Руслана Лыжычка: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
|||
Радок 51: | Радок 51: | ||
* [http://www.ruslanatv.com RuslanaTV] |
* [http://www.ruslanatv.com RuslanaTV] |
||
* [http://www.youtube.com/RuslanaTube Youtube] |
* [http://www.youtube.com/RuslanaTube Youtube] |
||
{{Бібліяінфармацыя}} |
|||
{{Пераможцы конкурсу песьні Эўрабачаньне}} |
{{Пераможцы конкурсу песьні Эўрабачаньне}} |
||
Вэрсія ад 08:53, 20 красавіка 2019
Руслана | |
Руслана Лыжычка | |
Дата нараджэньня | 24 траўня 1973 (50 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Львоў, Украіна |
Месца вучобы | |
Прафэсія | сьпявачка, танцорка, прадусарка |
Жанры | поп, поп-фольк[d] і этнічная музыка[d] |
Вакал | кантральта[d] |
Інструмэнты | фортэпіяна |
Псэўданімы | Руслана |
Лэйблы | Warner Music Group[d] і EMI[d] |
Узнагароды | |
Сайт | ruslana.ua/en/ (укр.) ruslana.ua/en/ (анг.) |
Русла́на Сьцяпа́наўна Лыжы́чка (па-ўкраінску: Руслана Степанівна Лижичко; сцэнічны псэўданім — Руслана; нарадзілася 24 траўня 1973, Львоў) — вядомая ўкраінская сьпявачка, танцорка і прадусарка.
У 2004 годзе Руслана перамагла ў конкурсе «Эўрабачаньне» зь песьняй «Wild Dances». За год да гэтага яе альбом «Дикі танці» ва Ўкраіне быў прададзены накладам больш як 100 000 асобнікаў і стаў плацінавым.
Біяграфія
Руслана нарадзілася і гадавалася ў Львове. Яшчэ дзіцём сьпявала ў гурце «Орион», а потым у дзіцячым ансамблі «Усмішка». Скончыла музычную вучэльню і паступіла на дырыгенцкі факультэт Львоўскай кансэрваторыі. Прафэсійна грае на фортэпіяна. У 1993 Руслана і Аляксандар Ксэнафонтаў (з кім яна пабралася шлюбам праз два гады) асноўваюць рэклямную студыю «Люксэн». Руслана агучвае шматлікія радыёрэклямы, у тым ліку фірмаў Oriflame і Coca-Cola. У сярэдзіне 90-х бярэ ўдзел у некалькіх музычных праектах, перамагае на ўкраінскіх песенных конкурсах. У 1998 годзе Руслана выдае свой першы альбом «Мить весни» («Імгненьне вясны»), які набывае папулярнасьць. У 1999 годзе Руслана ўдзельнічае ў запісу каляднага мюзіклу «Останнє Різдво 90-х» («Апошнія каляды 90-х»), які атрымвае ўзнагароду «Фільм году» ва Ўкраіне. У 2003 годзе ейны альбом «Дикі танці» ва Ўкраіне становіцца плацінавым — было прададзена больш як 100 000 асобнікаў. 16 траўня 2004 году Руслана перамагае ў музычным конкурсе «Эўрабачаньне», які праходзіў у Стамбуле (Турэччына) зь песьняй «Wild Dances».
Дыскаграфія
Альбомы
- Мить весни — Дзвінкий вітер (Імгненьне вясны — Лепшыя канцэрты Звонкага ветру, 1996, 1998)
- Останнє різдво 90-х (Апошнія каляды 90-х, 1999)
- Найкраще (2001)
- Добрий вечір, тобі… (2002)
- Дикі танці (Дзікія танцы, 2003)
- Дикі танці + Євробонус (2004)
- Wild Dances (2004)
- Wild Dances (New Year Edition) (2005)
- Wild. Club'in (2005)
Сынглы
- «Дикі танці» (2004)
- «Dance with the Wolves» («Танці з вовками») (2004)
- «The Same Star» («Скажи мені»)(2005)
- «Дика енергія» (2006)
Вонкавыя спасылкі
Руслана Лыжычка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 24 траўня
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Выпускнікі Львоўскай кансэрваторыі
- Кантральта
- Народныя артысты Ўкраіны
- Заслужаныя артысты Ўкраіны
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Кабінэту міністраў Украіны
- Нарадзіліся ў Львове
- Украінскія сьпевакі і сьпявачкі
- Украінскія музыкі
- Пераможцы конкурсу песьні Эўрабачаньне
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 5-га скліканьня
- Удзельнікі Аранжавай рэвалюцыі