Надзея Дземідовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Czalex (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 3: Радок 3:


== Жыцьцяпіс ==
== Жыцьцяпіс ==
Была другім дзіцем у сям’і з шасьці. Бацька Раман Дземідовіч у 1914—1921 езьдзіў на заробкі ў [[ЗША]], пасьля вярнуўся, ажаніўся і набыў зямлю на хутары ля вёскі [[Дзявяткавічы]]. Бацькі выхоўвалі дзяцей па-беларуску насуперак польскай прапагандзе<ref name="nv">{{Артыкул|аўтар = Людміла Майсеня.|загаловак = Надзея Дземідовіч: «Я сябе вінаватай перад Радзімай не лічу»|арыгінал = |спасылка = http://represii-by.info/index.php?newsid=19|аўтар выданьня = |выданьне = [[Народная воля]]|тып = |месца = |выдавецтва = |год = 8 траўня 1998|выпуск = |том = |нумар = |старонкі = |isbn = }}</ref>.
Была другім дзіцем у сям’і з шасьці. Бацька Раман Дземідовіч у 1914—1921 гг. езьдзіў на заробкі ў [[ЗША]], пасьля вярнуўся, ажаніўся і набыў зямлю на хутары ля вёскі [[Дзявяткавічы]]. Бацькі выхоўвалі дзяцей па-беларуску насуперак польскай прапагандзе<ref name="nv">{{Артыкул|аўтар = Людміла Майсеня.|загаловак = Надзея Дземідовіч: «Я сябе вінаватай перад Радзімай не лічу»|арыгінал = |спасылка = http://represii-by.info/index.php?newsid=19|аўтар выданьня = |выданьне = [[Народная воля]]|тып = |месца = |выдавецтва = |год = 8 траўня 1998|выпуск = |том = |нумар = |старонкі = |isbn = }}</ref>.


Надзея да 1939 року скончыла 4 клясы польскамоўнай школы. За два дні да пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|вайны зь немцамі]] бальшавікі арыштавалі ейнага бацьку, аднак ахоўнікі ўцяклі з пачаткам бамбаваньня мясцовага аэрадрому, і гэта ўратавала вязьняў слонімскай турмы, якія былі вызваленыя мясцовымі жыхарамі<ref name="nv" />.
Надзея да 1939 году скончыла 4 клясы польскамоўнай школы. За два дні да пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|вайны зь немцамі]] бальшавікі арыштавалі ейнага бацьку, аднак ахоўнікі ўцяклі з пачаткам бамбаваньня мясцовага аэрадрому, і гэта ўратавала вязьняў слонімскай турмы, якія былі вызваленыя мясцовымі жыхарамі<ref name="nv" />.


Увосень 1941 року Надзея пайшла вучыцца ў [[Слонімская беларуская прагімназія|Слонімскую беларускую прагімназію]], што страхавала ад высылкі на [[прымусовыя працы]] ў Нямеччыну. У 1943 далучылася да [[Саюз беларускай моладзі|Саюзу Беларускай Моладзі]]. Пасьля прыходу Саветаў працягнула навучаньне ў беларускамоўнай сярэдняй школе<ref name="nv" />.
Увосень 1941 году Надзея пайшла вучыцца ў [[Слонімская беларуская прагімназія|Слонімскую беларускую прагімназію]], што страхавала ад высылкі на [[прымусовыя працы]] ў Нямеччыну. У 1943 годзе далучылася да [[Саюз беларускай моладзі|Саюзу Беларускай Моладзі]]. Пасьля прыходу Саветаў працягнула навучаньне ў беларускамоўнай сярэдняй школе<ref name="nv" />.


Неўзабаве, у сьнежні 1944, пачаліся арышты паплечнікаў Надзеі па СБМ. 13 сьнежня яна была вымушаная перайсьці на нелегальнае становішча, хавалася ў сваякоў па ўсёй Беларусі. Так працягвалася да 1948 року, пасьля чаго бацькі накіравалі Надзею па дакумэнтах малодшае сястры Ліды да сваякоў у [[Казаская ССР|Казахстан]]<ref name="nv" />.
Неўзабаве, у сьнежні 1944, пачаліся арышты паплечнікаў Надзеі па СБМ. 13 сьнежня яна была вымушаная перайсьці на нелегальнае становішча, хавалася ў сваякоў па ўсёй Беларусі. Так працягвалася да 1948 року, пасьля чаго бацькі накіравалі Надзею па дакумэнтах малодшае сястры Ліды да сваякоў у [[Казаская ССР|Казахстан]]<ref name="nv" />.
Радок 13: Радок 13:
У [[Петрапаўлаўск]]у Надзея Дземідовіч скончыла курсы бугальтараў, працавала пад чужым імем на хлебакамбінаце. Неўзабаве была вымушаная зьехаць ад дзядзькі, які турбаваўся за свой лёс.
У [[Петрапаўлаўск]]у Надзея Дземідовіч скончыла курсы бугальтараў, працавала пад чужым імем на хлебакамбінаце. Неўзабаве была вымушаная зьехаць ад дзядзькі, які турбаваўся за свой лёс.


