Вітэзслаў Новак: розьніца паміж вэрсіямі
д афармленьне |
афармленьне |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
⚫ | |||
[[Файл:Page The music of Bohemia 49.png|міні|Вітэзслаў Новак]] |
|||
'''Ві́тэзслаў Но́вак''' ({{мова-cs|Vítězslav Novák}}, імя пры нараджэнні ''Віктар''; |
'''Ві́тэзслаў Но́вак''' ({{мова-cs|Vítězslav Novák}}, імя пры нараджэнні ''Віктар''; 5 сьнежня 1870, [[Камяніцы над Ліпай]] — 18 ліпеня 1949, [[Скуцеч]]) — чэскі кампазытар, піяніст і музычны пэдагог. |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Радок 17: | Радок 17: | ||
* '''Фартэпіяна''': варыяцыі на тэму Шумана (1893), Za soumraku (1896), Písně zimních nocí (1903), Exotikon (1911) , Sonáta Eroica (1900), Pan (1910) |
* '''Фартэпіяна''': варыяцыі на тэму Шумана (1893), Za soumraku (1896), Písně zimních nocí (1903), Exotikon (1911) , Sonáta Eroica (1900), Pan (1910) |
||
* '''Песьні''': Jarní nálady (1900), Melancholie (1901), Údolí nového království (1903), Melancholické písně o lásce (1906), Erotikon (1912), Síla a vzdor (1916—1917), Domov (1941), Jihočeské motivy (1947) |
* '''Песьні''': Jarní nálady (1900), Melancholie (1901), Údolí nového království (1903), Melancholické písně o lásce (1906), Erotikon (1912), Síla a vzdor (1916—1917), Domov (1941), Jihočeské motivy (1947) |
||
== Крыніцы == |
|||
{{Крыніцы}} |
|||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
||
Радок 22: | Радок 25: | ||
{{Бібліяінфармацыя}} |
{{Бібліяінфармацыя}} |
||
⚫ | |||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Новак, Вітэзслаў}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Новак, Вітэзслаў}} |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 5 сьнежня]] |
|||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1870 годзе]] |
|||
[[Катэгорыя:Акадэмічныя музыкі Чэхіі]] |
[[Катэгорыя:Акадэмічныя музыкі Чэхіі]] |
||
[[Катэгорыя:Памерлі 18 ліпеня]] |
|||
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1949 годзе]] |
Вэрсія ад 14:11, 3 ліпеня 2019
Вітэзслаў Новак | |
Дата нараджэньня | 5 сьнежня 1870[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 18 ліпеня 1949[6][1][2][…] (78 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | кампазытар, піяніст, музычны пэдагог, прафэсар унівэрсытэту, скалалаз, настаўнік, музыка, альпініст |
Навуковая сфэра | музыка[3], музычная адукацыя[d][3] і лазаньне[d][3] |
Месца працы | |
Жанры | клясычная музыка, опэра і літургічная музыка[d] |
Інструмэнты | фартэпіяна |
Дзеці | Jaroslav Novák[d] |
Узнагароды | |
Ві́тэзслаў Но́вак (па-чэску: Vítězslav Novák, імя пры нараджэнні Віктар; 5 сьнежня 1870, Камяніцы над Ліпай — 18 ліпеня 1949, Скуцеч) — чэскі кампазытар, піяніст і музычны пэдагог.
Біяграфія
Віктар Новак нарадзіўся ў сям’і лекара. Бацька музыканта сьпяваў у хоры, маці грала на піяніна. Пасьля сьмерці бацькі сям’я пераехала ў Індржыхаў-Градзец, дзе малады Новак скончыў гімназію, упершыню выступаў перад публікай як піяніст, злажыў першыя песьні і фартэпіянныя п’есы. У 1889 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Праскага ўнівэрсытэту і адначасова ў Праскую кансэрваторыю, дзе яго галоўным настаўнікам па кампазыцыі быў Антанін Дворжак; як піяніст Новак вучыўся ў Ёзэфа Іранэка, сярод іншых яго пэдагогаў былі таксама Карэл Штэкер (контрапункт) і Карэл Кнітль (гармонія). У гэты пэрыяд Новак зьмяніў сваё імя на славянскае Вітэзслаў. Пакінуўшы ўнівэрсытэт, каб засяродзіцца на занятках музыкай, Новак атрымаў кансэрваторскі дыплём у 1893 годзе. Па рэкамэндацыі Ёганэса Брамса ў бэрлінскім выдавецтве Зімрока пачалі публікавацца сачыненьні Новака. З 1896 году Новак інтэнсіўна займаўся зьбіраньнем чэскага музычнага фальклёру.
У 1901—1917 годах нефармальнае кола музыкаў і іншых творчых асоб, якія зьбіраліся ў хаце Новака і атрымаў назву «Подскальскай філярмоніі» (па-чэску: Podskalská filharmonie), стаў адным з галоўных цэнтраў фармаваньня чэскага мадэрнізму. У гэтае кола ўваходзілі, у прыватнасьці, Ёзэф Сук і Вацлаў Таліх. У той жа час у 1909—1920 гадах Новак выкладаў у Праскай кансэрваторыі, дзе сярод яго вучняў былі Яраслаў Кржычка, Отакар Ерэміяш, Карэл Баляслаў Ірак, Алаіс Габана, Ільля Гурнік і многія іншыя чэскія музыкі; у Новака таксама вучыўся ўкраінскі кампазытар Мікалай Калеса.
У міжваенны пэрыяд Новак стаў адным з кіраўнікоў Праскай кансэрваторыі, у 1919—1922 і 1927—1928 гадах займаў пасаду рэктара, быў старшынём музычнага аддзяленьня Чэскай акадэміі навук і мастацтва. Падчас нямецкай акупацыі Чэхаславаччыны ўдзельнічаў у арганізацыі канцэртаў, у якіх выконвалася чэская нацыянальная музыка. У пасьляваенныя гады напісаў вялізныя мэмуары «Пра сябе і іншых» (па-чэску: O sobě a jiných).
Кампазыцыі Новака можна аднесьці да нэарамантызму. У іх праглядаецца ўплыў Дворжака, Брамса і Грыга, а з пункту гледжаньня некаторых дасьледчыкаў, таксама Клёда Дэбюсі і Рыхарда Штраўса.
Творы
- Аркестры: уверцюра Марыша да драмы братоў Мрштыкоў (1899)
- Опэры: Lucerna, Zvíkovský rarášek, Karlštejn, Dědův odkaz
- Балет: Signorina Gioventu (1926—1928), Nikotina (1929)
- Фартэпіяна: варыяцыі на тэму Шумана (1893), Za soumraku (1896), Písně zimních nocí (1903), Exotikon (1911) , Sonáta Eroica (1900), Pan (1910)
- Песьні: Jarní nálady (1900), Melancholie (1901), Údolí nového království (1903), Melancholické písně o lásce (1906), Erotikon (1912), Síla a vzdor (1916—1917), Domov (1941), Jihočeské motivy (1947)
Крыніцы
- ^ а б Vitezslav Novak // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Vítězslav Novák // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б в г д е Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ а б Česká divadelní encyklopedie
- ^ а б Новак Витезслав // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Vědecká knihovna v Olomouci Vítězslav Novák // REGO (чэс.)
Вонкавыя спасылкі
Вітэзслаў Новак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў