Дзень Волі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
Радок 34: Радок 34:
Па [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайне]] намаганьнямі беларускіх арганізацыяў сэнатары, губэрнатары і мэры шэрагу адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак [[ЗША]] неаднаразова абвяшчалі і праводзілі 25 сакавіка ''Беларускія дні'' ў адпаведных штатах і местах. Праца Сэнату і Кангрэсу ЗША неаднойчы пачыналася 25 сакавіка малітвай за Беларусь, чытанай беларускім сьвятаром<ref>[[Вітаўт Кіпель|Кіпель В.]] Беларусы ў ЗША / Пераклад [[Сяргей Шупа|С. Шупы]]. — {{Менск (Мн.)}}: Беларусь, 1993. С. 242—245.</ref>.
Па [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайне]] намаганьнямі беларускіх арганізацыяў сэнатары, губэрнатары і мэры шэрагу адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак [[ЗША]] неаднаразова абвяшчалі і праводзілі 25 сакавіка ''Беларускія дні'' ў адпаведных штатах і местах. Праца Сэнату і Кангрэсу ЗША неаднойчы пачыналася 25 сакавіка малітвай за Беларусь, чытанай беларускім сьвятаром<ref>[[Вітаўт Кіпель|Кіпель В.]] Беларусы ў ЗША / Пераклад [[Сяргей Шупа|С. Шупы]]. — {{Менск (Мн.)}}: Беларусь, 1993. С. 242—245.</ref>.


З пачатку 1990-х гадоў у [[Менск]]у і іншых местах [[Беларусь|Беларусі]] праводзяцца палітычныя акцыі, мітынгі, шэсьці, прысьвечаныя гэтай даце. Адпаведныя масавыя акцыі неаднаразова гвалтоўна перапыняліся міліцыяй, актывісты, што ўдзельнічалі ў іх, арыштоўваліся. У 2018 годзе ў Менску адбылося маштабнае сьвяткаваньне 100-годзьдзя БНР, цэнтрам якога стала Траецкая Гара перад Опэрным тэатрам, на якой прайшлі канцэрт і мітынг.
З пачатку 1990-х гадоў у [[Менск]]у і іншых местах [[Беларусь|Беларусі]] праводзяцца палітычныя акцыі, мітынгі, шэсьці, прысьвечаныя гэтай даце. Адпаведныя масавыя акцыі неаднаразова гвалтоўна перапыняліся міліцыяй, актывісты, што ўдзельнічалі ў іх, арыштоўваліся. У 2018 годзе ў Менску адбылося [[100-годзьдзе Беларускай Народнай Рэспублікі|маштабнае сьвяткаваньне 100-годзьдзя БНР]], цэнтрам якога стала Траецкая Гара перад Опэрным тэатрам, на якой прайшлі канцэрт і мітынг.


== Сьвята Незалежнасьці ў мастацтве ==
== Сьвята Незалежнасьці ў мастацтве ==

Вэрсія ад 17:11, 13 ліпеня 2019

Дзень Волі
Дзень Незалежнасьці
Беларуская традыцыя
Значэньне ушанаваньне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі
Дата 25 сакавіка

Дзень Во́лі, Дзень Незале́жнасьці[1] — беларускае сьвята, гадавіна ўтварэньня першай нацыянальнай дзяржавы — Беларускай Народнай Рэспублікі (25 сакавіка 1918 году Рада БНР прыняла Трэцяю Ўстаўную грамату). У Рэспубліцы Беларусь сьвяткуецца на неафіцыйным узроўні, таксама адзначаецца беларускай дыяспарай.

Назва

Дзень Волі-2018 у Менску

Першая афіцыйная назва сьвята — Дзень абвяшчэньня (дзяржаўнай) Незалежнасьці Беларусі[1]. Упершыню назву надалі ў 1921 годзе ў «Дэклярацыі ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі з прычыны трэцяй гадавіны абвяшчэньня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі», якая пачынаецца словамі: Дзень 25 сакавіка — нацыянальнае сьвята Беларусі <…> Тры гады таму … Беларуская Дзяржаўная Рада … абвесьціла наш край Дзяржавай вольнай і ад нікога незалежнай. <…> Моцна трымае Рэвалюцыйны Беларускі Урад у сваіх руках сьцяг незалежнасьці і непадзельнасьці роднага краю[a]. Гэтая назва таксама зазначаецца ў «Адозьве Рады БНР і Рады Міністраў БНР да беларускага й жыдоўскага народаў» ад 25 сакавіка: …вялікі гістарычны дзень 25 сакавіка 1918 году — Дзень апавешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі[b].

Назва Дзень Волі ўпершыню зьявілася ў спэцыяльным выпуску газэты «Свабода», які выйшаў у 1990 годзе. На думку беларускага мовазнаўца Вінцука Вячоркі, гэтая назва — вобразная мэтафара, тым часам назва Дзень Незалежнасьці больш адпавядае гістарычнай падзеі[1].

Гісторыя

Паштоўка БНР
Асноўны артыкул: Беларуская Народная Рэспубліка

25 сакавіка 1918 году ў Менску Рада БНР (былы выканаўчы камітэт Усебеларускага зьезду) прыняла Трэцюю ўстаўную грамату, згодна зь якой Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай. Рада БНР пастанавіла, што Берасьцейская мірная дамова, падпісаная бальшавікамі і немцамі, страціла моц, таму заклікала перагледзець яе ўмовы.

Дзяржаўнымі сымбалямі першай беларускай нацыянальнай дзяржавы сталі бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня[2], сталіцай  —  Менск, дзяржаўнай і абавязковай мовай — беларуская (з 12 красавіка 1918 году[2]). Ад 11 кастрычніка 1918 дзейнічала часовая канстытуцыя[3], праводзілася выдача пашпартоў[2].

Беларускую Народную Рэспубліку дэ-юрэ прызналі Летува, Латвія, Эстонія, Чэхаславаччына і Фінляндыя[2], дэ-факта — Нямеччына, Баўгарыя, Турэччына, УНР[4].

Сьвяткаваньне

Сьвяткаваньне ўгодкаў утварэньня БНР у Віленскай беларускай гімназіі, 1935 г.

Упершыню ўгодкі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі адзначылі ў 1919 годзе ў Горадні[5]. Пазьней сьвяточныя імпрэзы праводзіліся ў шэрагу беларускіх местаў і мястэчак (Горадня, Ашмяны, Смаргонь і інш.), якія апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. Галоўныя ўрачыстасьці звычайна адбываліся ў Вільні.

Па Другой сусьветнай вайне намаганьнямі беларускіх арганізацыяў сэнатары, губэрнатары і мэры шэрагу адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак ЗША неаднаразова абвяшчалі і праводзілі 25 сакавіка Беларускія дні ў адпаведных штатах і местах. Праца Сэнату і Кангрэсу ЗША неаднойчы пачыналася 25 сакавіка малітвай за Беларусь, чытанай беларускім сьвятаром[6].

З пачатку 1990-х гадоў у Менску і іншых местах Беларусі праводзяцца палітычныя акцыі, мітынгі, шэсьці, прысьвечаныя гэтай даце. Адпаведныя масавыя акцыі неаднаразова гвалтоўна перапыняліся міліцыяй, актывісты, што ўдзельнічалі ў іх, арыштоўваліся. У 2018 годзе ў Менску адбылося маштабнае сьвяткаваньне 100-годзьдзя БНР, цэнтрам якога стала Траецкая Гара перад Опэрным тэатрам, на якой прайшлі канцэрт і мітынг.

Сьвята Незалежнасьці ў мастацтве

25 сакавіка 1920 году Янка Купала, які ў 1919 годзе быў намесьнікам старшыні Беларускага нацыянальнага камітэту (фактычна віцэ-прэм'ерам Беларусі[7]), напісаў верш «25.III.1918 — 25.III.1920. Гадаўшчына — памінкі»[8]:

«

Не сьвята сьветлае спраўляці
Сягоньня будзе наш народ.
А трызну па айчыне-маці
Ён справе ў гэты цяжкі год.

»

Дзень абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі апяваецца ў вершах «На 25 сакавіка» (1932 год)[9] і «На дзень 25.III.1933» (1933 год) Язэпа Германовіча[10], «Паслухай, што кажа курган» (1944 год), «25 сакавік» (1946 год) і «Былі героі» (1962 год) Алеся Змагара[11], «25-ты сакавік» (1950 год) Натальлі Арсеньневай[12].

У Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ёсьць верш «25 Сакавіка» з наступнымі радкамі:

«

Мы — ратаі сьвятла,
Крывічы,
Верхачы неўміруючай Пагоні.
Маладзік сакалом на плячы,
Гартны меч у цьвярдое далоні.
Лучыць нашыя мары рака
Бел-чырвона-белага сьцяга.

Дваццаць пятага сакавіка —
Наша сьвята,
Пароль
І прысяга![13]

»

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. ^ Архівы БНР. Т. І. Кн. 2. С. 1059.
  2. ^ Архівы БНР. Т. І. Кн. 2. С. 1057—1058.

Крыніцы

  1. ^ а б в Вінцук Вячорка, Дзень Волі. Дзень Незалежнасьці. Як называць галоўнае сьвята, Радыё Свабода, 26 сакавіка 2017 г.
  2. ^ а б в г Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 315.
  3. ^ Сідарэвіч А. Беларуская Народная Рэспубліка // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 386.
  4. ^ Сідарэвіч А. Беларуская Народная Рэспубліка // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 388.
  5. ^ Чарнякевіч А., Вашкевіч А. 25 сакавіка: вытокі нацыянальнага сьвята // ARCHE Пачатак. № 3, 2008. С. 65.
  6. ^ Кіпель В. Беларусы ў ЗША / Пераклад С. Шупы. — Менск: Беларусь, 1993. С. 242—245.
  7. ^ Трефилов С. Янка Купала был де-факто вице-премьером Беларуси, а год спустя его за это арестовали // Камсамольская праўда, 23 лютага 2018 г.
  8. ^ Янка Купала. 25.III.1918–25.III.1920 Гадаўшчына-памінкі
  9. ^ Адважны, В. Выбраныя творы / Вінцук Адважны; уклад., прадм., камент. І. Багдановіч. — Менск: Кнігазбор, 2011. — 592 с. - с. 20.
  10. ^ Беларуская крыніца — 1933. — №13
  11. ^ Алесь Змагар. Да згоды. — Кліўлянд: Выдавецтва Літаратурнай Сустані «Баявая Ўскалось», 1962.
  12. ^ Наталля Арсеннева. 25-ты сакавік // Наша Ніва, 25 сакавіка 2017 г.
  13. ^ Рыгор Барадулін. 25 Сакавіка // Наша Ніва, 25 сакавіка 2017 г.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Дзень Волісховішча мультымэдыйных матэрыялаў