Мар’ян Пецюкевіч: розьніца паміж вэрсіямі
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB |
д афармленьне |
||
Радок 2: | Радок 2: | ||
== Жыцьцяпіс == |
== Жыцьцяпіс == |
||
Мар’ян Пецюкевіч нарадзіўся |
Мар’ян Пецюкевіч нарадзіўся 24 верасьня 1904 году ў вёсцы [[Цяцеркі (вёска)|Цяцеркі]] [[Дзісенскі павет|Дзісенскага павету]] [[Ёдзкая воласьць|Ёдзкае воласьці]] [[Віленская губэрня|Віленскае губэрні]] (цяпер у [[Браслаўскі раён|Браслаўскім раёне]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскае вобласьці]]) ў шматдзетнай сям’і малазямельнага селяніна. |
||
Да [[Першая сусьветная вайна|вайны]] навучаўся ў расейскай народнай вучэльні ў вёсцы [[Шаўляны]]. Пасьля сем гадоў давялося займацца самаадукацыяй, падвучвацца ў польскіх школках у маёнтку Зайнова і вёсцы Зайнова, пасьля ў мястэчку Ёды, дзе настаўнік меўся падрыхтаваць Мар’яна да паступленьня ў Дзісенскую гімназію. Але хлопец не прайшоў іспытаў. На параду ксяндза Віктара Шутовіча ў 1922 годзе Мар’ян паступіў у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскую беларускую гімназію]]. |
Да [[Першая сусьветная вайна|вайны]] навучаўся ў расейскай народнай вучэльні ў вёсцы [[Шаўляны]]. Пасьля сем гадоў давялося займацца самаадукацыяй, падвучвацца ў польскіх школках у маёнтку Зайнова і вёсцы Зайнова, пасьля ў мястэчку Ёды, дзе настаўнік меўся падрыхтаваць Мар’яна да паступленьня ў Дзісенскую гімназію. Але хлопец не прайшоў іспытаў. На параду ксяндза Віктара Шутовіча ў 1922 годзе Мар’ян паступіў у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскую беларускую гімназію]]. |
||
Радок 10: | Радок 10: | ||
У 1926 паступіў у [[Радашковіцкая беларуская гімназія|беларускую гімназію ў Радашковічах]] і праз год скончыў яе. Пасьля сканчэньня юнак паступіў у [[Карлавы ўнівэрсытэт]] у [[Прага|Празе]], але па дарозе туды быў затрыманы на мяжы і адасланы ў віленскі 5-ы полк легіянэраў. Праз тры месяцы накіраваны ў падафіцэрскую школу ў Цешын, але адтуль хутка быў выгнаны за распаўсюд беларускае літаратуры і вернуты ў полк. |
У 1926 паступіў у [[Радашковіцкая беларуская гімназія|беларускую гімназію ў Радашковічах]] і праз год скончыў яе. Пасьля сканчэньня юнак паступіў у [[Карлавы ўнівэрсытэт]] у [[Прага|Празе]], але па дарозе туды быў затрыманы на мяжы і адасланы ў віленскі 5-ы полк легіянэраў. Праз тры месяцы накіраваны ў падафіцэрскую школу ў Цешын, але адтуль хутка быў выгнаны за распаўсюд беларускае літаратуры і вернуты ў полк. |
||
Адслужыўшы, у 1929 годзе здаў іспыт на атэстат сталасьці пры Дзяржаўнай камісіі Віленскай школьнай кураторыі і прыняты ў [[Віленскі ўнівэрсытэт]] на спэцыяльнасьць «гісторыя, этнаграфія, этналёгія». У |
Адслужыўшы, у 1929 годзе здаў іспыт на атэстат сталасьці пры Дзяржаўнай камісіі Віленскай школьнай кураторыі і прыняты ў [[Віленскі ўнівэрсытэт]] на спэцыяльнасьць «гісторыя, этнаграфія, этналёгія». У 1929—1931 гадах першы рэдактар часопіса «[[Шлях Моладзі]]». У 1938 годзе Мар’ян Пецюкевіч абараніў магістарскую працу «Прымітыўныя рысы ў матэрыяльнай культуры стараабрадцаў Браслаўскага павету» і атрымаў тытул магістра філязофіі ў галіне этнаграфіі і этналёгіі. |
||
У |
У 1939 годзе працаваў дырэктарам [[Беларускі музэй у Вільні|музэю імя Івана Луцкевіча]]. Па прыходзе Саветаў працаваў дырэктарам бібліятэкі, вёў беларускія перадачы на Віленскім радыё, працаваў у прафзьвязе працоўных культуры Вільні. Калі [[Вільня|Вільню]] аддалі [[Летува|Летуве]], адмовіўся пераехаць у [[Менск]], тады яго зьнялі з пасады дырэктара бібліятэкі. |
||
З пачаткам [[Вялікая Айчынная вайна|вайны]] амаль увесь час жыў на вёсцы ў цесьця і займаўся сельскай гаспадаркай. БНК запрасіў Мар’яна на 5-месяцовыя настаўніцкія курсы ў Вільні, пасьля якіх ён быў прызначаны павятовым інспэктарам асьветы ў [[Ашмяна|Ашмяне]], а ў 1944 годзе працаваў у [[Новая Вілейка|Новавілейскім]] мэдычным інстытуце. |
З пачаткам [[Вялікая Айчынная вайна|вайны]] амаль увесь час жыў на вёсцы ў цесьця і займаўся сельскай гаспадаркай. БНК запрасіў Мар’яна на 5-месяцовыя настаўніцкія курсы ў Вільні, пасьля якіх ён быў прызначаны павятовым інспэктарам асьветы ў [[Ашмяна|Ашмяне]], а ў 1944 годзе працаваў у [[Новая Вілейка|Новавілейскім]] мэдычным інстытуце. |
||
Радок 18: | Радок 18: | ||
1 студзеня 1945 року адбыўся першы арышт Пецюкевіча, і тры з паловай месяцы ён ўтрымліваўся ў Лукіскай турме. Пасьля 4 гады жыў зь сям’ёй у Няменчынцы пад Вільняй. У 1948 годзе нават быў абраны дэпутатам Ажулаўскага сельсавета, але 27 сакавіка 1949 зноў арыштаваны і дэпартаваны разам зь сям’ёй у [[Краснаярскі край]]. Там займаўся пчалярствам. 31 ліпеня 1952 году паводле пастановы Генпракурора [[Летувіская ССР|ЛетССР]] асуджаны на 25 гадоў і сасланы ў лягер катаржанаў у [[Варкута|Варкуту]]. |
1 студзеня 1945 року адбыўся першы арышт Пецюкевіча, і тры з паловай месяцы ён ўтрымліваўся ў Лукіскай турме. Пасьля 4 гады жыў зь сям’ёй у Няменчынцы пад Вільняй. У 1948 годзе нават быў абраны дэпутатам Ажулаўскага сельсавета, але 27 сакавіка 1949 зноў арыштаваны і дэпартаваны разам зь сям’ёй у [[Краснаярскі край]]. Там займаўся пчалярствам. 31 ліпеня 1952 году паводле пастановы Генпракурора [[Летувіская ССР|ЛетССР]] асуджаны на 25 гадоў і сасланы ў лягер катаржанаў у [[Варкута|Варкуту]]. |
||
У 1956 годзе рэабілітаваны, прыехаў у [[Вільня|Вільню]], уладкаваўся настаўнікам. Аднак праз паўгады быў звольнены і зьехаў да сям’і ў [[Шчэцін]]. У 1959 годзе на запрашэньне прафэсара Казімера Машынскага (пад кіраўніцтвам якога ён колісь пісаў магістарскую працу) і прафэсаркі Марыі Знамяроўскай-Пруферавай пераехаў працаваць у Аддзел этнаграфіі [[Торунь|Торунскага]] музэю. Крыху пазьней Мар’ян Пецюкевіч стаўся ініцыятарам стварэньня самастойнага Музэю этнаграфіі, дзе і працаваў да 1970 году. |
|||
Да самай сьмерці супрацоўнічаў зь беларусамі Беласточчыны, Віленшчыны, пісаў артыкулы ў розныя газэты (у т. л. ў беластоцкую «[[Ніва (газэта)|Ніву]]»), рыхтаваў сваю манаграфію пра родную вёску Цяцеркі, якую не прысьпеў скончыць. |
Да самай сьмерці супрацоўнічаў зь беларусамі Беласточчыны, Віленшчыны, пісаў артыкулы ў розныя газэты (у т. л. ў беластоцкую «[[Ніва (газэта)|Ніву]]»), рыхтаваў сваю манаграфію пра родную вёску Цяцеркі, якую не прысьпеў скончыць. |
||
Радок 38: | Радок 38: | ||
== Творы == |
== Творы == |
||
* «Апытальнік да народнага адзеньня, абутку і аздабленьня» ([[Беласток]], |
* «Апытальнік да народнага адзеньня, абутку і аздабленьня» ([[Беласток]], 1959) |
||
* «Tradycyjna uprawa i obrobka roslin włoknistych w Polsce połnocnej» |
* «Tradycyjna uprawa i obrobka roslin włoknistych w Polsce połnocnej» |
||
* «Матэрыяльная культура Сакольскага павету» ( |
* «Матэрыяльная культура Сакольскага павету» (1964) |
||
* «У пошуках зачараваных скарбаў» ([[Вільня]], |
* «У пошуках зачараваных скарбаў» ([[Вільня]], 1998) |
||
* «Кара за службу народу» (Беласток, |
* «Кара за службу народу» (Беласток, 2001) |
||
* «Лісты 1956—1982» (Беласток, |
* «Лісты 1956—1982» (Беласток, 2005) — лісты да розных асобаў |
||
* «Мой дзёньнік. Пра падарожжа ў Рым» (Вільня, |
* «Мой дзёньнік. Пра падарожжа ў Рым» (Вільня, 2007) |
||
* «Сьляды незабыўных продкаў» ([[Менск]], |
* «Сьляды незабыўных продкаў» ([[Менск]], 2007) — зборнік этнаграфічных артыкулаў |
||
У |
У 1968 годзе пачаў пісаць працу «Апісаньне Цяцерскіх і Барадзеніцкіх тканін», але ня скончыў (захоўваецца ў браслаўскіх музэйных фондах). Да 1976 году працаваў над манаграфіяй, прысьвечанай гісторыіі і этнаграфіі вёскі [[Цяцеркі (вёска)|Цяцеркі]], матэрыялы да якой цяпер захоўваюцца ў Торунскім этнаграфічным музэі. Бальшыня дакумэнтаў, зьвязаных з жыцьцём і творчасьцю Пецюкевіча, знаходзіцца ў Торунскіх музэйных архіўных зборах, шэраг дакумэнтаў — у Браслаўскім музэйным аб’яднаньні. |
||
== Узнагароды == |
== Узнагароды == |
||
8 красавіка 1978 году Мар’ян Пецюкевіч быў прызначаны да залатой адзнакі «Za opieke nad zabytkami». |
|||
== Ушанаваньне памяці == |
== Ушанаваньне памяці == |
||
22 кастрычніка 2004 году ў [[Торунь|Торуні]] былі адзначаныя 100-я ўгодкі Мар’яна Пецюкевіча і праведзена канфэрэнцыя, дзе выступалі дасьледнікі ягонае творчасьці з [[Польшча|Польшчы]] і [[Беларусь|Беларусі]]. |
|||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Пецюкевіч, Мар’ян}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Пецюкевіч, Мар’ян}} |
||
Радок 59: | Радок 59: | ||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1904 годзе]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1904 годзе]] |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне]] |
||
⚫ | |||
⚫ | |||
⚫ | |||
[[Катэгорыя:Польскія беларусы]] |
[[Катэгорыя:Польскія беларусы]] |
||
[[Катэгорыя:Сябры Беларускага студэнцкага саюзу]] |
[[Катэгорыя:Сябры Беларускага студэнцкага саюзу]] |
||
[[Катэгорыя:Беларускія этнографы]] |
[[Катэгорыя:Беларускія этнографы]] |
||
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Летуве]] |
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Летуве]] |
||
⚫ | |||
⚫ | |||
⚫ |
Вэрсія ад 11:25, 7 чэрвеня 2019
Мар’ян Пецюкевіч (24 верасьня 1904, Цяцеркі, Браслаўшчына — 13 верасьня 1983, Торунь) — беларускі этнограф, грамадзкі дзяяч, публіцыст, паэт.
Жыцьцяпіс
Мар’ян Пецюкевіч нарадзіўся 24 верасьня 1904 году ў вёсцы Цяцеркі Дзісенскага павету Ёдзкае воласьці Віленскае губэрні (цяпер у Браслаўскім раёне Віцебскае вобласьці) ў шматдзетнай сям’і малазямельнага селяніна.
Да вайны навучаўся ў расейскай народнай вучэльні ў вёсцы Шаўляны. Пасьля сем гадоў давялося займацца самаадукацыяй, падвучвацца ў польскіх школках у маёнтку Зайнова і вёсцы Зайнова, пасьля ў мястэчку Ёды, дзе настаўнік меўся падрыхтаваць Мар’яна да паступленьня ў Дзісенскую гімназію. Але хлопец не прайшоў іспытаў. На параду ксяндза Віктара Шутовіча ў 1922 годзе Мар’ян паступіў у Віленскую беларускую гімназію.
Чалец Беларускага Студэнцкага Саюзу, Беларускага Інстытуту Гаспадаркі і Культуры, Беларускага навуковага таварыства.
У 1926 паступіў у беларускую гімназію ў Радашковічах і праз год скончыў яе. Пасьля сканчэньня юнак паступіў у Карлавы ўнівэрсытэт у Празе, але па дарозе туды быў затрыманы на мяжы і адасланы ў віленскі 5-ы полк легіянэраў. Праз тры месяцы накіраваны ў падафіцэрскую школу ў Цешын, але адтуль хутка быў выгнаны за распаўсюд беларускае літаратуры і вернуты ў полк.
Адслужыўшы, у 1929 годзе здаў іспыт на атэстат сталасьці пры Дзяржаўнай камісіі Віленскай школьнай кураторыі і прыняты ў Віленскі ўнівэрсытэт на спэцыяльнасьць «гісторыя, этнаграфія, этналёгія». У 1929—1931 гадах першы рэдактар часопіса «Шлях Моладзі». У 1938 годзе Мар’ян Пецюкевіч абараніў магістарскую працу «Прымітыўныя рысы ў матэрыяльнай культуры стараабрадцаў Браслаўскага павету» і атрымаў тытул магістра філязофіі ў галіне этнаграфіі і этналёгіі.
У 1939 годзе працаваў дырэктарам музэю імя Івана Луцкевіча. Па прыходзе Саветаў працаваў дырэктарам бібліятэкі, вёў беларускія перадачы на Віленскім радыё, працаваў у прафзьвязе працоўных культуры Вільні. Калі Вільню аддалі Летуве, адмовіўся пераехаць у Менск, тады яго зьнялі з пасады дырэктара бібліятэкі.
З пачаткам вайны амаль увесь час жыў на вёсцы ў цесьця і займаўся сельскай гаспадаркай. БНК запрасіў Мар’яна на 5-месяцовыя настаўніцкія курсы ў Вільні, пасьля якіх ён быў прызначаны павятовым інспэктарам асьветы ў Ашмяне, а ў 1944 годзе працаваў у Новавілейскім мэдычным інстытуце.
1 студзеня 1945 року адбыўся першы арышт Пецюкевіча, і тры з паловай месяцы ён ўтрымліваўся ў Лукіскай турме. Пасьля 4 гады жыў зь сям’ёй у Няменчынцы пад Вільняй. У 1948 годзе нават быў абраны дэпутатам Ажулаўскага сельсавета, але 27 сакавіка 1949 зноў арыштаваны і дэпартаваны разам зь сям’ёй у Краснаярскі край. Там займаўся пчалярствам. 31 ліпеня 1952 году паводле пастановы Генпракурора ЛетССР асуджаны на 25 гадоў і сасланы ў лягер катаржанаў у Варкуту.
У 1956 годзе рэабілітаваны, прыехаў у Вільню, уладкаваўся настаўнікам. Аднак праз паўгады быў звольнены і зьехаў да сям’і ў Шчэцін. У 1959 годзе на запрашэньне прафэсара Казімера Машынскага (пад кіраўніцтвам якога ён колісь пісаў магістарскую працу) і прафэсаркі Марыі Знамяроўскай-Пруферавай пераехаў працаваць у Аддзел этнаграфіі Торунскага музэю. Крыху пазьней Мар’ян Пецюкевіч стаўся ініцыятарам стварэньня самастойнага Музэю этнаграфіі, дзе і працаваў да 1970 году.
Да самай сьмерці супрацоўнічаў зь беларусамі Беласточчыны, Віленшчыны, пісаў артыкулы ў розныя газэты (у т. л. ў беластоцкую «Ніву»), рыхтаваў сваю манаграфію пра родную вёску Цяцеркі, якую не прысьпеў скончыць.
