Мікалай Абрамовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
{{Іншыя значэньні|тып=прозьвішча|Абрамовіч}}
{{Іншыя значэньні|тып=прозьвішча|Абрамовіч}}
[[Файл:Jastrzębiec Abramowiczów.jpg|міні|Герб роду [[Абрамовічы|Абрамовічаў]]]]
[[Файл:Jastrzębiec Abramowiczów.jpg|міні|Герб роду [[Абрамовічы|Абрамовічаў]]]]
'''Мікала́й Абрамо́віч''' (1590-я — люты 1651) — дзяржаўны й вайсковы дзеяч [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], дыплямат. З шляхецкага роду [[Абрамовічы|Абрамовічаў]], сын смаленскага [[ваявода|ваяводы]] [[Ян Абрамовіч|Яна Абрамовіча]], бацька [[Самуэль Андрэй Абрамовіч|Самуэля Абрамовіча]].
'''Мікала́й Абрамо́віч''' ({{Lang-pl|Mikołaj Abramowicz}}; 1590-я — люты 1651) — дзяржаўны й вайсковы дзеяч [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], дыплямат. З шляхецкага роду [[Абрамовічы|Абрамовічаў]], сын смаленскага [[ваявода|ваяводы]] [[Ян Абрамовіч|Яна Абрамовіча]], бацька [[Самуэль Андрэй Абрамовіч|Самуэля Абрамовіча]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Вэрсія ад 17:08, 22 чэрвеня 2019

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Абрамовіч.
Герб роду Абрамовічаў

Мікала́й Абрамо́віч (па-польску: Mikołaj Abramowicz; 1590-я — люты 1651) — дзяржаўны й вайсковы дзеяч ВКЛ, дыплямат. З шляхецкага роду Абрамовічаў, сын смаленскага ваяводы Яна Абрамовіча, бацька Самуэля Абрамовіча.

Біяграфія

Вайсковая кар’ера

У 1603 годзе, пасьля сьмерці бацькі, аддадзены на выхаваньне на двор біржанскіх Радзівілаў. Магчыма, вывучаў артылерыю й інжынэрыю. У 1-й палове 1620-х ваяваў супраць швэдаў у Курляндыі і Інфлянтах у войску Крыштапа Радзівіла, дзе выконваў абавязкі старшага над гарматай (пад ягонай камандай служыў Крыштаф Арцішэўскі). У 1625 годзе вызначыўся пры ўзяцьці перадмесьця Рыгі, у 1626 годзе ў бітве пад Гневам, дзе фактычна замяніў няздольнага Януша Тышкевіча. У 1626—1627 гадах ваяваў супраць швэдаў на Памор’і й у Прусіі. У вайну Расеі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў са студзеня 1633 году камандаваў палком пяхоты групоўкі Радзівіла, ад 1634 году старшы над гарматай (ад 1640 году называўся генэрал артылерыі ВКЛ), камандэр калёны ў маршы на горад Белы. Камісар пры заключэньні Палянаўскага міру 1634 году.

Палітычная дзейнасьць

Староста старадубскі ў 1636—1647 гадах, мядзельскі й курклійскі; неаднаразова абіраўся паслом на соймы й дэпутатам Трыбуналу ВКЛ. Чашнік ВКЛ у 1638—1640 гадах, кашталян амсьціслаўскі ў 1640—1643 гадах, ваявода амсьціслаўскі (1643—1647) і троцкі ад 1647 году.

У 1646 годзе прызначаны камісарам на перамовах з Масквой й на даручэньне караля перадаў Расеі Трубчэўскую воласьць, за што трыбунальскім судом прысуджаны да штрафу 60 тысячаў злотых і сьмяротнага пакараньня. Справу заспакоілі перадачай ВКЛ ад Польшчы гарадоў Лоеў і Любеч. У 1648 годзе прызначаны камісарам для перамоваў з Швэцыяй.

Адзін з кіраўнікоў кальвіністаў ВКЛ. У 1631 годзе падараваў Літоўскаму сыноду двор у Слуцку пад канвікт для вучняў гімназіі. Старшыня правінцыйнага сыноду (1644).

Зямельныя ўладаньні

Апроч бацькавых маёнткаў (Варняны, Дубнікі й Язаў у Віленскім павеце, Сьвіраны, Сураж і Кабыльнік у Ашмянскім) меў Мглін і Дрокаў у Старадубскім павеце, Лебедзева ў Ашмянскім павеце, Холмеч у Рэчыцкім павеце, маёнткі ў Кіеўскім ваяводзтве.

Літаратура

Крыніца: Валерый Пазднякоў, «Вялікае Княства Літоўскае»