Рычы (возера): розьніца паміж вэрсіямі
д стыль |
д шаблён |
||
Радок 11: | Радок 11: | ||
|Плошча вадазбору = 123 км² |
|Плошча вадазбору = 123 км² |
||
|Максымальная глыбіня = 51,9 м |
|Максымальная глыбіня = 51,9 м |
||
|Сярэдняя глыбіня = 9,7 м |
|||
|Найбольшая даўжыня = 6,27 км |
|||
|Найбольшая шырыня = 3,73 км |
|||
|Вышыня над узроўнем мора = |
|||
|Даўжыня берагавой лініі = 33,4 км |
|Даўжыня берагавой лініі = 33,4 км |
||
|Аб'ём вады = 131 млн м³ |
|Аб'ём вады = 131 млн м³ |
Вэрсія ад 03:14, 9 траўня 2008
Возера
Рычы
Рычы | |||||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ры́чы (таксама: Рыча, Рычу, па-латыску: Riču ці Riča ezers, па-расейску: Ричи) – праточнае возера ў Браслаўскім раёне Беларусі й Даўгаўпілскім раёне Латвіі. Знаходзіцца ў басэйне ракі Дрысьвяты.
Плошча возера - 12,83 км²; сярэдняя глыбіня – 9,7 м.; найбольшая глыбіня - 51,9 м.[1]; даўжыня - 6,27 км.; найбольшая шырыня - 3,73 км.; даўжыня берагавой лініі - 33,4 км.; аб′ём вады - 131 млн. м³; плошча вадазбору - 123 км². Возера Рычы - другое па глыбіні ў Беларусі пасьля Доўгага возера ў Глыбоцкім раёне й чацьвертае па глыбіні ў Латвіі.
Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м., а на ўсходзе – ад 30 да 40 м., парослыя хмызьняком і лесам. Берагі возера ў асноўным высокія, пясчаныя. Глыбакаводныя ўпадзіны чаргуюцца зь мелямі. У залівах дно адносна плоскае, глыбіня роўная 10—15 м. На возеры маюцца 5 выспаў агульнай плошчай 5,7 га. Мелкаводзьдзе пясчанае й пясчана-галечнае, на ўсходзе пад валунамі. Астатняя частка ложа сапрапелістая, месцамі ілістая. Шырыня калябярэжнай паласы расьліннасьці – ад 5 да 50 м. Да глыбіні 9 м растуць імхі. Рычы напаўняецца вадой з ручаёў, а з самога возера выцякае рака Рычанка. У іхтыяфаўне сустракаецца болей за 20 відаў рыбы. Таксама ў возеры жывуць рэлікты ледавіковага пэрыяду (лімнакалянус, понтапарэя, бакаплаў Паласа), занесеныя ў беларускае выданьне Чырвонай кнігі.
3 1979 возера й навакольная тэрыторыя абвешчаны гідралягічным заказнікам, які дасюль функцыянуе ў абодвух прылеглых краінах.