Казімер Ягайлавіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 86: Радок 86:


== Галерэя ==
== Галерэя ==
<gallery widths=150 heights=150 caption="Іканаграфія вялікага князя Казімера" class=center>
<gallery widths="150" heights="150" caption="Іканаграфія вялікага князя Казімера" class="center">
Kazimier. Казімер (1594).jpg|А. Мыліюс, 1594 г
Kazimier. Казімер (1594).jpg|А. Мыліюс, 1594 г
Kazimier. Казімер (XVI).jpg|Невядомы мастак, XVI стагодзьдзе
Kazimier. Казімер (XVI).jpg|Невядомы мастак, XVI стагодзьдзе
Kazimier Jagajłavič. Казімер Ягайлавіч (1645).jpg|Невядомы мастак, каля {{nowrap|1645 г.}}
Kazimier Jagajłavič. Казімер Ягайлавіч (1645).jpg|Невядомы мастак, каля {{nowrap|1645 г.}}
Casimir Jagiellon.JPG|Г. Ган, пачатак XVII стагодзьдзя
Casimir Jagiellon.JPG|Г. Ган, пачатак XVII стагодзьдзя
</gallery><gallery widths=150 heights=150 class=center>
</gallery><gallery widths="150" heights="150" class="center">
Kazimier I. Казімер I (XVIII-XIX).jpg|Паводле М. Бачыярэлі, {{nowrap|XVIII стагодзьдзе}}
Kazimier I. Казімер I (XVIII-XIX).jpg|Паводле М. Бачыярэлі, {{nowrap|XVIII стагодзьдзе}}
Kazimier. Казімер (1853).jpg|Невядомы мастак, 1853 г.
Kazimier. Казімер (1853).jpg|Невядомы мастак, 1853 г.
Радок 105: Радок 105:
* {{Літаратура/ЭГБ|4}}
* {{Літаратура/ЭГБ|4}}
* {{Літаратура/Гістарычны слоўнік Беларусі (1998)}}
* {{Літаратура/Гістарычны слоўнік Беларусі (1998)}}
*Герасімчык, В. Праклён Ягелона. "Рукі каралёў сягаюць далёка" // Наша гісторыя, №5, 2018, с. 50-52. ISBN 2617-2305


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 12:47, 19 сакавіка 2019

Казімер IV
польск. Kazimierz Jagiellończyk
Казімер Ягайлавіч
 Вялікі князь літоўскі
29 жніўня 1440 — 7 жніўня 1492
Каранацыя 25 жніўня 1440, Вільня
Папярэднік Жыгімонт Кейстутавіч
Наступнік Аляксандар
Кароль польскі
25 жніўня 1447 — 7 жніўня 1492
Каранацыя 25 жніўня 1447, Кракаў
Папярэднік Уладыслаў III Варнэньчык
Наступнік Ян I Ольбрахт
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 лістапада 1427, Кракаў
Памёр 7 жніўня 1492, Горадня
Пахаваны Вэвэльскі сабор, Кракаў
Нашчадкі Казімер, Ян I Ольбрахт, Аляксандар, Жыгімонт Стары
агулам: 13 дзяцей
Каралеўскі дом Ягелоны
Дынастыя Ягайлавічы
Жонка Альжбета Аўстрыйская
Бацька Ягайла
Маці Соф’я Гальшанская
Узнагароды

Казімер IV (Казімер-Андрэй Ягайлавіч; польск. Kazimierz Jagiellończyk; 30 лістапада 1427, Кракаў — 7 чэрвеня 1492, Горадня) — вялікі князь літоўскі (1440—1492), кароль польскі (1447—1492). Малодшы сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай.

Біяграфія

Вялікім князем Казімера абрала незалежніцкая партыя на чале зь Янам Гаштольдам пасьля забойства Жыгімонта Кейстутавіча ў 1440 годзе, у выніку чаго ліквідавалася дзяржаўная унія з Польшчай[5].

Пры абраньні абяцаў вярнуць у склад Вялікага Княства Літоўскага Валынь і Падольле, захопленыя Польшчай, што пазьней і выканаў. У 1444 годзе канчаткова вярнуў ад Польшчы ў склад ВКЛ Дарагічынскую зямлю.

Пасьля сьмерці свайго старэйшага брата Ўладыслава, караля польскага, быў запрошаны на польскі пасад. Але Казімер доўгі час не пагаджаўся, яго не адпускалі князі і баяры ВКЛ, якія не жадалі нават пэрсанальнай уніі з Польшчай, але пасьля ўсё ж такі пад уплывам маці даў згоду. У чэрвені 1447 году абраны каралём Польшчы, але прысягу даў толькі ў 1453 годзе.

У 1454 Казімер ажаніўся з Альжбетаю, дачкою памёрлага імпэратара Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі Альбэрта II. У Казімера і Альжбеты было трынаццаць дзяцей:

Унутраная палітыка

Казімер з жонкай Альжбетай, XVII ст.

Намагаўся ўмацаваць вялікакняскую ўладу, аднак гэтага не ўдалося, таму мусіў пашырыць правы фэўдалаў і шляхты.

У 1441 годзе здушыў выступ смаленскіх месьцічаў, а ў 1490—1492 гадох выступы сялянаў на поўдні ВКЛ і Польшчы. У 1471 годзе ліквідаваў удзельныя княствы.

У 1447 годзе выдаў так званы Казімераў прывілей, якім пашырыў правы фэўдалаў ВКЛ, гарантаваў права ўласнасьці на зямлю, вольны выезд за мяжу, права судзіць залежных ад іх людзей. У прывілеі прадугледжвалася, што зямлю і дзяржаўныя пасады ў ВКЛ маглі атрымліваць толькі мясцовыя фэўдалы. Пры Казімеру вырасла роля дарадчага органу — паноў-рады і ўзмацніўся яе ўплыў на дзейнасьць вялікага князя. У 1457 годзе выдаў прывілей, паводле якога жыхары ВКЛ маглі вольна выяжджаць за мяжу, акрамя варожых краінаў, у тым ліку для набыцьця адукацыі. Надаваў матэрыяльную дапамогу студэнтам зь дзяржаўнага скарбу. У 1468 годзе выдаў Судзебнік — першую спробу кадыфікацыі крымінальнага і працэсуальнага права ВКЛ.

Радавод Казімера, 1506 г.

Прадстаўнікі незалежніцкай партыі, незадаволеныя збліжэньнем з Польшчай, у 1480-х гадох зладзілі змову супраць Казімера, але яе выкрылі.

Выданьнем Няшаўскага статуту распачаў эпоху палітычнага панаваньня ў Польшчы шляхецкага стану.

Вонкавая палітыка

Пры Казімеру васалам Польшчы зрабілася Мазавецкае княства, было далучанае Асьвяцімскае княства.

У выніку трынаццацігадовай вайны з крыжакамі ў 1454—1466 гадох паводле Торунскай дамовы 1466 году Польшча вярнула Памор’е, атрымала Заходнюю Прусію, а Тэўтонскі ордэн трапіў у васальную залежнасьць. Казімеру давялося амаль штогод адбіваць татарскія напады.

Станоўча прыняў намеры наўгародзкіх баяраў на чале з Марфай Барэцкай далучыць Ноўгарад да ВКЛ, але Іван III пасьля доўгай аблогі захапіў Ноўгарад і жорстка расправіўся з баярамі.

У дынастычнай палітыцы дамогся абраньня свайго старэйшага сына Ўладзіслава каралём Чэхіі, а потым і Вугоршчыны[6].

Ацэнкі

Паводле меркаваньня летувіскіх дасьледнікаў, быў апошнім вялікім князем, які валодаў летувіскаю моваю[7].

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ а б в г Gotthold K.S. Rhode Casimir IV // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б в г Lundy D. R. Casimir IV Jagellon, King of Poland // The Peerage (анг.)
  3. ^ а б в г Casimir Jagellon // GeneaStar
  4. ^ а б https://culture.pl/pl/miejsce/wawel-siedziba-krolow-polski
  5. ^ Грыцкевіч А. Казімір IV // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 14.
  6. ^ Грыцкевіч А. Казімір IV // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 15.
  7. ^ Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. ISBN 9986-892-34-1. — S. 114.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Казімер Ягайлавічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў