Сэрж Арош: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
дадаў катэгорыю
Радок 33: Радок 33:
[[Катэгорыя:Чальцы Францускай акадэміі навук]]
[[Катэгорыя:Чальцы Францускай акадэміі навук]]
[[Катэгорыя:Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі]]
[[Катэгорыя:Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі_Вышэйшай_нармальнай_школы_(Парыж)]]

Вэрсія ад 03:00, 11 жніўня 2019

Сэрж Арош
Serge Haroche
Сэрж Арош у 2012 годзе
Дата нараджэньня 11 верасьня 1944(1944-09-11)[1][2][3] (79 гадоў)
Месца нараджэньня Касаблянка, Марока
Месца вучобы Унівэрсытэт П’ера і Мары Кюры,
Вышэйшая нармальная школа
Занятак фізык, прафесар універсітэта, навуковец, дасьледнік
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы Калеж дэ Франс
Вядомы як упершыню экспэрымэнтальна даказаў зьяву квантавай дэкагерэнцыі
Навуковы кіраўнік Клёд Коэн-Тануджы
Бацька Albert Haroche[d]
Узнагароды Нобэлеўская прэмія
Сайт college-de-france.fr/sit…

Сэрж Арош (анг. Serge Haroche; нарадзіўся 11 верасьня 1944 году ў Касаблянцы, Марока) — францускі фізык. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 2012 году за працы ў галіне квантавай фізыкі за распрацоўку мэтодыкі квантавай тэлепартацыі (сумесна з Дэйвідам Ўайнландам).

Біяграфія

Сэрж Арош нарадзіўся 11 верасьня 1944 году ў Касаблянцы. Бацька Сэржа Альбэрт Арош (па-француску: Albert Haroche; 1920—1998) — мараканец, нарадзіўся ў Маракешы і працаваў юрыстам. Дзявочае прозьвішча маці Валянціны Арош (франц. Valentine Haroche; 1921—1998) — Рублёва, яна нарадзілася ў Адэсе ў сям’і габрэяў, якая пераехала ў Парыж напачатку 1920-х, працавала настаўніцай. Сэрж Арош жыў у Марока да 1956 году і пасьля таго, як закончыўся францускі пратэктарат, пераехаў у Францыю. Вучыўся ў вышэйшай нармальнай школе і ўнівэрсытэце імя П’ера і Мары Кюры ў Парыжы. Ад 1967 да 1975 працаваў ў Нацыянальным Цэнтры навуковых дасьледаваньняў (CNRS) дасьледчыкам. На працягу аднаго году ад 1972 да 1973 працаваў на пасадзе запрошанага дасьледчыка ў Стэнфардзкім ўнівэрсытэце ў камандзе Артура Шаўлоў. У 1975 годзе ўладкаваўся прафэсарам ва Унівэрсытэт П’ера і Мары Кюры. Адначасова выкладаў у іншых установах: Політэхнічнай школе ў Парыжы (1973—1984), Гарвардзкім унівэрсытэце (1981), Ельскім унівэрсытэце (1984—1993; не ў штаце) ды Кансэрваторыі мастацтваў ды рамёстваў (2000). Ад 1994 да 2000 году ўзначальваў катэдру фізыкі Вышэйшай нармальнай школы. У 1996 годзе разам з калегамі па Вышэйшай нармальнай школе экспэрымэнтальна даказаў зьяву квантавай дэкагерэнцыі[4]. Зараз Сэрж Арош жыве ў Парыжы і працуе ў Калеж дэ Франс, дзе кіруе дасьледаваньнямі ў галіне квантавай фізыкі. Прафэсар катэдры квантавай фізыкі ў Калеж дэ Франс. У 1988 годзе стаў сябрам Амэрыканскага Фізычнага таварыства, у 1990 г. стаў сапраўдным сябрам гэтага таварыства. У 1988 годзе ўзнагароджаны Прэміяй Айнштайна ў галіне лязэрнай навукі (катэгорыя дасьледчыкаў у прамысловасьці і ўнівэрсытэтах). У 1992 г. атрымаў узнагароду імя Гумбальта (Нямеччына). Ён уваходзіць у склад Акадэміі навук Францыі (ад 1993) і зьяўляецца кавалерам ордэну Ганаровага Легіёну (ад 2007). У 2010 годзе абраны сябрам Нацыянальнай Акадэміі навук ЗША. Ён жанаты на сацыёлягу Кладзін Арош (франц. Claudine Haroche, дзявочае прозьвішча Зэлігсон (франц. Zeligson), таксама дачцы габрэйскіх эмігрантаў з Расеі. У іх ёсьць двое дзяцей. Сэрж Арош прыходзіцца дзядзькам францускаму сьпеваку і актору Рафаэлю Арошу (франц. Raphaël Haroche).

Крыніцы

  1. ^ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1885342/Serge-Haroche
  2. ^ Serge Haroche // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ Serge Haroche // Roglo — 1997.
  4. ^ The Internatiobal WHO'S WHO. — 78th Edition. — London and New York: Routledge, 2014. — P. 875. — ISBN 978-1-85743-713-3

Вонкавыя спасылкі

Сэрж Арошсховішча мультымэдыйных матэрыялаў