары ў Кіеўскую гарадзкую раду (2008)

На датэрміновых выбарах ў Кіеўскую гарадзкую раду 2008 году партыя заняла дзявятае месца сярод трыццаці сямі партыяў і блёкаў, атрымаўшы 2,08%[16] галасоў пры неабходным для праходжаньня трохадсоткавым бар’еры. Кіраўнік партыі Алег Цягнібок быў кандыдатам на пост гарадзкога мэра Кіева, ён атрымаў каля 1,37%[17] (восьмы зь сямідзесяці кандыдатаў).

Мясцовыя выбары ў Тарнопальскай вобласьці 2009 году

На гэтых выбарах партыя ўпершыню здабыла першае месца. Партыю падтрымалі 154 038 выбаршчыкаў, альбо 34,69%. Партыя атрымала 50 са 120 мандатаў у абласной радзе, а яе прадстаўнік, Аляксей Кайда, стаў галавой Тарнопальскай абласной рады.

Прадстаўніцтва ў абласных радах

На дадзены момант, усеўкраінскае аб'яднаньне «Свабода» мае ў іх наступныя прадстаўніцтва:

Абласная
рада
Сьцяг
вобласьці
Агульная колькасьць
дэпутатаў у радзе
Колькасьць
галасоў «За»
у адсотках
Колькасьць
перамог ў
аднамандатных акругах
Агулам
дэпутатаў ад «Свабоды»
Тарнопальская абласная рада
120
34,69%
50
Львоўская абласная рада
116
25,98%
16
41
Івано-Франкоўская абласная рада
114
16,60%
5
17
Валынская абласная рада
80
7,44%
1
6
Ровенская абласная рада
80
6,34%
1
5
Чарнавіцкая абласная рада
104
3,90%
1
4
Кіеўская абласная рада
148
3,48%
0
5
Хмяльніцкая абласная рада
104
4,06%
1
4

Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 2010 году

Партыя высунула свайго старшыню, Алега Цягнібока, на пост Прэзыдэнта Ўкраіны на ХХІ зьезьдзе, які адбыўся 22 кастрычніка 2009 году[18]. Ён быў зарэгістраваны Цэнтральнай Выбарчай Камісіяй Украіны 30 кастрычніка 2009 году[19]. Атрымаў 1,43% галасоў выбарцаў (восьмае месца).[20]

Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 2012 году

Партыя дамовілася з Усеўкраінскім аб’яднаньнем «Бацькаўшчына» аб ўзгадненьні кандыдатаў у мажарытарнай частцы выбараў. З 225 акругаў у 35 балятуюцца прадстаўнікі «Свабоды». У прапарцыйнай частцы партыя ідзе асобным сьпісам. У выніку партыя атрымала 10,44% галасоў і 25 месцаў па сьпісу. Яшчэ 12 прадстаўнікоў партыі сталі дэпутатамі ў мажарытарных акругах. Такім чынам, агулам партыя атрымала 37 мандатаў. Партыя сфармавала чацьвертую паводле колькасьці дэпутацкую фракцыю пасьля Партыі рэгіёнаў, «Бацькаўшчыны» ды «УДАРу». Прадстаўнік партыі Руслан Кашулінскі быў абраны намесьнікам старшыні Вярхоўнай Рады.

Мясцовыя выбары 2010 году

Андрэй Ільленка

На гэтых выбарах партыя значна палепшыла свае прадстаўніцтвы ў мясцовых саветах. Партыя выйшла на першае месца па колькасьці атрыманых мандатаў на выбарах ў Львоўскую ды Івана-Франкоўскую абласныя рады. Дэпутатам Кіеўскай абласной рады стаў намесьнік старшыні УА «Свабода», старшыня кіеўскай гарадзкой арганізацыі УА «Свабода» Андрэй Ільленка.

прэзыдэнцкія выбары 2014 году

Алег Цягнібок, кіраўнік партыі прымаў ўдзел, але атрымаў толькі 210 476 галасоў, што склала 1,16%, дзсятае мейсца.

Выбары ў Вярхоўную Раду 2014

Партыя атрымала 4,71% і не патрапіла ў Вярхоўную Раду. Але шэсьць вылучэнцаў ад партыі здолелі перамагчы ў аднамандатных акругах.