25 верасьня 1949 была арыштаваная на працы ў Петрапаўлаўску, допыты і катаваньні цягнуліся чатыры месяцы. Пасьля перавезеная ў [[Баранавічы]], дзе трыбуналам асуджаная да 25 гадоў папраўча-працоўных лягераў і 5 гадоў пазбаўленьня правоў. Пакараньне адбывала ў [[Чалябінск]]у, пасьля пераведзеная ў [[Стэпляг|Карагандзінскі лягер]] (цяпер у межах [[Джэзказган]]у). Брала ўдзел у [[Кенгірскае паўстаньне|Кенгірскім паўстаньні]], пасьля чаго пераведзеная ў [[Азёрляг]].
25 верасьня 1949 г. была арыштаваная на працы ў Петрапаўлаўску, допыты і катаваньні цягнуліся чатыры месяцы. Пасьля перавезеная ў [[Баранавічы]], дзе трыбуналам асуджаная да 25 гадоў папраўча-працоўных лягераў і 5 гадоў пазбаўленьня правоў. Пакараньне адбывала ў [[Чалябінск]]у, пасьля пераведзеная ў [[Стэпляг|Карагандзінскі лягер]] (цяпер у межах [[Джэзказган]]у). Брала ўдзел у [[Кенгірскае паўстаньне|Кенгірскім паўстаньні]], пасьля чаго пераведзеная ў [[Азёрляг]].


Вызваленая як цяжкахворая 19 красавіка 1956, вярнулася ў [[Слонімскі раён]], дзе працавала на гаспадарцы. Пасьля перабралася ў [[Менск]], да пэнсіі працавала на заводзе «[[Гарызонт (завод)|Гарызонт]]»<ref name="nv" />.
Вызваленая як цяжкахворая 19 красавіка 1956 г., вярнулася ў [[Слонімскі раён]], дзе працавала на гаспадарцы. Пасьля перабралася ў [[Менск]], да пэнсіі працавала на заводзе «[[Гарызонт (завод)|Гарызонт]]»<ref name="nv" />.


З 1977 року інвалід 2-й групы, з 1980 — 1-й. Цяпер жыве ў [[Калодзішчы|Калодзішчах]] пад Менскам. [[Рэабілітацыя|Рэабілітаваная]] не была.
З 1977 году інвалід 2-й групы, з 1980 — 1-й. Цяпер жыве ў [[Калодзішчы|Калодзішчах]] пад Менскам. [[Рэабілітацыя|Рэабілітаваная]] не была.

У 2019 годзе [[Рада БНР]] уручыла Надзеі Дземідовіч [[Мэдаль да стагодзьдзя БНР]].<ref>[http://www.radabnr.org/bnr100-dziemidovic/ Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны Надзеі Дземідовіч] - Афіцыйны сайт Рады БНР, 20 траўня 2019 г.</ref>


== Творчасьць ==
== Творчасьць ==
Радок 77: Радок 79:
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў СССР]]
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў СССР]]
[[Катэгорыя:Сасланыя]]
[[Катэгорыя:Сасланыя]]
[[Катэгорыя:Узнагароджаныя Мэдалём да стагодзьдзя БНР]]

Вэрсія ад 01:32, 20 траўня 2019

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дземідовіч.

Надзе́я Рама́наўна Дземідо́віч (нарадзілася 24 лютага 1927 году, хутар Макейкі (?) Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва, Другая Рэч Паспалітая, цяпер Слонімскі раён Гарадзенскай вобласьці) — удзельніца беларускага адраджэнцкага руху, савецкі палітвязень, мэмуарыстка.

Жыцьцяпіс

Была другім дзіцем у сям’і з шасьці. Бацька Раман Дземідовіч у 1914—1921 гг. езьдзіў на заробкі ў ЗША, пасьля вярнуўся, ажаніўся і набыў зямлю на хутары ля вёскі Дзявяткавічы. Бацькі выхоўвалі дзяцей па-беларуску насуперак польскай прапагандзе[1].

Надзея да 1939 году скончыла 4 клясы польскамоўнай школы. За два дні да пачатку вайны зь немцамі бальшавікі арыштавалі ейнага бацьку, аднак ахоўнікі ўцяклі з пачаткам бамбаваньня мясцовага аэрадрому, і гэта ўратавала вязьняў слонімскай турмы, якія былі вызваленыя мясцовымі жыхарамі[1].

Увосень 1941 году Надзея пайшла вучыцца ў Слонімскую беларускую прагімназію, што страхавала ад высылкі на прымусовыя працы ў Нямеччыну. У 1943 годзе далучылася да Саюзу Беларускай Моладзі. Пасьля прыходу Саветаў працягнула навучаньне ў беларускамоўнай сярэдняй школе[1].

Неўзабаве, у сьнежні 1944, пачаліся арышты паплечнікаў Надзеі па СБМ. 13 сьнежня яна была вымушаная перайсьці на нелегальнае становішча, хавалася ў сваякоў па ўсёй Беларусі. Так працягвалася да 1948 року, пасьля чаго бацькі накіравалі Надзею па дакумэнтах малодшае сястры Ліды да сваякоў у Казахстан[1].

У Петрапаўлаўску Надзея Дземідовіч скончыла курсы бугальтараў, працавала пад чужым імем на хлебакамбінаце. Неўзабаве была вымушаная зьехаць ад дзядзькі, які турбаваўся за свой лёс.

25 верасьня 1949 г. была арыштаваная на працы ў Петрапаўлаўску, допыты і катаваньні цягнуліся чатыры месяцы. Пасьля перавезеная ў Баранавічы, дзе трыбуналам асуджаная да 25 гадоў папраўча-працоўных лягераў і 5 гадоў пазбаўленьня правоў. Пакараньне адбывала ў Чалябінску, пасьля пераведзеная ў Карагандзінскі лягер (цяпер у межах Джэзказгану). Брала ўдзел у Кенгірскім паўстаньні, пасьля чаго пераведзеная ў Азёрляг.

Вызваленая як цяжкахворая 19 красавіка 1956 г., вярнулася ў Слонімскі раён, дзе працавала на гаспадарцы. Пасьля перабралася ў Менск, да пэнсіі працавала на заводзе «Гарызонт»[1].

З 1977 году інвалід 2-й групы, з 1980 — 1-й. Цяпер жыве ў Калодзішчах пад Менскам. Рэабілітаваная не была.

У 2019 годзе Рада БНР уручыла Надзеі Дземідовіч Мэдаль да стагодзьдзя БНР.[2]

Творчасьць

Дэбютавала вершам «Сябрам С. Б. М.» 6 лістапада 1943 року ў «Баранавіцкай газэце». З 1990-х выступае ў друку зь вершамі і ўспамінамі.

Аўтарка трох кніг вершаў і ўспамінаў:

  • «Век так ня будзе» (2002)
  • «Успаміны сэрца майго» (2006)
  • «Мы марылі дома спаткацца» (2010)
  • «Кенгір» (?)[3]

Сям’я

Бацька Надзеі Раман у 1945 быў арыштаваны і накіраваны ў Мардоўскія лягеры, але неўзабаве вярнуўся на радзіму. Памёр пасьля таго, як Надзея трапіла ў лягер[1].

Маці была кінутая ў слонімскі астрог за адмову працаваць на тартаку. Ён знаходзіўся за 21 км ад хаты і да яго даводзілася хадзіць пешкі, а дома заставаліся малыя дзеткі. Таму маці адпрацавала колькі змагла і кінула.

Дзеці засталіся самыя, перабіваліся як маглі. Старэйшы, Федзя, атрымаў 8 гадоў лягераў па абвінавачаньні ў кантактах з антыбальшавіцкай партызанкай. Адбываў тэрмін у Томскіх лягерох[1].

Крыніцы

  1. ^ а б в г д е ё Людміла Майсеня. Надзея Дземідовіч: «Я сябе вінаватай перад Радзімай не лічу» // Народная воля. — 8 траўня 1998.
  2. ^ Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручаны Надзеі Дземідовіч - Афіцыйны сайт Рады БНР, 20 траўня 2019 г.
  3. ^ Вячаслаў Корсак. (15 кастрычніка 2012) Вязьніца ГУЛАГаў Надзея Дземідовіч: «Лягер можна параўнаць зь пеклам» Блог Глеба Лабадзенкі Праверана 15 кастрычніка 2012 г.

Літаратура

  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн.1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Майсеня Л. Надзея Дземідовіч: «Я сябе вінаватай перад Радзімай не лічу» // Пагоня. — 10 сакавіка 1998.

Вонкавыя спасылкі