У 1980 годзе ён перанес цяжкую апэрацыю, да таго ж Мар’ян пакутваў на страўнік і раматус. У 1983 годзе памёр праз мэтастазы раку ў мозаг.
Творчасьць
Мар’ян Пецюкевіч вядомы перадусім як этнограф і публіцыст, але да таго яшчэ пісаў вершы, успаміны пра беларускіх грамадзкіх дзеячоў, артыкулы пра мову і традыцыю беларусаў.
У 1926 годзе супольна з ксяндзом Барадзініцкай парафіі заснаваў філію БІГіК’у ў Цяцерках, займаўся асьветніцкай дзейнасьцю. Пэўны час Мар’ян супрацоўнічаў з газэтай «Беларуская крыніца», дасылаў туды свае артыкулы, развагі аб лёсе беларускага народу, мове.
У Беларускім студэнцкім саюзе Мар’ян Пецюкевіч вёў культурна-асьветніцкую работу. У Вільні напісаў больш за 200 артыкулаў публіцыстычнага і навуковага характару, разьмешчаных у беларускіх, польскіх, летувіскіх і расейскіх выданьнях, гэткіх, як «Сялянская ніва», «Шлях моладзі», «Калосьсе», «Kurjer wilenski», «Słowo», «Zagary», «Poprostu» ды іншых.
Свае творы падпісваў як Марвіч (узяўшы першы склад з імя, а другі з прозьвішча), Цяцерскі, М. Цяцерскі, дзед Марцін (пад гэтым псэўданімам Пецюкевіч пісаў розныя жартоўныя гісторыі), лацінкай – Marvič, M. Marvič, крыптонімамі М.П. і M.P.
Друкаваўся ў «Biełaruskim hołasie», «Крыніцы», па вайне і адбываньні пакараньня пачаў супрацу зь беластоцкай «Нівай», куды дасылаў свае артыкулы да канца жыцьця.
Пачынаючы ад сваёй магістарскай працы «Прымітыўныя рысы ў матэрыяльнай культуры стараабрадцаў Браслаўскага павету», стаў дасьледаваць народную культуру беларусаў і зьмяшчаць свае артыкулы на тэмы этналёгіі, меласу, мовы ў розных выданьнях. Найбольш плённы пэрыяд у этнаграфічнай дзейнасьці прыпаў у Мар’яна Пецюкевіча на паваенны пэрыяд. Супрацоўнічаў з рэдакцыямі газэтаў і часопісаў «Lud», «Literatura ludowa», «Prace popularnonaukowe Towarystwa nawukowego».
Творы
- «Апытальнік да народнага адзеньня, абутку і аздабленьня» (Беласток, 1959)
- «Tradycyjna uprawa i obrobka roslin włoknistych w Polsce połnocnej»
- «Матэрыяльная культура Сакольскага павету» (1964)
- «У пошуках зачараваных скарбаў» (Вільня, 1998)
- «Кара за службу народу» (Беласток, 2001)
- «Лісты 1956—1982» (Беласток, 2005) — лісты да розных асобаў
- «Мой дзёньнік. Пра падарожжа ў Рым» (Вільня, 2007)
- «Сьляды незабыўных продкаў» (Менск, 2007) — зборнік этнаграфічных артыкулаў
У 1968 годзе пачаў пісаць працу «Апісаньне Цяцерскіх і Барадзеніцкіх тканін», але ня скончыў (захоўваецца ў браслаўскіх музэйных фондах). Да 1976 году працаваў над манаграфіяй, прысьвечанай гісторыіі і этнаграфіі вёскі Цяцеркі, матэрыялы да якой цяпер захоўваюцца ў Торунскім этнаграфічным музэі. Бальшыня дакумэнтаў, зьвязаных з жыцьцём і творчасьцю Пецюкевіча, знаходзіцца ў Торунскіх музэйных архіўных зборах, шэраг дакумэнтаў — у Браслаўскім музэйным аб’яднаньні.
Узнагароды
8 красавіка 1978 году Мар’ян Пецюкевіч быў прызначаны да залатой адзнакі «Za opieke nad zabytkami».
Ушанаваньне памяці
22 кастрычніка 2004 году ў Торуні былі адзначаныя 100-я ўгодкі Мар’яна Пецюкевіча і праведзена канфэрэнцыя, дзе выступалі дасьледнікі ягонае творчасьці з Польшчы і Беларусі.