Вынікі на выбарах

2006 2007
2010 (студзень, выбары прэзыдэнта — Алег Цягнібок) 2010 (кастрычнік, мясцовыя выбары)

Крытыка партыі

Крытыка з боку іншых палітычных партыяў і рухаў Украіны

Партыя стала крытыкуецца рознымі палітычнымі партыямі і рухамі ва Ўкраіне, мае даволі напружаныя адносіны зь некаторымі левымі партыямі і рухамі Ўкраіны. Сярод іх, у першую чаргу, Камуністычная і Прагрэсіўна-сацыялістычная партыя. Пасьля выключэньня лідэра партыі Алега Цягнібока з фракцыі «Наша Ўкраіна» партыя апынулася ў апазыцыі і да лібэральных партыяў. Прадстаўнікі левых партыяў часта вінавацяць партыю ў фашызьме ды нацызьме.[21]

Крытыка з боку замежных партыяў і рухаў

Партыя, і асабліва яе лідэр пэрыядычна зьяўляюцца на тэлеэкранах расейскіх каналаў, звычайна, каб паказаць «антырасейскія» настроі ва Ўкраіне.

Нэгатыўныя адносіны да партыі мае частка польскіх палітычных сілаў, асабліва радыкальна правых. Часопіс «Бібула», які прэзентуе такі пункт гледжаньня, называе «Свабоду» нэанацыскім спадкаемцам забойцаў з УПА. Ён лічыць, што партыя стварае пагрозу для Польшчы, бо, у выпадку здабыцьця ўлады ў Кіеве, ва Ўкраіне можа распачацца грамадзянская вайна[22].

Дадатковыя зьвесткі

Крыніцы

  1. ^ а б Всеукраїнське об’єднання «Свобода» — Історія (укр.)
  2. ^ Міністерство юстиції України — перелік політичних партій в Україні (укр.)
  3. ^ Національна Конституція (проект Всеукраїнського об'єднання «Свобода») (укр.)
  4. ^ Олег Тягнибок: в Україні є лише один «рецепт» виходу з кризи - докорінне очищення влади (укр.)
  5. ^ І прийде, й об'єднає, й поведе. Витяги з виступів Олега Тягнибока в ЗМІ (укр.)
  6. ^ «Українська правда» Тягнибоки. Час прощатися (укр.)
  7. ^ Заява з приводу незаконних намагань встановити на Закарпатті чужоземну символіку (укр.)
  8. ^ Всеукраїнське об'єднання «Свобода» виступає за скасування Кримської автономії (укр.)
  9. ^ Вячаслаў Сіўчык даў прэс-канфэрэнцыю ў Львове
  10. ^ Дзень Волі ў сьвеце
  11. ^ У Києві, в білоруський День Волі, відбулась акція солідарності українських націоналістів з білоруськими патріотами (укр.)
  12. ^ а б Вибори 1998/2002 (укр.)
  13. ^ Вибори 2006 (укр.)
  14. ^ Вибори 2007 (укр.)
  15. ^ поўны сьпіс кандыдатаў ад партыі на выбарах 2007 году ў Вярхоўную Раду Ўкраіны
  16. ^ Результати дотермінових виборів київської міської ради на сайті «Української Правди» (укр.)
  17. ^ Результати дотермінових виборів київського міського голови на сайті «Української Правди» (укр.)
  18. ^ ХХІ З’їзд ВО «Свобода» висунув Олега Тягнибока кандидатом на пост Президента України (укр.)
  19. ^ ЦВК зареєструвала ще двох кандидатів (укр.)
  20. ^ Чергові вибори Президента України 17.01.2010
  21. ^ ГЛАВНЫЙ ПОЛИТИЧЕСКИЙ ИТОГ ТЕРНОПОЛЬСКИХ ВЫБОРОВ (рас.)
  22. ^ Ukraina: Partia “Swoboda”, neonazistowska spadkobierczyni ludobójców z UPA, bliska zwycięstwa w wyborach

Вонкавыя спасылкі

Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»сховішча мультымэдыйных матэрыялаў