Лю Сяабо: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
{{Артаграфія}}
{{Артаграфія}}
[[Файл:Liu Xiaobo 2008 2a.png|міні|Лю Сяабо]]
'''Лю Сяабо''' ({{мова-zh|劉曉波}}; 28 сьнежня 1955 , [[Чанчунь]] — 13 ліпеня 2017) — [[кітай]]скі праваабаронца. Ляўрэат [[Нобэлеўская прэмія міру|Нобэлеўскай прэміі міру]] 2010 году.
'''Лю Сяабо''' ({{мова-zh|劉曉波}}; 28 сьнежня 1955 , [[Чанчунь]] — 13 ліпеня 2017) — [[кітай]]скі праваабаронца. Ляўрэат [[Нобэлеўская прэмія міру|Нобэлеўскай прэміі міру]] 2010 году.



Вэрсія ад 06:57, 20 красавіка 2019

Файл:Liu Xiaobo 2008 2a.png
Лю Сяабо

Лю Сяабо (па-кітайску: 劉曉波; 28 сьнежня 1955 , Чанчунь — 13 ліпеня 2017) — кітайскі праваабаронца. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 2010 году.

Жыцьцяпіс

Вывучаў літаратуру, займаўся выкладаньнем. Удзельнічаў у падзеях на плошчы Цяньаньмэнь у 1989 годзе. Адседзеў 5 гадоў у зьняволеньні. З 2003 году ўзначальваў кітайскі ПЭН-цэнтар. Падпісаў Хартыю-08 з патрабаваньнем дэмакратычных рэформаў.

Пасьля гэтага 8 сьнежня 2008 году, за два дні да заплянаванай публікацыі хартыі, быў арыштаваны. У сьнежні 2009 году быў асуджаны да 11 гадоў зьняволеньня за «падбухторваньне да падрыву дзяржаўнага ладу»[1].

Гэтае рашэньне было асуджана з боку Эўразьвязу, ЗША і Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека, а ў пачатку 2010 году Вацлаў Гавэл, Далай-лама XIV і іншыя асобы вылучылі яго на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі, пасьля чаго прадстаўнік МЗС Кітаю заявіў, што прысуджэньне яму прэміі было б «цалкам памылковым».

Нобэлеўская прэмія міру была прысуджана Лю Сяабо[2][3]. У Нобэлеўскім камітэце заявілі, што ўганаравалі Лю Сяобо за яго высілкі ў барацьбе за правы чалавека ў Кітаі апошнія 20 гадоў.

Пэкін разгарнуў шырокую кампанію з мэтаю сарваць сарваць цырымонію ўручэньня прэміі. Ад удзелу ў цэрымоніі адмовіліся амбасадары Кубы, Іраку, Казахстану, Марока і Расеі[4]. 7 сьнежня Нарвэскі нобэлеўскі камітэт паінфармаваў, што Кітай і яшчэ 18 краінаў адмовіліся ўзяць удзел у цырымоніі ў гонар ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Лю Сяобо. Як паведамляецца, сярод краінаў, прадстаўнікоў якіх ня будзе ў Осьлё, Аўганістан, Іран, Ірак, Казахстан, Пакістан, Расея, Сэрбія і Ўкраіна[5].

Яго жонка Лю Ся знаходзіцца пад хатнім арыштам. За братамі Лю Сяабо вялося няспыннае сачэньне. Памёр 13 ліпеня 2017 году[6].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Лю Сяабосховішча мультымэдыйных матэрыялаў