Славамір Адамовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д {{Цёзкі}}
StarDeg (гутаркі | унёсак)
Радок 49: Радок 49:
* [http://io.ua/s3693 Славамір Адамовіч — Турэмны дзёньнік]
* [http://io.ua/s3693 Славамір Адамовіч — Турэмны дзёньнік]
* [http://www.belradio.fm/by/639/reports/24792/ Паэт Славамір Адамовіч вяртаецца ў Беларусь?]
* [http://www.belradio.fm/by/639/reports/24792/ Паэт Славамір Адамовіч вяртаецца ў Беларусь?]
{{Бібліяінфармацыя}}

{{Прэмія Гліняны Вялес}}
{{Прэмія Гліняны Вялес}}



Вэрсія ад 08:53, 20 красавіка 2019

Славамір Генрыхавіч Адамовіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 8 сакавіка 1962(1962-03-08)[1] (62 гады)
станцыя Унежма, Анескі раён, Архангельская вобласьць
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, журналіст
Гады творчасьці 1990 — наш час
Жанр верш
Мова беларуская мова
Дэбют кніга «Кальварыйскія клёны» (Менск, 1990)
Прэміі «Гліняны Вялес» (1996)
Узнагароды
http://berserk5.livejournal.com
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Адамовіч.
Анатоль Міхнавец чытае і каментуе верш Адамовіча на сустрэчы ў Доме літататуры на Кракаўскім прадмесьці ў Варшаве

Славамір Генрыхавіч Адамовіч (нарадзіўся 8 сакавіка 1962, станцыя Унежма, Анескі раён, Архангельская вобласьць) — беларускі паэт, грамадзкі дзяяч.

Біяграфія

Сын Генрыха Станіслававіча й Грасільды з Чамярыцкіх Адамовічаў. Скончыў 8 клясаў Будслаўскае школы (1977), Сьвірскае СПТВ-17 (1979). Працаваў у Казахстане, пасьля ў саўгасе «Будслаўскі». У 19801982 гадах служыў у Савецкай арміі. Працаваў на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Kiрава ў Менску. У 19861992 вучыўся на філялягічным факультэце БДУ; у 19911995 працаваў у «Настаўніцкай газеце». Таксама быў чальцом Партыі аматараў піва. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў1999).

У лістападзе 1995 напісаў верш «Убей президента!», за які быў арыштаваны, праз 10 месяцаў выпушчаны пад падпіску пра нявыезд. У жніўні 1997 на адным з апазыцыйных мітынгаў публічна зашыў сабе рот. У 2000 знаходзіўся ў ЗША, працаваў на будоўлях Нью-Ёрку. З 2002 жыве ў горадзе Будэ (Нарвэгія).

Бібліяграфія

  • «Кальварыйскія клёны» (Менск, 1990)
  • «Зямля Ханаан» (Полацак, 1993)
  • «Зваротныя правакацыі» (Полацак, 1994)
  • «Каханьне пад акупацыяй» (Менск, 1996)
  • «Сьпіраль Бруна» (Менск, 1997)
  • «Плавільшчыкі расы» (Вільня, 1999)[2]
  • «Турэмны дзёньнік» (Менск, 2001)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі