Сабор Сьвятога Мікалая (Бабруйск): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 73: Радок 73:
Babrujsk, Ramanaŭskaja, Sabornaja. Бабруйск, Раманаўская, Саборная (1941-44) (2).jpg|1941—44 гг.
Babrujsk, Ramanaŭskaja, Sabornaja. Бабруйск, Раманаўская, Саборная (1941-44) (2).jpg|1941—44 гг.
Babrujsk, Ramanaŭskaja. Бабруйск, Раманаўская (1941-44) (3).jpg|1941—44 гг.
Babrujsk, Ramanaŭskaja. Бабруйск, Раманаўская (1941-44) (3).jpg|1941—44 гг.
Babrujsk, Ramanaŭskaja. Бабруйск, Раманаўская (1941-44).jpg|1941—44 гг.
Babrujsk, Ramanaŭskaja, Sabornaja. Бабруйск, Раманаўская, Саборная (1941-44).jpg|1941—44 гг.
Babrujsk, Ramanaŭskaja, Sabornaja. Бабруйск, Раманаўская, Саборная (1942).jpg|1942 г.
Babrujsk, Ramanaŭskaja, Sabornaja. Бабруйск, Раманаўская, Саборная (1942).jpg|1942 г.
</gallery>
</gallery>

Вэрсія ад 00:47, 26 траўня 2019

Помнік гісторыі
Сабор Сьвятога Мікалая
Мікольскі сабор
Мікольскі сабор
Краіна Беларусь
Места Бабруйск
Каардынаты 53°8′19.41″ пн. ш. 29°13′31.67″ у. д. / 53.138725° пн. ш. 29.2254639° у. д. / 53.138725; 29.2254639Каардынаты: 53°8′19.41″ пн. ш. 29°13′31.67″ у. д. / 53.138725° пн. ш. 29.2254639° у. д. / 53.138725; 29.2254639
Канфэсія Расейская праваслаўная царква, Беларускі экзахат і праваслаўе[d]
Эпархія Бабруйская і Быхаўская епархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Сайт snsobor.by
Сабор Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Сабор Сьвятога Мікалая
Сабор Сьвятога Мікалая
Сабор Сьвятога Мікалая
Сабор Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Царква саборная Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі 2-й паловы XIX ст. (мураўёўка) у Бабруйску. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Раманаўскай вуліцы[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Катэдральны сабор Бабруйскай і Быхаўскае япархіі.

Гісторыя

Першую царкву Маскоўскага патрыярхату ў Бабруйску збудавалі ў 1835 годзе на месцы драўлянай Мікольскай царквы (Сьвяты Пасад).

У 1879 годзе да прыходу царквы належалі жыхары Бабруйску з фарштатамі й хутарамі, вёскі Арновічы, Пісчакі, Канчаны, Думаноўшчына, Ясны Лес, Вялічкава, Даманава. Агульная колькасьць прыхаджанаў была 2069 мужчыны й 2055 жанчын. Протаярэем царквы быў Фёдар Смоліч, дапаможным сьвятаром быў Ёсіф Яхімовіч. Пры царкве існавала прыходзкая вучэльня з жаночай зьменай.

У 1892—1894 гадох на месцы старой збудавалі новую мураваную царкву. Да царквы належылі: Царква Сьвятога Юрыя (Думаноўшчына), Царква Сьвятога Мікалая (Лукі), збудаваная ў 1826 годзе; Сафійская і Духаўская цэрквы (1901), капліцы ў вёсцы Ясны Лес.

Савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну яна аднавіла сваю дзейнасьць. На прылеглай да цэрквы тэрыторыі існавалі нямецкія могілкі. У 1964 годзе царкву зноў зачынілі, а ейны будынак перарабілі пад басэйн. 1 жніўня 2003 году ўвесь будынак царквы перадалі вернікам. Адначасна пачалося яе аднаўленьне.

Пры царкве існуюць два прастолы: першы асьвячоны ярэйскім чынам у 2001 годзе, дргі — у 2007 годзе архірэйскім чынам. Пры царкве існуюць нядзельная школа, сястрыцтва, казацтва, бібліятэка. Клірыкі — плябан протаярэй Аляксандар Палуянаў, ярэй Міхаіл Пракоф’еў, ярэй Аляксей Болатаў, ярэй Віктар Смычнік, яраманах Сяргей Брыч, ярэй Максім Кірэяў, дыякан Максім Ульяшын.

Архітэктура

Прыклад сынадальнага кірунку царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Падоўжана-восевая кампазыцыя складаецца з 3-яруснай званіцы-прытвора, кароткай трапезнай, кубападобнай 2-яруснай малітоўнай залі з бакавымі прыбудовамі і 3-лопасьцевай паўкруглай апсыды. Сылюэт будынка ўтвараюць пяцікупальле цэнтральнага аб'ёму і купал-цыбуліна званіцы. Традыцыйны набор атынкаваных элемэнтаў, выкарыстаных у дэкоры, улучае зубчастыя фрызы, кутнія лапаткі і броўкі аркавых аконных праёмаў. Першапачаткова колер сьценаў быў ружовага колеру.

Усярэдзіне другі, адкрыты ярус малітоўнай залі і барабан цэнтральнага купала падтрымліваюцца аркавай сыстэмай і 4 магутнымі пілёнамі[1].

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Інтэрнацыянальная

Крыніцы

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 29.

Літаратура

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Вонкавыя спасылкі

Сабор Сьвятога Мікалая (Бабруйск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў